горад на З Бразіліі. Адм. ц. штата Мату-Гросу. Засн. ў 1719. Больш за 300 тыс.ж. (1995). Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт суднаходства на р. Куяба (прыток р. Парагвай). Гандл.-прамысл. цэнтр раёна экстэнсіўнай жывёлагадоўлі, вырошчвання цукр. трыснягу, збору каўчуку, здабычы золата, алмазаў і інш.Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Ун-т. Філалагічная акадэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕРМАРЫ́НІ (Piermarini) Джузепе (18.7.1734, г. Фаліньё, Італія — 18.2.1808),
італьянскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучань Л.Ванвітэлі. Працаваў інспектарам буд-ва ў Ламбардыі. З 1776 выкладаў у АМ у Мілане. Асн. творы: Палацца Бельджаёза (1773—81) і Рэале, т-р«Ла Скала» (абодва 1778) у Мілане, Палацца дэль Акадэмія Вірджыліяна ў Мантуі (фасад 1773), віла Рэале ў Монцы (1776—80) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАТЫ́ЧНЫЯ ШКО́ЛЫ,
шэраг кірункаў у стараж.-грэч. філасофіі, якія грунтаваліся на вучэнні Сакрата. Засн. вучнямі Сакрата. Да С.ш. адносяцца: Акадэмія платонаўская (Платон, Спеўсіп, Ксенакрат і інш.), кінікі (Антысфен, Дыяген Сінопскі, Кратэт і інш.), кірэнская школа (Арыстып, Арыстып Малодшы, Арэта, Феодар і інш.), мегарская школа (Эўклід, Стылпон, Эўбулід і інш.), эліда-эратрыйская школа (Федон з Эліды, Менедэм і інш.).
адзін з найбуйнейшых навуч. і навук. цэнтраў Украіны. Засн. ў 1804 па ініцыятыве ўкр. вучонага і асветніка В.Н.Каразіна. Напачатку меў 4 ф-ты: фізіка-матэм., гіст.-філал., мед. і юрыдычны; бат. сад (з 1804) і астр. абсерваторыю (з 1808). Па ініцыятыве ун-та створаны першыя ў Харкаве газ. «Харьковский еженедельник» (1812), час. «Украинский вестник» (1816—19) і «Украинский журнал» (1824—25). З 1860-х г. з ун-там звязана дзейнасць харкаўскіх навук. т-ваў: прыродазнаўчага, матэм., фізіка-хім., гіст.-філал. і інш. З ун-там звязана хваля ўкр.нац. адраджэння 1-й пал. 19 ст. У 1907 праф. М.Ф.Сумцоў упершыню чытаў лекцыі на ўкр. мове. У 1936 ун-ту прысвоена імя М.Горкага, у 1999 — Каразіна. З Х.н.у. звязана дзейнасць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі І.І.Мечнікава, Л.Д.Ландау; у ім працавалі матэматыкі В.Р.Імшанецкі, А.М.Ляпуноў, У.А.Сцяклоў, фізікахімік М.М.Бякетаў, батанік У.І.Паладзін, гісторыкі Дз.І.Багалей, У.П.Бузескул, філолагі А.А.Патабня, І.І.Сразнеўскі і інш. На яго аснове створаны Нац.юрыд.акадэмія, Нац. фармацэўтычная акадэмія, харкаўскі мед.ін-т, акадэмія культуры. пед.ун-т, маст. музей і інш. У 2002/03 навуч.г. ў складзе ун-та 15 ф-таў, 97 кафедраў; каля 12 тыс. студэнтаў і аспірантаў; каля 2 тыс. выкладчыкаў і навук. супрацоўнікаў, у т. л. больш за 200 д-роў навук і прафесараў, больш за 1 тыс.канд. навук і дацэнтаў; вядзецца падрыхтоўка па 46 спецыяльнасцях і 65 спецыялізацыях. Пры ім працуюць 2 ліцэі і Цэнтр дауніверсітэцкай падрыхтоўкі з філіяламі ў інш. гарадах краіны; у складзе ун-та НДІ хіміі, біялогіі, лазернай біялогіі і лазернай медыцыны, астр. абсерваторыя, бат. сад., цэнтр.навук.б-ка, музей прыроды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, гл. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пецярбургскі земляробчы інстытут, гл. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1760—68 у Бабруйску пры езуіцкім калегіуме. Паводле інш. звестак, т-р існаваў значна раней; захавалася друкаваная праграма 1725 пастаноўкі драмы «Акадэмія мудрасці караля Аляксандра». Пасля 1-га і 2-га актаў выконваліся інтэрмедыі і алегарычныя балеты. У 1768 вучні паказалі трагедыю свайго настаўніка рыторыкі, ураджэнца Беларусі Я.Віхерта «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (на польск. Мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КРА (Accra),
горад, сталіца Ганы, порт у Гвінейскім заліве. Засн. ў 16 ст. 970 тыс.ж. (1990). Міжнар. аэрапорт. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Гандл.-прамысл. і культ.цэнтр.Металаапр., механазборныя, тэкст., лесапільныя, будматэрыялаў, харч. прадпрыемствы; з-д эл.-абсталявання. Саматужная вытв-сць вырабаў з золата і серабра. Рынак алмазаў і какава-зярнят. Акадэміянавук.Ун-т. Нац. музей. Еўрап. форты 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫТЫ́БА (Curitiba),
горад на ПдУ Бразіліі. Адм. ц. штата Парана. Засн. ў 1654. Каля 900 тыс.ж., у агламерацыі больш за 1,3 млн.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., мэблевая, маш.-буд. (машыны для перапрацоўкі драўніны), харчасмакавая (у т. л. перапрацоўка парагвайскага чаю — йерба-матэ), тэкст., гарбарна-абутковая, хімічная. Ун-ты. Філалагічная акадэмія. Музей штата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫШЭ́ЙШАЕ ВАЕ́ННАЕ КАМА́НДНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (МВВКВ). Засн. ў 1992 на базе Мінскага ваен.-паліт. агульнавайсковага вучылішча (з 1980). Рыхтавала афіцэраў-камандзіраў для мотастралк., танк., артыл., паветр.дэсантных, інж. войск, а таксама пагран. і ўнутр. войск МУС, у т. л. афіцэраў-псіхолагаў. З 1994 ад’юнктура. У 1995 на базе МВВКВ і Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча заснавана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.