ЛЕСНІКО́ВІЧ (Анатоль Іванавіч) (н. 3.4.1941, в. Рачкавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізікахімік. Акад. Нац. АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1994), д хім. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў. З 1978 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ, з 1990 прарэктар БДУ. З 1996 першы нам. старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі. Навук. працы па вывучэнні энерганасычаных і высокадысперсных рэчываў і матэрыялаў на іх аснове. Распрацаваў метад рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некат. складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Даследаваў з’яву вадкаполымнага гарэння і механізм тэрмахім. раскладання тэтразолу і яго вытворных. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні скорасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння. Атрымаў новыя рэгулятары гарэння для розных гаручых сістэм, новыя матэрыялы на аснове ультрадысперсных металаў і аксідаў.

Тв.:

Корреляции в современной химии. Мн., 1989 (разам з С.​У.​Леўчыкам);

Развитие исследований по химии гетерогенных конденсированных систем // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1996. № 3;

Явление жидкопламенного горения // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. № 4.

А.І.Лесніковіч.

т. 9, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ЎШЫЦ (Гілер Маркавіч) (8.7.1909, в. Дараганава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 27.6.1983),

бел. гісторык, філосаф. Д гіст. (1961) і філас. (1977) навук. Праф. (1962). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1934), выкладаў у ім. З восені 1941 у Кзыл-Ардзінскім пед. ін-це (Казахстан), з 1944 выкладаў у БДУ. Вывучаў сац.-эканам., паліт. становішча і ідэалогію стараж. свету (пераважна Іудзеі і Рыма) і сярэдневяковай Еўропы, ’пытанні навук. атэізму і гісторыі філасофіі. Адзін з буйнейшых даследчыкаў Мёртвага мора рукапісаў.

Тв.:

Классовая борьба в Иудее и восстания против Рима. Мн., 1957;

Кумранские рукописи и их историческое значение. Мн., 1959;

Происхождение христианства в свете рукописей Мертвого моря. Мн., 1967;

Очерки историографии Библии и раннего христианства. Мн., 1970;

Свободомыслие и материалистическая философия в Западной Европе (вторая половина XVII в.). Мн.,1975;

Реформационное движение в Чехии и Германии. Мн., 1978;

Критика идеализма и религии в трудах Г.​В.​Плеханова. Мн., 1981.

Літ.:

Ботвинник М. Г.​М.​Лившиц: Историогр. очерк. Мн., 1994.

М.​Б.​Батвіннік.

т. 9, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮБА́ЧКА (Іван Стафанавіч) (1.5.1915, Полаччына — 20.7.1977),

бел. гісторык. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1939), Калумбійскі ун-т. Д гісторыі (1964). З 1939 настаўнічаў. З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну трапіў у ням. палон, вызвалены селянінам, які назваў яго сваім сынам. Жыў у бацькоў на Полаччыне. Вывезены на працу ў Германію. Пасля 2-й сусв. вайны знаходзіўся ў лагерах для перамешчаных асоб амер. акупац. зоны Германіі. З 1946 працаваў у школах у Герэнбергу і Майнлёзе, гімназіях у Гібельштаце і Бакнангу. У пач. 1950-х г. выехаў у ЗША. Выкладаў гісторыю ў Блумінгтанскім ун-це, узначальваў кафедру гісторыі ў Мурайскім ун-це. Даследаваў гісторыю Беларусі, стан адукацыі ў СССР. Аўтар кніг «Беларусь пад савецкай уладай, 1917—1957» (1972), «Адукацыя ў СССР» (1973, абедзве на англ. мове). Паводле яго завяшчання ў 1977 у ЗША заснаваны фонд імя Л. для дапамогі студэнтам і навукоўцам-беларусазнаўцам.

А.​С.​Ляднёва.

т. 9, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́НЬШЫН (Геральд Рыгоравіч) (н. 5.8.1937, г.п. Фрунзе Луганскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), д тэхн. н. (1983), праф. (1986). Скончыў Кіеўскі ін-т інж. грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1970 вучоны сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук, з 1974 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі, адначасова з 1985 у Ваен. акадэміі Беларусі. З 1993 прэзідэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Навук. працы па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных комплексаў «чалавек-машына», метадах і сродках забеспячэння якасці і надзейнасці эргатычных сістэм, метадах аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм, сродках кантролю і кіравання функцыянальным станам чалавека-аператара. Дзярж. прэмія СССР 1985.

