Вы́сып ’пясчаны ўзгорак, астравок; выспа’ (Сцяц., зэльв.). Ст.-бел. высепъ, высопъвостраў’. Запазычанне з польск. wysep, wysyp ’тс’ (Булыка, Запазыч., 74 і наст.), апошняе да высыпаць (Нітшэ, 24). Але параўн. рус. дыял. вы́сыпок ’наносны астравок, наносная пясчаная мель’ і ўкр. ви́сип ’насыпная горка, невысокая горка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

w.

1. = wiek — стагоддзе; ст.;

2. = wieś — вёска; в.;

3. = wyspa — выспа, востраў; 4. = wiersz — радок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЕЛІТУ́НГ (Belitung),

Білітон, востраў у Малайскім архіпелагу, паміж а-вамі Суматра і Калімантан, тэр. Інданезіі. Пл. 4850 км². Паверхня пераважна раўнінная, з асобнымі масівамі выш. да 510 м. Складзены з архейскіх гранітаў і гнейсаў. Клімат экватарыяльны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Здабыча алавяных рудаў. Трапічнае земляробства. Гал. горад — Танджунгпандан.

т. 3, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́НГЕ ЗЯМЛЯ́,

востраў у цэнтр. ч. Новасібірскіх астравоў. Тэр. Расійскай Федэрацыі. Злучаны з а-вамі Кацельны і Фадзееўскі, утварае адзіны масіў сушы. Пл. 6,2 тыс. км². Пясчаная, слаба расчлянёная раўніна з асобнымі ўзгоркамі выш. да 20 м. Пашыраны эолавыя формы рэльефу. Названы ў гонар рус. падарожніка і заолага А.​А.​Бунге.

т. 3, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пасе́ла, посіла, посэля, пасіл‑ін‑к‑а ’сядзіба’ (Шушк., Інстр. 1). Рус. поселье (< po‑sel‑ьje) ’пасёлак’, ’манастырскі двор’. Відаць, утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ ад ст.-рус. село ’дом’, ’пасёлак’, ’поле’ < прасл. selo ’ворная зямля’, роднаснымі да якога з’яўляюцца: літ. salaвостраў’, лац. solum ’глеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гурга́н Сухі пясчаны востраў сярод балота (Усх. Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),

востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс. км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым. Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.

т. 3, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБ-ЭЛЬ-МАНДЭ́БСКІ ПРАЛІ́Ў,

паміж Аравійскім п-вам і Афрыкай. Злучае Чырвонае м. з Аравійскім. Шыр. да 26,5 км. Глыб. на фарватэры 182 м. Востраў Перым падзяляе праліў на Вялікі і Малы рукавы. Праз праліў і Суэцкі канал пралягае самы кароткі водны шлях з Еўропы ва Усх. і Паўд. Азію і Аўстралію.

т. 2, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПУКО́ВА,

возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль. За 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,28 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 4,25 км². Берагі нізкія, паўд.-ўсх. забалочаныя. Схілы катлавіны выш. да 25 м, зарослыя хмызняком. Востраў пл. 0,7 га.

т. 1, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РНХАЛЬМ (Bornholm),

востраў на ПдЗ Балтыйскага м., тэр. Даніі. Пл. 588 км². Нас. 47,2 тыс. чал. (1994). Складзены ў паўн. ч. з гранітаў, у паўднёвай — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў. Паверхня — узвышаная раўніна выш. да 162 м. Дзюны. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, лугі. Рыбалоўства, рыбаперапрацоўка. Жывёлагадоўля. Вытв-сць керамікі. Турызм. Адм. ц. і гал. порт — Роне.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)