вялікадзяржа́ўны, -ая, -ае.
Уласцівы вялікай дзяржаве, прасякнуты непавагай да малых нацый і народнасцей.
○
Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галго́фа, -ы, ж.
1. (з вялікай літары). Назва ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос.
2. перан. Месца пакут, нягод.
Узысці на галгофу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кашчэ́й, -я, м.
1. (з вялікай літары). У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.
К.
Бессмяротны.
2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяды́, -о́ў.
1. Людзі, якія жылі раней, продкі.
Д. і прадзеды нашы.
2. (з вялікай літары). Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад.
Восеньскія Д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Талму́д, -а, М -дзе, м. (з вялікай літары).
У іўдзейскай рэлігіі: звод тлумачэнняў Старога Запавету і рэлігійныя, маральныя, бытавыя прадпісанні, заснаваныя на гэтых тлумачэннях.
|| прым. талмуды́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазаве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Завесіць усё, многае.
П. вокны.
2. Завешаць што-н. або ўсё, многае вялікай колькасцю чаго-н. (разм.).
П. сцены карцінамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бака́л
(фр. bocal)
пасудзіна ў форме вялікай чаркі для віна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эруды́т
(лац. eruditus = адукаваны, вучоны)
асоба, якая вылучаецца вялікай эрудыцыяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жа́рнуць ’ударыць з вялікай сілай’. Аднакратны дзеяслоў утвораны ад жа́рыць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
capital1 [ˈkæpɪtl] n.
1. сталі́ца; гало́ўны го́рад (штата)
2. вялі́кая лі́тара;
with a capital letter з вялі́кай лі́тары
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)