Астрыжо́нак ’коратка астрыжаны хлопец ці дзяўчына’ (Сцяц.). Нармальнае для беларускай мовы ўтварэнне астры́жанак, Таму тут, відаць, асновай было слова астрыжо́ны, якое суадносіцца з дзеясловам астрыгчы, але, магчыма, было запазычана з польск.ostrzyżony (з узнаўленнем р на месцы ш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атра́д. Рус.отря́д ’тс’. Замацавалася ў час першай сусветнай вайны (Гіст. мовы, 2, 246), з рускай (у слоўніках з канца XVIII ст.), дзе ад дзеяслова отрядити, вядомага яшчэ ў старарускай, утворанага ад кораня *ręd‑ (КЭСРЯ, 319). Параўн. урад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́па ’жолаб у крыніцы’ (Федар. Рук.), ’кармушка’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне праз польск.krypa ’прыстасаванне для кармлення коней’ з ням.Krippe ’жолаб’ ці больш верагоднае (улічваючы значэнне беларускіх слоў) непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (параўн. Слаўскі, 3, 88).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кінжа́л ’калючая зброя’ (ТСБМ). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 3, 1958, 9. 26) мяркуе аб кумык.кынджал як першакрыніцы для рус.кинжал, з якой у іншыя ўсходнеславянскія мовы і адтуль у заходнеславянскія (параўн. Трубачоў, Дополн., 2, 234; ЕСУМ, 2, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акардэо́н (БРС) < рус.аккордеон < франц.accordeon. Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 84). З французскай у рускую мову слова трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Франц.accordeon < ням.Akkordeon (пачатак XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 61–62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачом ’адкуль, чаму’ (Нас.), ’колькі’ (бар., Сл. ПЗБ). Відаць, уплыў рус.мовы, параўн. рус.почём ’тс’. Узыходзіць да па‑ (< прасл.po‑) і чьто (< прасл.čьto, М. скл. čemь) > што (гл.). Параўн. серб.-харв.по́чем ’колькі, па якой цане’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́ктар ’медыятар да мандаліны’ (Інстр. 3). Праз рускую (плектр) ці польскую (plektr — гл. Варш. сл., 3, 66, цяпер — pleklron, SWO, 1980) мовы з с.-лац.plēclrum ’палачка, якой ударалі па струнах кіфары ці ліры’ < ст.-грэч.πλῆκτρον ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́счынак (росчынок) ’рашчына’ (хойн., Мат. Гом.). Можна дапусціць уплыў польск.мовы (rozczyn ’тс’ з суф. *‑ъkъ > ‑ок). Аднак вядома і польск.rozczyna ’тс’. Да раз‑/рос‑ (< прасл.*orz‑) і чыніць < прасл.*činiti ’рабіць’ (гл.). Параўн. укр.ро́зчин ’раствор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыро́к ’рыба пелядзь, Coregonus peled (Gmelin)’ (ЭПБ; віц., Грач.), параўн. рус.сыро́к ’тс’, ’від ласося’. Відаць, з рускай мовы; назва распаўсюджана пераважна ў Сібіры і выводзіцца з ханты-мансійск.sărəx, sorəx ’Coregonus vimba’ (Фасмер, 3, 820; Анікін, 517).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
genius
[ˈdʒi:niəs]
n., pl. geniuses
1) ге́ній -я m., генія́льнасьць f.
a man of genius — генія́льны чалаве́к
2) генія́льны чалаве́к, ге́ній -я m.
3) вялі́кая здо́льнасьць, таленаві́тасьць, генія́льнасьць f.
to have a genius for acting — мець здо́льнасьць да акто́рства