НІКІ́ТЧАНКА (Іван Мікалаевіч) (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗЗУ́БАЎ (Валянцін Іванавіч) (н. 12.4.1939, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1992). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1963). З 1967 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па біятэхніі і заатэхніі гадоўлі свіней, праектаванні свінагадоўчых прадпрыемстваў, праблемах энергазберагальнай і экалагічна чыстай вытв-сці.
Тв.:
Производство свинины на мелких и средних фермах. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЗО́ЎСКІ (Канстанцін Антонавіч) (1.10.1919, в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскіпед.ін-т (1938), авіяц. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну лётчык, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў у Прыбалтыцы. У г.п. Бешанковічы яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ (Аляксандр Іванавіч) (10.9.1906, в. Сласцёны Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 19.3.1957),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1953), праф. (1955). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1929). Працаваў у ім з 1930 (з 1944 нам. дырэктара, дэкан, заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе, паталаг. Анатоміі, дыягностыцы чумы і паратыфе свіней, шаленстве жывёл, злаякаснай катаральнай гарачцы буйн. раг. жывёлы, паратыфе цялят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.1.1948, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1975). З 1991 у Гродзенскім дзярж. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́МАНАЎ (Сяргей Іванавіч) (н. 7.5.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Ультразвуковое исследование мочевого пузыря, мочеточников и почек. Витебск, 1998 (разам з С.В.Капусціным);
Современные принципы антихеликобактерной терапии у больных язвенной болезнью и хроническим гастритом // Мед. новости. 2000. № 3.