Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся.М. Ткачоў.Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі.Лукша.Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́шне, прысл.
1. Вельмі, празмерна. Цішыня... цягнецца лішне доўга і трывожна нездарма. На фронце — гэта, безумоўна, зацішша перад новай бурай.Брыль.
2. Многа, залішне. Не было часу лішне гаварыць, вясна ішла шпарка.Чорны.Людзі стараліся патрапіць след у след, каб лішне не ісці цаліной.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трохі спазніцца, затрымацца. Васіль паехаў на станцыю, як і загадаў яму старшыня, але прыпазніўся.Савіцкі.[Партызаны] прыпазніліся, выйшлі на дарогу ўжо на світанні.Быкаў.І хоць сёлетняя вясна прыпазнілася, яна таксама была цудоўная, можа нават самая найлепшая ад усіх ранейшых.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́ХТА Рыгор, бел. пісьменнік і перакладчык 1-й пал. 20 ст. У канцы 1920-х г. настаўнічаў у мяст. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці. З 1930 на Бабруйскім дрэваапр. камбінаце. З 1932 стыль-рэдактар Дзярж.выд-ва Беларусі. У літ. дадатку «Вясна» да газ. «Камуніст» і ў альманаху «Уздым» (Бабруйск, 1928—29) друкаваў апавяданні пра вясковае жыццё, 1-ю сусв. вайну («Падарунак на пазіцыі», «Дзед Пакута і бабка Вулюта», «Пракараў»). Пераклаў на бел. мову раманы Г.Караваевай «Двор» (1931), А.Вясёлага «Краіна родная» (1932), аповесці М.Ціханава «Ад мора да мора» (1931), І.Лэ «Міжгор’е» (1932), К.Паўстоўскага «Кара-Бугаз» (1933), А.Дончанкі «Зорная крэпасць» (1933) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦО́Ў (сапр.Фрыдлянд) Міхаіл Яфімавіч
(12.6.1898, Кіеў — 4.4.1942),
расійскі пісьменнік, журналіст. Чл.-кар.АНСССР (1938). Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралаг. ін-це (1915). З 1922 у газ. «Правда». Заснавальнік і першы рэдактар час. «Огонёк» (1923—38), рэдактар час. «Крокодил», «За рубежом» (з М.Горкім). У 1938 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1919. Аўтар шматлікіх фельетонаў, кн. нарысаў «Стварэнне свету» (1928), «Хачу лятаць» (1931), цыкла сатыр. навел «Іван Вадзімавіч, чалавек на ўзроўні» (1933), кн. «Буравеснік. Жыццё і смерць Максіма Горкага» (1938). Вынікам паездкі ў Іспанію ў 1931 і 1936 сталі кнігі «Іспанская вясна» (1933) і «Іспанскі дзённік» (кн. 1, 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДА́РСКІ Роберт Яфімавіч (н. 1.4.1936, г. Гомель),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1966). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творчасць вызначаецца дэкаратыўнасцю каларыту, лірыка-эпічным ладам кампазіцый. Сярод твораў: «Ластаўкі» (1974), «Вясновыя турботы» (1975), «Жаўрук спявае» (1978), «Раніца ў Тарасаўцы», «На Белым возеры», «Кветкі лугавыя» (усе 1980), «Пейзаж з сарокамі», «Палескія дубравы» (абодва 1981), «Балада пра маці» (1982), «На Прыпяці» (1983), «Вёска Радуга» («Дзень Перамогі», 1984), «Расчыненае акно» (1987), «Юнацтва», «Веснавы сеў» (абодва 1992), «У забароненай зоне» (1994), «Вёска Барталамееўка» (1996), «Раніца» (1997), «На Бесядзі», «Лета майго дзяцінства», «Закат на Прыпяці» (усе 1998); акварэлі «Зімой» (1972), «Вясна на Сажы» (1974), «Раніца на Сажы» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗА́РАНКА Мікалай Пятровіч (н. 9.5.1927, г.