навука, якая вывучае тэр. структуру транспарту, заканамернасці і спецыфічныя асаблівасці яго размяшчэння, ступень трансп. забяспечанасці тэрыторый. Падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную геаграфію транспарту. Агульная даследуе гіст. заканамернасці развіцця трансп. сістэм краін і раёнаў, уплыў на транспарт прыродных умоў (рэльеф, клімат, гідраграфія і інш.) і ландшафтных комплексаў, месца транспарту ў эканоміцы, трансп.-эканам. сувязі і грузапатокі, трансп. пункты і вузлы, геагр. праблемы пасаж. транспарту. Галіновая выяўляе спецыфіку тэр. арганізацыі кожнага віду транспарту (аўтамаб., чыг., рачнога, марскога, авіяц., трубаправоднага і інш.). Рэгіянальная вывучае арганізацыю сістэм узаемадзейных відаў транспарту на вызначанай тэр. (кантынент, краіна, адм.-тэр. адзінка і інш.). Выкарыстоўвае метады прасторавага аналізу, матэм. праграмаванне, а таксама параўнальны, картаграфічны і гіст.-геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎСЦІГНЕ́ЕЎ (Яўген Аляксандравіч) (9.10.1926, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 4.3.1992),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Ніжагародскае тэатр. вучылішча (1951) і Школу-студыю МХАТ (1956; з 1983 праф. у ёй). У 1957—70 у Маск. т-ры «Сучаснік». З 1971 у МХАТ (з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава). Яго мастацтву ўласцівы тонкасць псіхал.аналізу, трапнасць сац.-быт. характарыстыкі персанажа, разнастайнасць фарбаў (ад лірыкі да едкага сарказму): Кароль («Голы кароль» Я.Шварца), Серабракоў, Фірс, Шабельскі («Дзядзька Ваня», «Вішнёвы сал», «Іванаў» Чэхава), Пётр Хромаў («Сталявары» Г.Бокарава, Дзярж. прэмія СССР 1974). З 1957 здымаўся ў кіна- і тэлефільмах: «Сцеражыся аўтамабіля», «Бег», «Старыя-разбойнікі», «Дзямідавы», «Па сямейных абставінах», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Семнаццаць імгненняў вясны» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКАЯ (Галіна Адамаўна) (н. 28.2.1937, в. Кімейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.матэм.н. (1987), праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Дачка А.І.Залескага. Скончыла БДУ (1959), дзе і працавала да 1966. З 1966 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це атамнай і малекулярнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і лазернай фізіцы. Распрацавала метады даследаванняў электроннай і вагальнай рэлаксацыі шмататамных малекул, метады і сродкі газавага аналізутэхнал. працэсаў і навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Энергетические зависимости характеристик столкновительного обмена колебательной энергией в парах многоатомных молекул (разам з Дз.Л.Якаўлевым) // Оптика и спектроскопия. 1995. Т. 78, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБЕ́ЖНАСЦЬ,
уласцівасць матэм. аб’ектаў (напр., паслядоўнасці, рада, інтэграла) імкнуцца да канечнага ліміту, адно з асн. паняццяў матэм.аналізу. Выяўляецца, калі пры вывучэнні якога-н. аб’екта будуецца паслядоўнасць больш простых аб’ектаў, якая набліжаецца да зададзенага аб’екта. Напр., для вылічэння даўжыні акружнасці выкарыстоўваецца паслядоўнасць даўжынь перыметраў многавугольнікаў, упісаных у акружнасць. Паняцце З. дастасавальнае як да лікавых, так і да паслядоўнасцей інш. аб’ектаў, напр., паслядоўнасці функцый, пунктаў, абласцей, бесканечных матрыц, бесканечных вызначнікаў. Акрамя класічнага паняцця З. выкарыстоўваюцца яго розныя абагульненні. Напр., калі паслядоўнасць частковых сум рада неабмежавана ўзрастае (у класічным сэнсе рад разбягаецца), але паслядоўнасць сярэдніх арыфм. гэтых сум мае ліміт, то гавораць, што рад збягаецца ў сэнсе сярэдняга арыфметычнага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТА́ЛЬНЫ РАМО́НТ,
рамонт, які выконваецца для аднаўлення спраўнасці вырабу з заменай любых яго частак. Пры К.р. праводзяць поўную разборку агрэгата, замену або аднаўленне ўсіх зношаных, у т. л. базавых, дэталей, асн. элементаў канструкцыі, поўнае аднаўленне ўстаноўленай дакладнасці і працаздольнасці. К.р. выконваецца, калі далейшая эксплуатацыя машын і абсталявання немагчыма з-за зношанасці (рамонт па патрэбнасці), або раней, не чакаючы выхаду са строю (рэгламентаваны рамонт). Апошні выконваюць у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-тэхн. дакументацыі. Патрэба ў К.р. ўстанаўліваецца камісіяй на аснове грунтоўнага аналізутэхн. стану аб’екта з улікам тэрміну службы (напрацоўкі) з пачатку эксплуатацыі або апошняга К.р. Рамонт маральна ўстарэлых асн. фондаў звычайна спалучаюць з іх мадэрнізацыяй.
