ідэ́я

(гр. idea = паняцце)

1) сукупнасць паняццяў, уяўленняў аб рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, якая выражае яго адносіны да навакольнага свету;

2) асноўны, істотны прынцып светапогляду;

3) асноўная думка, задума, якая вызначае змест чаго-н. (напр. і. рамана);

4) намер, план (напр. і. эканамічнага развіцця).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

даміна́нта

(лац. dominans, -ntis = пануючы)

1) дамінуючая ідэя, асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго-н.;

2) пераважная сістэма нервовых цэнтраў, якая вызначае характар рэакцыі арганізма на раздражняльнікі;

3) муз. пятая ступень дыятанічнай гамы, а таксама акорд, пабудаваны на гэтай ступені гукараду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вольт1

[іт. A. Volta = прозвішча іт. фізіка (1745—1827)]

асноўная адзінка розніцы электрычных патэнцыялаў (напружання, электрарухальнай сілы) у Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная розніцы патэнцыялаў паміж двума пунктамі правадніка, па якім працякае ток сілай у 1 ампер, калі магутнасць роўная 1 вату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рагаві́к1, рыгаві́к ’кроквіна на стыку двух бакоў страхі’ (Юрч.), ’вільчык; сноп саломы, прызначаны для крыцця вільчыка, спосаб пакрыцця страхі “ў вугал’” (віл., воран., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), рогові́к ’вугал у страсе’ (ТС), ’палічка трохвугольнай формы’ (ТСБМ), ’асноўная частка сахі’, ’аснова плуга’ (шальч., ганц., Сл. ПЗБ), ’печыва спецыяльнай формы’ (лід., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.). Метафарычны перанос назвы па знешнім падабенстве.

Рагаві́к2 ’чорнае зярно ў жыце’ (палес., КЭС). Ад рог1, гл. ражкі.

Рагавік3 ’зуб мудрасці’ (Сцяшк.), ’металічны навугольнік для аконнай рамы’ (там жа). Ад рог2 ’вугал, кут’ (гл.), г. зн. ’які знаходзіцца на рагу, у куце’, параўн. кутні зуб ’зуб мудрасці’.

Рагаві́к4 ’клінок для адціскання сыру’ (Мат. Гом.), ’вышытая касынка’ (Сцяшк. Сл.). Да рог1 ’прадмет канічнай формы, клінападобны прадмет’, сюды ж рагавічо́к ’закуток у полі ці сенажаці сярод кустоў’ (Сцяшк. Сл.).

Рагаві́к5 ’жук-алень’ (віц., ЖНС). Да рог1, параўн. рагаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

założenie

założe|nie

н.

1. закладанне; закладка;

~nie min — закладка мін;

~nie nowego koła — замена кола;

~nie fundamentu — закладка падмурка;

2. перадумова; асноўнае палажэнне; прынцып; канцэпцыя; асноўная думка;

w myśl tych ~ń — згодна з гэтымі перадумовамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ідэ́я

(гр. idea = паняцце)

1) сукупнасць паняццяў, уяўленняў аб рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, якая выражае яго адносіны да навакольнага свету;

2) асноўны, істотны прынцып светапогляду;

3) асноўная думка, задума, якая вызначае змест чаго-н. (напр. і. рамана);

4) намер, план (напр. і. эканамічнага развіцця).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

усту́п 1, ‑а, м.

Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.

усту́п 2, ‑у, м.

Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ціца ’перламутр’ (ТСБМ), пярловыя маці́цы ’пацеркі з жэмчуга’, крывавыя маціцы ’пацеркі з граната’ (Малч.); ма́ці́ца, ма́тіца (шчуч., беласт., бяроз.) ’галоўны корань у дрэве’, воран. маці́чны кароне ’тс’ (Сл. ПЗБ); ма́ціца, мацяры́к ’тс’ (Сцяшк. Сл.); ма́ціца, ма́тіца ’падоўжная бэлька ў будынку, трам’ (Нар. сл., Касп., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.), ’бярвенні, якія кладуцца ўпоперак зруба ў верхнім вянку’ (шкл., лун., рас., Шатал.), ст.-бел. матица ’вінаградная лаза’, ’перламутр’ (XVI ст.). Яшчэ ст.-рус. матицаасноўная, апорная частка чаго-небудзь’, жемчужная матица ’ракавіна жэмчуга’ (XVII ст.), польск. macica, в.-луж. maćica, чэш. matice, славац. matica, славен. mática, серб.-харв. ма̏тица, макед., балг. матица. Прасл. matica — вытворнае ад mati > ма́ці1 (гл.). (Бязлай, 2, 171; БЕР, 3, 685–686; Булахоўскі, Выбр. пр., 3, 352). Гл. таксама маці́ца.

Маці́ца ’матка, uterus’ (Нас.; гродз., шальч., воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 50), паходзіць з польск. macica ’тс’. Відавочна, толькі ў паўн.-зах. зоне. Параўн. яшчэ ст.-рус. матица ’тс’ (XVII ст.) < прасл. matica ’пачатак, крыніца чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэкст

(лац. textum = сувязь, злучэнне)

1) тое, што напісана або надрукавана (напр. т. рамана, т. дакумента);

2) асноўная частка напісанага або надрукаванага без падрадковых заўваг, спасылак, каментарыяў;

3) словы, на якія напісана музыка (напр. т. песні);

4) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 20 пунктам (7,52 мм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па́фас, ‑у, м.

1. Уздым, запал, а таксама знешняе іх праяўленне. Садовіч захапіўся новаю ідэяю і ўсю рэшту дарогі гаварыў аб ёй з высокім пафасам. Колас. Вейс адчуваў, як знікае ўвесь пафас, увесь уздым, з якім гаварыў ён сваю прамову. Лынькоў. Гаварыў Мілоўскі прыўзнята, з пафасам, і з пафасам скончыў сваю прамову. Галавач.

2. чаго або які. Уздым, натхненне, энтузіязм, выкліканыя якой‑н. высокай ідэяй. Рэвалюцыйны пафас. □ Пафас працы ў паэзіі маладога Купалы зліваецца з пафасам рэвалюцыі, з абуджэннем і ўздымам народнай самасвядомасці. Івашын.

3. Сутнасць, асноўная ідэя, накіраванасць чаго‑н. Царскія чыноўнікі адразу ўлавілі сацыяльны пафас і рэвалюцыйную накіраванасць паэзіі Ф. Багушэвіча. С. Александровіч. Акалічнасць гэта абумовіла асноўны пафас аповесці — рэвалюцыйнае адмаўленне старога і ваяўнічае сцвярджэнне новага, сацыялістычнага. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)