п. Сямёнаўка Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). У 1963—76 выкладаў у Мінскім пед. ін-це, у 1978—88 у БПІ. Працуе ў розных жанрах жывапісу ў рэаліст. манеры. Сярод твораў: «На вызваленай зямлі» (1967); гіст. карціны «Партызаны» (1968), «Вайной апаленыя» (1975), «3 ліпеня» (1981), «Памяць» (1982), «Вясна 45 года» (1985), «Рабіна чырвоная» (1987); пейзажы «Зямля» (1969), «Цішыня» (1976), «Магілёўшчына» (1977), «Лагойшчына» (1979), «Бярэзіна», «Родная зямля» (абодва 1980), «Мірны вечар» (1984), «На дачы», «Бэз», «Сядзіба Верашчакі», «Мінск. Дом Ванюшкі» (усе 1990-я г.); партрэты «Аўтапартрэт» (1966), «М.Багдановіч» (1976), «Наташа» (1989), «Жаночы партрэт» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРАЎ Юрый Кузьміч (н. 11.1942, г. Касцярова Уладзімірскай вобл., Расія),
артыст балета, педагог. Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1962). З 1962 артыст, з 1988 педагог у Вял. т-ры ў Маскве. Першы выканаўца партый: Юнак («Геолагі» М.Карэтнікава), Пастух («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Ікар («Ікар» С.Сланімскага), Станцыйны мужык («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Іван Грозны («Іван Грозны» на муз. С.Пракоф’ева), Бенядзікт («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Дон Кіхот («Рыцар сумнага вобраза» на муз. Р.Штрауса). Сярод інш. роляў: Прынц («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Спартак («Спартак» А.Хачатурана). Здымаўся ў фільмах-балетах («Іван Грозны», 1978). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1966), Маскве (1969, усе 1-я прэміі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЭНЦІ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
адна з вядучых маст. школ Італіі эпохі Адраджэння. Заснавальнік — Джота ды Бандоне. У пач. 15 ст. — авангард гуманіст. мастацтва Адраджэння (Данатэла, Мазачыо, Л.Гіберці, Л. дэла Робія, А.Раселіна і інш.). Творы адметныя матэматычна дакладнай пабудовай прасторы, імкненнем да пластычна выразнай, анатамічна правільнай будовы чалавечага цела, адточанасці малюнка. Пошукі майстроў Ф.ш.ж. завяршылі Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла, якія ўзнялі маст. здабыткі школы на якасна новы ўзровень. У канцы 15 ст. з’явіліся рысы вытанчанага дэкаратывізму і стылізацыі (А. дэль Верок’ё, С.Батычэлі). У 1530-я г. школа — адзін з цэнтраў прыдворнага і элітарнага мастацтва маньерызму (Дж.Вазары, А.Бранзіна, Я.Панторма і інш.). У 17 ст. заняпала.
Фларэнційская школа жывапісу. С.Батычэлі. Вясна. Каля 1477—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРЫ́ПА Пётр Пятровіч (н. 11.4.1942, в. Арашкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1974). З 1974 выкладае ў Бел. каледжы мастацтваў. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Творы вызначаюцца напружаным колеравым вырашэннем, эмацыянальнасцю, рытмічнасцю тонавых спалучэнняў: «Людміла» (1969), «Летняе акно» (1972), «Нясвіж» (1976), «Алёна», «Лісты бацькі» (абодва 1977), «Маці» (1980), «Вёсачка Укля» (1981), «Песня маці», «Светлы дзень» (абодва 1982), «Старыя дрэвы» (1984), «Вясна» (1985), «Вясновае серабро» (1987), «Касцёл францысканцаў. Гальшаны» (1989), «Нацюрморт з кафляй 17 ст. з выявай Юрыя Глябовіча — уладальніка Заслаўя» (1990), «Развітанне з роднай вёскай» (1992), «Навальніца» (1999), «Свіцязянская балада. А.Міцкевіч» (2000) і інш.