саюзы іспанскіх гарадоў і сялянскіх абшчын у перыяд сярэдневякоўя, якія ўзнікалі для самаабароны ў час войнаў і для абароны вольнасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАВАМО́ЦТВА,
прадугледжаная законам магчымасць удзельніка праваадносін ажыццяўляць пэўныя дзеянні або патрабаваць вядомых дзеянняў ад інш. ўдзельніка гэтых праваадносін. Рэальнасць П. гарантуецца дзяржавай; пры невыкананні асобай сваіх абавязкаў правамоцны бок можа звярнуцца ў суд, арбітражны суд або інш.дзярж. орган для абароны свайго права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛІЧ (Уладзіслаў Іванавіч) (1906—43),
бел. шахматыст, першы на Беларусі майстар спорту СССР па шахматах (1929—35, 1939). Жыў у Віцебску. Пераможца чэмпіянатаў Беларусі (1928, 1934, 1937). Вядомы даследаваннямі ў шахматных дэбютах (сіцыліянская, франц.абароны). Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяззбро́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зброі, няўзброены. [Рыль:] — Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна.Колас.//перан. Пазбаўлены якіх‑н. сродкаў абароны або нападу. Рудзін уяўляў, што вось перад ім бяззбройны стаіць Андрэй, а ён кідае яму ў вочы свае словы, і Андрэй маўчыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Міхайлавіч) (30.9.1895, с. Новапакроўскае Іванаўскай вобл., Украіна — 5.12.1977),
савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1937). У арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну нам.нач. з чэрв. 1942 нач. Генштаба і нам. наркома абароныСССР. У 1942—44 каардынаваў дзеянні шэрагу франтоў, у т. л. 3-га Бел., 1-га Прыбалт. ў час Беларускай аперацыі 1944. З лют. 1945 у Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага, каманд. 3-м Бел. фронтам, галоўнакаманд. сав. войскамі на Д. Усходзе пры разгроме яп. Квантунскай арміі. З 1946 нач. Генштаба. З 1949 міністр Узбр. Сіл СССР, у 1953—57 1-ы нам., нам. міністра абароныСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЧКА (Андрэй Антонавіч) (17.10.1903, в. Галадаеўка Растоўскай вобл., Расія — 26.4.1976),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1955), Герой Сав. Саюза (1958), Герой ЧССР (1969). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), Генштаба (1941). У арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну і Зах. Беларусь (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце: каманд. дывізіяй, корпусам, 12, 47, 18 і 56-й арміямі. З кастр. 1943 нам.каманд. 1-м Укр. фронтам, са снеж. 1943 каманд. 1-й гвардз. арміяй. З 1945 каманд. войскамі Кіеўскай ваен. акругі, з 1953 галоўнакаманд. Групай сав. войск у Германіі, з 1957 1-ы нам. міністра абароныСССР, галоўнакаманд. сухап. войскамі, з 1960 галоўнакаманд. Аб’яднанымі ўзбр. сіламі краін Варшаўскага дагавора. У 1967—76 міністр абароныСССР. Аўтар мемуарных твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРОЗД (Валянцін Пятровіч) (16.9.1906, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. — 29.1.1943),
віцэ-адмірал (1941). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1928), служыў на караблях Балт. флоту (БФ). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (інструктар-саветнік рэсп. флоту ў 1936—37). З 1938 камандуючы Паўн. флотам, удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З вер. 1940 нач. Чарнаморскага вышэйшага ваен.-марскога вучылішча. З лют. 1941 камандзір атрада лёгкіх сіл БФ, у пач.Вял.Айч. вайны на чале атрада караблёў БФ прарваўся з Таліна ў Кранштат. З вер. 1941 камандуючы эскадрай караблёў БФ; удзельнік абароны Маанзундскіх а-воў, эвакуацыі абаронцаў п-ва Ханка, абароны Ленінграда. Загінуў на лядовай трасе пад Кранштатам. Яго імем названы эсмінец БФ (гл.«Віцэ-адмірал Дрозд») і вял. процілодачны карабель Паўн. флоту. У Буда-Кашалёве помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
джы́у-джы́цу
(яп. jujutsu, ад ju = мяккі + juts = майстэрства)
спартыўная барацьба, заснаваная на выкарыстанні розных прыёмаў абароны і нападу без зброі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
барбака́н
(с.-лац. barbacana)
падковападобная прысадзістая вежа без даху перад уваходнай брамай, якая прызначалася для дадатковага ўзмацнення і абароны галоўнага ўезду ў сярэдневяковы замак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыхацы́сты
(ад гр. thriks, -ichos = волас + цыста)
арганелы многіх інфузорый і некаторых жгуцікавых, здольныя выкідаць нітку з вастрыём на канцы для абароны або нападу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)