ГЕТЭРО́ЗІС (ад грэч. heteroiōsis змена, ператварэнне),
«гібрыдная сіла»; паскарэнне росту, павелічэнне памераў, павышэнне жыццяўстойлівасці і пладавітасці гібрыдаў першага пакалення ў параўнанні з бацькоўскімі формамі раслін або жывёл. У другім і наступных пакаленнях гетэрозіс звычайна затухае. Тэрмін «гетэрозіс» прапанаваў Дж.Шэл у 1914. Існуюць тэорыі гетэрозісу: дамінавання, або звышдамінавання (гетэразігота пераважае гомазіготу), узаемадзеяння дамінантных спрыяльных генаў — генетычны (генны, храмасомны) баланс. Гетэрозіс шырока выкарыстоўваюць як прыём павышэння ўраджайнасці с.-г. раслін і прадукцыйнасці свойскіх жывёл, напр. у жывёлагадоўлі пры міжвідавых, міжпародных і ўнутрыпародных скрыжаваннях, у птушкагадоўлі — для атрымання бройлераў, у раслінаводстве — гібрыднага насення кукурузы, жыта, памідораў, цыбулі, гуркоў і інш.
Адрозніваюць гетэрозіс натуральны — перавагу гібрыда па якой-небудзь прыкмеце над лепшым з бацькоў і гетэрозіс гіпатэтычны — перавагу гібрыда над сярэдняй велічынёй, характэрнай для абодвух бацькоў. У раслін гетэрозіс падзяляюць на рэпрадукцыйны (найб. развіццё рэпрадукцыйных органаў, павышаная здольнасць да размнажэння, ураджайнасць і інш.), саматычны (магутнае развіццё вегетатыўных частак раслін) і адаптыўны (павышэнне прыстасаванасці гібрыдных асобін да ўмоў асяроддзя, іх канкурэнтаздольнасці ў барацьбе за існаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прані́кнуць ’прайсці куды-небудзь, трапіць праз што-небудзь’, ’распаўсюдзіцца’ (ТСБМ). Да нікнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
else1[els]adv.
1. яшчэ́; іна́кш; другі́, і́ншы;
Who (what) else? Хто (што) яшчэ?;
How else? Як жа інакш?;
somebody else хто-не́будзьі́ншы (другі́)
2. (у адм. ск.) больш, бо́лей;
Nothing else, thank you. Больш нічога (не трэба), дзякуй.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ро́спыт ’выпытванне ў каго-небудзь чаго-небудзь’, роспыты ’пытанні з мэтай выведаць, выпытаць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк.). Да раз‑/рос‑ (са значэннем ’працэс дзеяння’) і пытаць (гл.).