Зацягнуцца, зарубцавацца (пра рану); зажыць. У суседа гэтага рука правая адарвана, і хоць загаілася рана, але баіцца холаду.Галавач.Сядзіць Ілька са шрамам на ілбу, што нядаўна загаіўся, і слухае.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́ці, ‑яў; адз.няма.
Уст. Палаткі. Зверху над палком, амаль пад самай столлю, пасланы яшчэ палаці, кароткія, даўжынёй у рост.Галавач.Чысты пакой у Буяна — на старасвецкі манер — з вялізнай печчу і палацямі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патра́піцца, ‑трапіцца; зак.
Разм. Трапіцца, здарыцца. У Класы кіпела жаданне хапіць што самае першае патрапіцца пад рукі.Чорны.— Хто ж яе ведае? Ці мала што можа патрапіцца ў нашым жыцці, — казала адна жанчына.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раз’ездзіць.
2.узнач.прым. Прыведзены ў нягоднасць частай яздой. [Хлопец] абгледзеў воз: стары ён быў, раз’езджаны, паламаны.Чорны.Па пясчанай раз’езджанай дарозе брыдуць дзве фурманкі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Расшпіліць (аплік, гузік, запанку). У кабінеце душна, і ад таго старшыня выканаўчага павятовага камітэта даўно расплікнуў каўнер кашулі і часта, перарываючы гутарку, п’е ваду.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаздаво́ленне, ‑я, н.
Тое, што і самаздаволенасць. Пасля гэтага разважання з самім сабой у Смачнага зноў з’явілася самаздаволенне, што ён, камуніст Смачны, змог званне партыйца, рэвалюцыянера паставіць вышэй пачуццяў сяброўскіх, хай самых моцных.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Тое, што і скула 2; балячка. — А я на братавым карку, як скулянка, сяджу: ем, п’ю, а ў хату з мяне аніякай карысці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уха́бісты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты вялікай колькасцю ўхабаў, з ухабамі. Дарога ўхабістая, гразкая, і ехаць можна толькі ступою, асабліва ноччу.Галавач.Машына выехала ўжо за горад, неслася па ўхабістай дарозе, быццам уцякала ад некага.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Разм. Штурхаць, прыціскаць адзін аднаго ў цеснаце. Насустрач фурманкам бягуць дзеці і палахліва ціскаюцца купкаю ў дварах за плотам.Галавач.
2.Зал.да ціскаць (у 3, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«МАЛАДНЯ́К»,
штомесячны літ.-маст. і грамадска-паліт. часопіс. Выдаваўся ў 1923—32 у Мінску на бел. мове. Рэдактары: М.Кудзелька (М.Чарот), А.Ажгірэй (А.Вольны), М.Арэхва, У.Ігнатоўскі, М.Зарэцкі, М.Адзінец, А.Дудар, І.Барашка, П.Галавач, А.Звонак, В.Каваль, А.Моркаўка, А.Сянкевіч і інш.
На 1-м этапе (1923 — сярэдзіна 1926) часопіс арыентаваўся на масавую камсамольска-маладзёжную аўдыторыю, імкнуўся згуртаваць маладых пісьменнікаў і публіцыстаў, дзеячаў мастацтва і навукі вакол праграмы сацыяліст.буд-ва і развіцця бел. культуры. Друкаваў творы старэйшых пісьменнікаў (Ц.Гартны, З.Бядуля, А.Гурло), маладнякоўцаў (М.Чарот, К.Чорны, А.Дудар, А.Вольны, А.Александровіч, А.Бабарэка, У.Дубоўка, К.Крапіва, Я.Пушча, П.Трус, А.Якімовіч), пачынаючых аўтараў, селькораў і рабкораў. Упершыню апубл. верш Я.Купалы «Арлянятам» (1923, № 1; 1924, № 2—3), алегарычную казку Я.Коласа «Што яны страцілі» (1924, № 2—3). Змяшчаў выступленні А.Чарвякова, М.Галадзеда, даследаванні і навук.-папулярныя нарысы вучоных С.Вальфсона, М.Гарэцкага, Ю.Дрэйзіна, Ігнатоўскага, М.Каспяровіча, У.Пічэты, С.Скандракова, А.Шлюбскага і інш. Дапускаў пралеткультаўскае проціпастаўленне «матываў грамадзянскай барацьбы, матываў рабочых, матываў гарадскіх» і «новых камсамольскіх матываў» («маладнякізму») традыцыям бел. дэмакратычнай л-ры («адраджанізму»). Фармальна прапагандаваў ідэйна-эстэт. праграму аднайменнай літ. арг-цыі — ажыццяўленне ў бел. л-ры «ідэй матэрыялізму, марксізма і ленінізма», па сутнасці развіваў нац.-адраджэнскую традыцыю ў л-ры. У арт. Бабарэкі «Вясну радзіла восень» (1925, № 7) абгрунтавана маладнякоўская канцэпцыя гісторыі бел. л-ры і яе тагачаснага стану.
Пасля выхаду ў маі 1926 з яго складу групы «Узвышша» «М.» аб’ядноўваў пісьменнікаў другога «маладнякоўскага прыліву» (З.Бандарына, Барашка, Я.Бобрык, П.Броўка, А.Вечар, Галавач, К.Губарэвіч, І.Гурскі, У.Жылка, А.Звонак, В.Каваль, А.Куляшоў, М.Лынькоў, Ю.Лявонны, Б.Мікуліч, Моркаўка, М.Нікановіч, А.Салагуб, Я.Скрыган, Ю.Таўбін, Я.Туміловіч, У.Хадыка, М.Хведаровіч, С.Хурсік, Н.Чарнушэвіч, С.Шушкевіч). Кіруючую ролю ў «М.» захоўвалі М.Чарот, А.Дудар, Зарэцкі, якія ў канцы 1927 разам са старэйшымі пісьменнікамі стварылі аб’яднанне «Полымя». Часопіс адмовіўся ад ілюстрацый, увёў аддзелы паэзіі, прозы, крытыкі і публіцыстыкі, друкаваў пераклады. Аднак яго крытычны аддзел прэтэндаваў на манаполію ў вызначэнні паліт. і эстэт. лініі бел. л-ры і дапускаў вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі ў асвятленні бягучага літ. працэсу, асабліва ў арт. Т.Глыбоцкага (А.Дудара). З сярэдзіны 1928 «М.» (пераважна ў крытыка-публіцыстычнай частцы) перайшоў на спрошчаную пазіцыю Расійскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. У арт. А.Гародні, Галавача, Р.Мурашкі, Барашкі, У.Бухаркіна, С.Васілёнка беспадстаўна абвінавачваліся бел. пісьменнікі і літ.-знаўцы, асабліва тыя, хто прымыкаў да «Узвышша» і «Полымя». З’яўляліся і аб’ектыўныя арт. Я.Барычэўскага, П.Бузука, Гарэцкага, А.Некрашэвіча, М.Піятуховіча і інш., вершы і паэмы Броўкі, Куляшова, В.Маракова, Хадыкі, апавяданні, аповесці і раманы З.Астапенкі, Галавача, Ц.Гартнага, Мікуліча, Э.Самуйлёнка, нарысы Скрыгана. У 1932 як орган Аргкамітэта Саюза пісьменнікаў БССР дубліраваў функцыі Час. «Полымя» і ў пэўнай ступені скампраметаваў сябе вульгарна-сацыялагічнай крытыкай (Л.Бэцдэ, А.Кучар і інш.).