2.што. Зменшыць колькасна або па велічыні, у аб’ёме.
С. пасевы жыта.
С. расходы.
3.каго (што). Звольніць з работы, службы ў выніку скарачэння штату супрацоўнікаў (разм.).
○
Скараціць дроб — у матэматыцы: падзяліць лічнік і назоўнік на агульны дзельнік.
|| незак.скарача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.скарачэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЙНЭ́ (грэч. koine ад koinos агульны),
1) агульнанародная мова, якая ўзнікла ў 4 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі на аснове атычнага з элементамі іанічнага дыялекту.
2) Мова міжпляменных або міждыялектных зносін для шэрагу роднасных плямён ці народаў, якая ўтварылася на аснове найб. пашыранай мовы ці дыялекту, што ўвабраў рысы інш. моў ці дыялектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЦЭНО́З (ад грэч. kata уніз + koinos агульны),
заключная стадыя дыгрэсіі біятычнага згуртавання, пасля якой настае яго поўнае знікненне (напр., пасля працяглага затаплення, засалення і інш.). Для К. характэрна малая колькасць відаў, што захаваліся ў пэўным згуртаванні, і дэградацыя біятычнага асяроддзя (напр., дэградацыя пашы пры парушэннях пашазвароту, якія могуць прывесці да яе поўнага знішчэння).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІ́К (грэч. kylix),
старажытнагрэчаская гліняная ці металічная пасудзіна для ўжывання віна: плоская шырокая чаша на высокай ножцы з падножкай і дзвюма гарыз. ручкамі на процілеглых баках краю чашы. Гліняныя К. часта размалёўвалі ўнутры. Найб. вядомы чырвонафігурныя К. 6—4 ст. да н.э.
Кілік «Коннік». Эпіктэт. Каля 520 да н.э.; 1 — агульны выгляд, 2 — унутраная размалёўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕАРЫ́Н (Mearim),
рака на ПнУ Бразіліі. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 84 тыс.км². Вытокі на Пн Бразільскага пласкагор’я, перасякае Прыатлантычную нізіну. Упадае ў бухту Сан-Маркус Атлантычнага ак., утварае эстуарый, агульны з р. Піндарэ. У верхнім і сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная ў нізоўях.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Каму́нія ’прычасце, прыняцце асвячонага хлеба і віна’, ’еўхарыстыя’, ’трэцяя частка імшы ў касцёле’ (Федар. 1), ст.-бел.комуния, коммуния ’тс’ запазычана са ст.-польск.komunia, якое з лац.commūniō ’супольнасць, з’яднанасць, адзінства’, а з IV ст. ’аб’яднанне веруючых’, ’прычасце’ < лац.commūnis ’агульны’ (Слаўскі, 2, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *го́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж.прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр.приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
антрапацэнало́гія
(ад антрапа- + гр. kainos = агульны + -логія)
раздзел экалогіі чалавека, які вывучае ўзаемаадносіны згуртавання людзей з навакольным асяроддзем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)