Тв.:

Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976;

Методы профилактического обслуживания эргатических систем. Мн., 1983 (разам з Я.​Ю.​Барзіловічам, В.​Ф.​Васкабоевым);

Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн., 1986 (разам з С.​В.​Кірпічом).

М.​П.​Савік.

Г.Р.Маньшын.

т. 10, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРТЫНЕ́НКА (Алег Рыгоравіч) (н. 12.3.1936, г. Краматорск, Украіна),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Акад. Нац. АН Беларусі (1991; чл.-кар. 1989), д тэхн. н. (1973), праф. (1978). Скончыў Чэшскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1959, Прага). З 1963 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава» (з 1966 заг. лабараторыі і нам. дырэктара, з 1988 дырэктар). Навук. працы па аэратэрмаоптыцы, асімптатычных метадах канвектыўнага цепла- і масаабмену, газадынаміцы віхравых атм. утварэнняў, метадах разліку цеплаабменных апаратаў і прылад. Выявіў анамальны эфект у цеплаперадачы пры турбулентным працяканні вадкасці ў каналах складанай формы, устанавіў заканамернасці эвалюцыі дысіпатыўных структур, эфект «адмоўнай вязкасці». З 1974 сурэдактар ад СССР час. «International Jornal of Heat and Mass Transfer» («Міжнародны часопіс па цепла- і масаабмену»), з 1988 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала».

Тв.:

Введение в теорию конвективных газовых линз. Мн., 1972 (разам з П.​М.​Калеснікавым, В.​Л.​Калпашчыкавым);

Асимптотические методы в теории свободно-конвективного теплообмена. Мн., 1979 (разам з А.​А.​Беразоўскім, Ю.​А.​Сакавішыным).

т. 10, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РЧАНКА (Іван Ягоравіч) (2.6.1923, в. Людкоў Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.4.1997),

бел. гісторык. Чл.-кар. АН Беларусі (1980). Д гіст. н. (1969). Праф. (1970). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1950). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1945—51 на парт. рабоце. З 1954 у Ін-це гісторыі АН Беларусі: навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1962—68 і 1976—81 нам. дырэктара, адначасова заг. сектара і аддзела. Асн. працы па гісторыі рабочага класа, калгаснага сялянства і культ. будаўніцтва. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т. 3, 5, 1973—75), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1—4, 1984—87), «Нарысаў гісторыі Беларусі» ў 2 ч. (ч. 2, 1995).

Тв.:

Аграрные преобразования в Белоруссии в 1917—1918 гг. Мн., 1959;

Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945—1950). Мн., 1962;

Белоруссия—Литва: содружество множит силы. Мн., 1985 (разам з Г.​С.​Мельянковым);

Белорусская ССР курсом перестройки. Мн., 1989 (разам з У.​І.​Навіцкім).

І.Я.Марчанка.

т. 10, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЕТРАПО́ЛІТЭН-О́ПЕРА»

(Metropolitan Opera),

вядучы оперны тэатр ЗША. Адкрыты ў 1883 у Нью-Йорку акц. т-вам «Метраполітэн-опера хаўс компані». Адзіны ў ЗША пастаянны оперны т-р (працуе 7 месяцаў у год). Хор, аркестр і дапаможныя калектывы стабільныя; вядучыя салісты і дырыжоры працуюць на кантрактнай аснове. У рэпертуары ням., рус., франц., італьян., амер. оперы (з 1910-х г. на мове арыгінала). Важную ролю ў станаўленні т-ра адыграў першы дырыжор Л.​Дамраш (маст. кіраўнік з 1884). У «М.-о.» выступалі лепшыя прадстаўнікі сусв. вак. культуры, у т. л. рас. Ф.​Шаляпін, Г.​Вішнеўская, А.​Абразцова, М.​Касрашвілі, Ю.​Мазурок, бел. М.​Гулегіна, арм. П.​Лісіцыян, малд. М.​Біешу. Сярод кіраўнікоў т-ра: А.​Тасканіні, Э.​Джонсан, Р.​Бінг; спектаклямі дырыжыравалі Г.​Малер, Тасканіні, Л.​Стакоўскі, Э.​Ансермэ, Б.​Вальтэр, Д.​Мітропулас, К.​Бём, Л.​Бернстайн, Г.​Караян, З.​Мета, Дж.​Лівайн і інш. З 1966 т-р працуе ў новым будынку ў «Лінкальн-цэнтры».