чэшскі акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Чэхіі (1958). На сцэне з 1940. У 1960-я г. ўзначальваў чэш.тэатр. авангард. У 1956—61 гал. рэжысёр Нац.т-ра ў Празе, у 1965—72 арганізатар і кіраўнік «Тэатра за бранаў», з 1991 — «Тэатра за бранаў-2». Сярод роляў: Сірано дэ Бержарак (аднайм. п’еса Растана), Дон Жуан (аднайм. п’еса Мальера), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна) і інш. Паставіў п’есы А.Чэхава («Вішнёвы сац», «Тры сястры»), у т. л. ў Германіі, Швейцарыі, Італіі. Рэжысёрскай творчасці К. ўласцівы лірызм, схільнасць да аналізу, дакладнасць думкі.
Літ.:
Солнцева Л.П. Чехословацкий театр сегодня. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМЭ́, Лямэ (Lamé) Габрыэль (22.7. 1795, г. Тур, Францыя — 1.5.1870), французскі матэматык і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1843). Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1829). У 1820—32 працаваў у Пецярбургу ў Ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1832—63 праф.Політэхн. школы і Парыжскага ун-та (1848—63). Навук. працы па тэорыі пругкасці і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную тэорыю крывалінейных каардынат і метады іх выкарыстання ў механіцы (1859), устанавіў сувязь паміж кампанентамі мех. напружання і дэфармацыі (пастаянныя Л.), увёў спец. клас функцый (функцыі Л.). Аўтар першага трактата па тэорыі пругкасці цвёрдых цел (1852). Даследаванні Л. былі пакладзены ў аснову тэнзарнага аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТАТУ́ЛІ [Multatuli; сапр.Дэкер (Dekker) Эдуард Даўэс; 2.3.1820, Амстэрдам — 19.2.1887],
нідэрландскі пісьменнік і публіцыст. У 1838—56 служыў у калан. адміністрацыі ў Інданезіі, актыўна абараняў правы карэннага насельніцтва. Гэтай тэме прысвяціў раман «Макс Хавелаар, альбо Кававыя аўкцыёны Нідэрландскага гандлёвага таварыства» (1860), у якім цэнтр. месца займаюць сац.-крытычныя матывы. У аўтабіягр. рамане «Лісты кахання» (1861), кн «Ідэі» (т. 1—7, 1862—77) дыяпазон крытычнага аналізу М. пашырыўся да пытанняў эстэтыкі, філасофіі, рэлігіі і маралі. Аўтар асветніцкіх драм «Нябесная нявеста» (1843, выд. 1864), «Школа князёў» (1872), публіцыстычных прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЕ́ЎКА,
характэрны меладычны зварот, кароткая структурна аформленая частка мелодыі, якую можна вычленіць кампазіцыйна. Тэрмін узнік у стараж.-рус. пеўчым мастацтве, царк. крукавых спевах Маскоўскай Русі, дзе абазначаў пастаянныя меладычныя звароты, што належалі да пэўных гласаў і ўключалі па 3—7 знамён (крукоў). Кожная П. мела сваю назву. У 17 ст. паявіліся зборнікі П. — какізнікі. У 19 ст. тэрмін замацаваўся ў муз. фалькларыстыцы, дзе пазней пашырыўся як адзін са сродкаў мелодыка-інтанацыйнага і семантычнага аналізунар.напеваў і найгрышаў. У сучаснай этнамузыкалогіі тэрмін «П.» выкарыстоўваюць у спалучэнні з паняццямі лад (лад-П.), формула (П.-формула), слоўнік (папевачны слоўнік) і інш. У агульным музыказнаўстве П. збліжаецца з паняццем інтанацыі.
руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1961). Працавала ў друку, на радыё. У п’есах «Каханне» (паст. 1975), «Чынзана», «Дзень нараджэння Смірновай» (абедзве паст. 1979), «Кватэра Каламбіны» (паст. 1986), «Маскоўскі хор» (паст. 1988), аповесцях «Сваё кола» (1988), «Час ноч» (1992), «Маленькая Грозная» (1998), зб. апавяданняў «Бессмяротнае каханне» (1988) і інш. жыццё сучасніка, паказ штодзённасці як нязведанай сферы рэчаіснасці. Аўтар «Дзікіх жывёльных казак» (1993—94), кінасцэнарыяў і інш. Піша для дзяцей. Творчасць П. адметная жорсткасцю псіхал.аналізу, разнастайнасцю персанажаў і моўных стыляў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. Харьков, 1996;
Бал последнего человека: Повести и рассказы. М., 1996;