Рахма́ніца ’сываратка’ (Мат. Гом.). Відаць, да наступнага слова, аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́дзень ’пацёртае месца, ссадзіна’ (Нас., Байк. і Некр.). Да наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыгля́ць ‘наразаць тонкімі скрылікамі’ (Сцяшк.). Да папярэдняга слова, параўн. скрыль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаю́шка ‘дрывотня’ (Сл. Брэс.). Першапачаткова, відаць, ‘загарадка’, тады да наступнага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ліўка ’бручка, Brassica napus’ (ДАБМ, Касп., Мат. Гом.), каляўка ’тс’ (ДАБМ). Рус. асташ., пск., цвяр., наўг., пецярб. калевка ’тс’, наўг., пск., цвяр., велікал., уладз., калуж., а таксама ў рус. гаворках Прыбалтыкі каливка ’тс’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад каліва ’бручка’, параўн. у такім значэнні наўг., пск., цвяр. калива. Структура апошняга слова не вельмі ясная; нельга прыняць меркаванне Смулковай, Балтызмы, 41, што крыніцай бел. слова з’яўляецца лат. kālis або літ. kõlis ’бручка’. Не выключаецца магчымасць утварэння слова на слав. тэрыторыі (параўн. варыятыўнасць лексемы: калика, калига, калива, каля і да т. п.). Адпаведная структура была ўжо ў мове, адкуль пайшла міграцыя тэрміна, магчыма, было некалькі зон, адкуль слова запазычана. Параўн. каліка (гл.). Бел. слова сустракаецца ў розных гаворках, што, відаць, сведчыць не столькі аб страце лексемы на большай тэрыторыі, колькі аб розных напрамках яе пранікнення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арце́ль. З рус. артель, дыял. артиль < цюрк. Неверагодна думка Равінскага–Корта, а потым Фасмера, 1, 89, пра італьянскую крыніцу рускага слова. Слова артельный засведчана ў помніках сярэдзіны XVII ст. (Порахава, Лексика Сиб. летописей, 163, аднак даціроўка Порахавай з XVI ст. не падмацавана). Няяснай застаецца цюркская крыніца слова. Малаверагодна думка Міклашыча, Türk. El., 2, 137, які звязваў слова з цюрк. ортак ’агульны’, орталык ’таварыства’ і іншымі аднакаранёвымі. Дзмітрыеў, а за ім Трубачоў бачаць крыніцу ў тат.-башк. артил ’рэзерв’ (Дзмітрыеў, Строй, 563; Трубачоў, Дополн., 1, 89). Трэба ўлічыць яшчэ і магчымасць сувязі рус. артель з цюрк. дзеяслоўным коранем ерт‑, ӓрт‑ ’весці за сабой’ (Радлаў, Опыт, 1, 790), пашыраным станавым суфіксам ‑іл: артіл ’быць вядзеннем’, ці ’тыя, хто за кімсь ідзе, світа, суправаджаючыя’. З рускай запазычана слова артель у іншыя славянскія мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́зкі

1. schmal; eng, knapp (цесны);

ву́зкая сту́жка schmáles Band;

ву́зкая спадні́ца énger Rock;

ву́зкая суке́нка énges Kleid; ein Kleid, das spannt;

2. (абмежаваны) beschränkt, éngstirnig;

◊

ву́зкія по́гляды beschränkte Ánsichten;

у ву́зкім сэ́нсе сло́ва im éngen Sínne des Wórtes;

у ву́зкім асяро́ддзі im éngen Kreis;

ву́зкае ме́сца Éngpass m -es, -pässe; Schwíerigkeit f -, -en; schwáche Stélle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́рвацца

1. sich lósreißen* аддз..; sich befréien (вызваліцца); entschlüpfen vi (s) (выслізнуць, уцячы);

вы́рвацца напе́рад éinen Vórsprung gewínnen* (тс. перан.);

2. перан. (пра пачуцці, словы і г. д.) entschlüpfen vi (s), entfáhren* vi (s);

у мяне́ вы́рвалася сло́ва mir ist ein Wort entschlüpft [heráusgerutscht];

стогн вы́рваўся з яго́ грудзе́й ein Séufzer entráng sich séiner Brust; er tat éinen tíefen Séufzer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзялі́ць

1. (на часткі) téilen vt; áufteilen vt; éinteilen vt; únterteilen vt; trénnen vt (слова пры пераносе);

2. матэм. dividíeren [-vi-] vt; téilen vt;

дзялі́ць на тры durch drei téilen;

3.:

дзялі́ць з кім-н. што-н. etw. mit j-m téilen;

◊

дзялі́ць з кім-н. ра́дасць і го́ра mit j-m Fréud(e) und Leid téilen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пропуска́ть несов., в разн. знач. прапуска́ць;

бума́га пропуска́ет черни́ла папе́ра прапуска́е чарні́ла;

столо́вая пропуска́ет ты́сячи посети́телей стало́вая прапуска́е ты́сячы наве́двальнікаў;

пропуска́ть ле́нту че́рез пе́тлю прапуска́ць сту́жку праз пятлю́;

пропуска́ть дете́й вперёд прапуска́ць дзяце́й упе́рад;

пропуска́ть слова́ при чте́нии прапуска́ць сло́вы пры чыта́нні;

пропуска́ть заня́тия прапуска́ць заня́ткі; см. пропусти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)