т. 10, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІШЭ́НІН (Іван Дзмітрыевіч) (9.2.1899, г. Марыупаль Данецкай вобл., Украіна — 11.8.1974),

бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Акад. АН Беларусі (1966), д мед. н. (1941), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Засл. ўрач РСФСР (1945). Скончыў ун-т у г. Растоў-на-Доне (Расія, 1921), працаваў у ім. З 1931 у Ін-це працы і прафесійных захворванняў. З 1938 у Дагестанскім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1949—66 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па рэўматызме, гепатытах, інтэрацэптыўных раздражненнях і каранарнай недастатковасці, патагенезе і лячэнні пнеўманій, уплыве ачаговых запаленняў на ўнутр. органы і нерв. сістэму, фіз. метадах дыягностыкі. Даследаваў клініку, укараніў у практыку новы спосаб лячэння інтэрстэцыяльных нефрытаў, рэфлекторны метад лячэння сардэчнай недастатковасці і падскурных трансфузій крыві.

Тв.:

Рефлекторный принцип в лечении сердечной недостаточности // Здравоохранение Белоруссии. 1957. № 2;

О патогенезе гиперхолестеринемии (разам з С.​В.​Ткачовым) // Докл. АН БССР. 1970. Т. 14, № 9.

І.​Дз.Мішэнін.

т. 10, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

галіна мясцовай прам-сці Беларусі па выпуску муз. інструментаў і дэталей да іх. Муз. інструменты з даўніх часоў выраблялі майстры-ўмельцы. У 1920—30-я г. наладжана іх прамысл. вытв-сць. У 1999 дзейнічаюць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў, у т. л. Барысаўская фабрыка піяніна (галаўное прадпрыемства аб’яднання), Бобрскі з-д муз. дэталей (Крупскі р-н), а таксама Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн. прадукцыя: піяніна, цымбалы, баяны, акардэоны, гармонікі, акустычныя гітары і электрагітары. дзіцячыя муз. цацкі. Вырабляюцца таксама індывід. муз. інструменты, у асноўным скрыпічныя. Найб. вядомыя муз. інструменты, створаныя бел. майстрамі: В.​В.​Богданам з Вілейскага, Б.​П.​Круглым з Лідскага, І.​М.​Карнеем з Смаргонскага, М.​М.​Міронам з Дзяржынскага р-наў, У.​А.​Крайко з Мінска, М.​П.​Такушэвічам з г. Маладзечна і інш.

Да арт. Музычных інструментаў вытворчасць. Участак зборкі электрагітар на Беларускім вытворчым аб’яднанні музычных інструментаў у г. Барысаў.
Да арт. Музычных інструментаў вытворчасць. Гатовая прадукцыя Маладзечанскай фабрыкі музычных інструментаў.

т. 11, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Віталь Фядосавіч) (н. 26.9.1928, в. Вугольшчына Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1984). Д эканам. н. (1981), праф. (1982). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1961 у Дзяржплане Беларусі. З 1967 дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў планавання. З 1973 дырэктар БелНДІ навук.-тэхн. інфармацыі і тэхніка-эканам. дасягненняў. З 1994 старшы саветнік ін-та «Белінфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Навук. працы па праблемах метадалогіі развіцця рэгіянальных эканам, сістэм, пабудове сістэмы інфарм. забеспячэння навукі, тэхнікі і вытв-сці. Распрацоўваў сукупнасць навук, абгрунтаванняў фарміравання і развіцця нар.-гасп. комплексу Рэспублікі Беларусь.

Тв.:

Моделирование в системе планирования и управления. Мн., 1976 (разам з Л.​М.​Крюкавым);

Системы моделей в планировании Мн., 1977 (з ім жа);

Совершенствование регионального планирования. Мн., 1979;

Республика Беларусь: окружающая среда и экономика. Нью-Йорк;

Женева, 1994;

Содержание, цели и перспективы инновационной политики Республики Беларусь. Нью-Йорк;

Женева, 1996.

т. 11, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)