Спец.Вялікія садовыя ножніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў. Нідзе ні на адным дрэве не заўважыў Каленік сушняку. Усё выразалі яшчэ ранняй вясной садовая пілка і секатар.Паслядовіч.
[Фр. sécateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мікрафо́н, ‑а, м.
Прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на вялікія адлегласці або для ўзмацнення іх. Падлетак-радыётэхнік .. устанаўліваў у драматычным тэатры мікрафоны для трансляцыі спектакля.Лужанін.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і phonē — гук.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кучугу́р’е ’вялікія шырокія купіны’ (ТС). Параўн. рус.кочура ’купіна’, кочка ’тс’ ад късь як аблаўтнага варыянта да куча (гл.). Зыходная форма *качурʼе. Форма кучугур е пад уплывам рада слоў на ‑горʼе (нагорʼе, пласкагорʼе і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МУР ((Moore) Генры) (30.7.1898, г. Каслфард, Вялікабрытанія — 31.8.1986),
англійскі скульптар. Вучыўся ў маст. каледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі каледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у маст. школах Чэлсі і Слейда. Чл.-заснавальнік маст. групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933). Зазнаў уплыў стараж.мекс. пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маш і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутр. структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манум.-дэкар. скульптуры: скульпт. групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваен. будням Лондана (1-я пал. 1940-х г.).
Літ.:
Валериус С. Прогрессивная скульптура XX в. М., 1973.
С.І.Пракоп’ева.
Г.Мур. Дзве вялікія формы. Бон. Сад Бундэсканцылярыі. 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rust1[rʌst]n.
1. ржа́;
There were large patches of rust on the car. На машыне былі вялікія плямы ржы.
2. ко́лер іржы́
3. ржа́ (хвароба раслін)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок.Хадкевіч.Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
твары́цьнесов.
1. твори́ть, созида́ть, создава́ть;
2. (совершать что-л.) твори́ть;
т. вялі́кія спра́вы — твори́ть вели́кие дела́;
3.прост. выде́лывать;
што ён тво́рыць? — что он выде́лывает?
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парфіры́т
(гр. porphyrites = падобны да пурпуру)
магматычная горная парода, у якой вялікія крышталі плагіяклазу або піраксену змяшчаюцца ў дробназярністай масе гэтых жа мінералаў і хларытызаванага шкла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТЭ́Й,
позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны ў Беларусі.
Дрэва сярэднярослае, пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Крона круглавата-конусападобная, рэдкая. Лісце яйцападобнае, маршчыністае, даволі вялікае. Сорт скараплодны, ураджайны. Плады сярэднія і вялікія, круглавата-канічныя, крыху пляскатыя, часам шырокарабрыстыя, захоўваюцца да сярэдзіны красавіка. Скурка светла-зялёная з цёмна-бардовым адценнем. Мякаць белая з зеленаватым адценнем, сакаўная, кісла-салодкая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСА́К (Vulpes corsae),
млекакормячае роду лісоў сям. сабачых. Пашыраны ў стэпах і пустынях Еўразіі. Жыве ў норах.
Падобны на звычайнага ліса, але драбнейшы. Даўж. цела да 60 см, хваста да 35 см, выш. ў карку каля 30 см. Морда вострая, вушы вялікія. Афарбоўка рыжавата-шэрая, канец хваста цёмны. Манагам. Нараджае ад 2 да 16, звычайна 3—6 лісянят. Драпежнік, корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі, насякомымі. Аб’ект палявання.