рака ў Зах. Афрыцы (у Гвінеі, Малі, Нігеры, Беніне, Нігерыі). Даўж. 4160 км, пл. басейна 2092 тыс.км². Па даўжыні і пл. басейна займае 3-е месца ў Афрыцы пасля рэк Ніл і Конга. Пачынаецца пад назвай Джаліба са схілаў Леона-Ліберыйскага ўзв., цячэ ў вузкай даліне, потым выходзіць на раўніны прыроднай вобласці Судан. Паміж гарадамі Ке-Масіна і Тамбукту падзяляецца на шматлікія рукавы і цячэ ў моцна забалочанай даліне з мноствам праток, старыц і азёр, утварае ўнутр. дэльту (раней рака ўпадала ў вял. бяссцёкавае возера). У раёне г. Тамбукту рукавы злучаюцца ў адно рэчышча. Ніжэй г. Елва перасякае Паўн.-Гвінейскае ўзв. ў парожыстым рэчышчы. Далей да вусця (каля 750 км) рака цячэ ў шырокай даліне, пасля ўпадзення р. Бенуэ рэчышча дасягае шыр. да 3 км. За 180 км ад акіяна, каляг. Аба, пачынаецца дэльта Н. (пл. 24 тыс.км²), у якой вылучаецца мноства рукавоў, найб. Нун і Фаркадос (суднаходны). Гал. прытокі: Міло, Бані (справа), Сакота, Кадуна, Бенуэ (злева). Паводкі ў чэрв.-вер., у ніжнім цячэнні другі паводак у лютым. Сярэдні расход вады 9,3 тыс.м³/с (макс. да 35 тыс.м³/с). Гадавы сцёк каля 300 км³. Цвёрды сцёк 67 млн.т. У дэльце марскія прылівы. Выкарыстоўваецца для арашэння; пабудаваны плаціны Эгрэт (каляг. Бамако) і Сансандынг (каляаднайм. паселішча). Буйная ГЭС і вадасх. Каінджы, ніжэй — ГЭС Джэба. Рыбалоўства. Суднаходная на асобных участках: ад Курусы да Бамако, ад вадаспада Сатуба (ніжэй унутр. дэльты) да Ансонга, ад г. Ніямей да вусця. Важнейшыя гарады: Куруса (Гвінея), Бамако, Тамбукту (Малі), Ніямей (Нігер), Джэба, Лакоджа, Аніча (Нігерыя). У дэльце Н. марскі порт — Порт-Харкарт (Нігерыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бры́жы ’рабізна на вадзе’ (палес., Клім.). Укр.бри́жі ’тс’. Метафарычнае ўжыванне слова брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.), якое дало шмат семантычных вытворных. Параўн. брыжы́2.
Брыжы́1 ’жабо, бардзюр; зубчаты ніз жаночай адзежы, карункі і г. д.’; ’край тканіны’; таксама брыж (БРС, КЭС, лаг., Бяльк., Бір. Дзярж., Касп.), бры́жыкі (Гарэц., Жд., Нас.). Рус.бры́жы́, укр.бри́жі́ ’тс’. Запазычанне з польск.bryże ’тс’ (а гэта з ням.Fries ’фрыз’; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 47). Мацэнаўэр (Cizí sl., 121) выводзіць з ням.Breis(e) ’аздабленне на рукаве’. Гл. Фасмер, 1, 221–222.
Брыжы́2 ’свіны кішэчны тлушч’ (Вешт.). Укр.бри́жі ’аборачкі каля тонкіх кішак’. Усё да брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.); метафарызацыя. Ва ўкр. мове першая ступень метафары. Палес.брыжы́ ’свіны кішэчны тлушч’ — далейшае развіццё семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле1 ’каля, ля’ (лях., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Скарочаная форма з кале, параўн. навагр.кале (Кліх) — паўн.-прасл.kole (форма м. скл.), параўн. польск.kole, каш.kole, kale, kiiole і інш., чэш.kole. Копечны (ESSJ, 1, 89) мяркуе, што форма kole не абавязкова з’яўляецца месным склонам, а гэта можа быць замена канцавой галоснай у другасных прыназоўнікаў, параўн. podle/podli/podle/podia і г. д.
Ле2 ’для’ (лельч., Мат. Гом.; кам., стол., драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку выпадзення д‑ перад я (Карскі, і, 352) з дле, якое з’яўляецца другасным прыназоўнікам (ужываецца з р. скл.). З для < іпрасл.dblja. Канцавое ‑е магло быць вынікам рэдукцыі як ненаціскное або паводле аналогіі да po‑dle (Карскі 2–3, 462). Да для (гл.). Параўн. таксама лі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг.Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар.Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт.Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр.капеж, капіж ’лядзяш’, рус.сіб.капеж ’капеж’, польск.kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв.ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл.kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел.гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Морг1 ’трупярня’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц.morgue ’тс’.
Морг2морг̌, морх, морк ’старая мера зямлі = 0,71 га’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Шпіл., Выг. дыс., Чуд., Сцяшк., Шат., Бяльк.), навагр., ст.-дар. ’мера зямлі каля 0,56 га’ (Бел. хр. дыял., Прышч.), ’мера сенажаці ў селяніна’ (Нас.), ’мурог’ (петрык., Шатал.), маргі ’ўчастак лугу’ (Касп.), маргі жаць, маргі рабіць ’выконваць павіннасць па ўборцы збожжа для пана’ (полац., Хрэст. дыял.), ст.-бел.моркгъ, моргъ ’мера зямлі’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск.morg, morg, morga (Чартко, Пыт. мовазн., 118; Юрэвіч, Зб. Крапіве, 291; Кюнэ, 76, 78; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 77).
Морг3 (выкл.) і моргаць ’маргаць’ (ТСБМ), морьг! ’пра аднаразовае морганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да марга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зігза́г ’ломаная лінія’. З рус.зигза́г ’тс’ (з 1803 г., зикзак з 1780 г., сиксак — з 1750–1760 гг.), франц.zigzag ’тс’ (з 1680 г., з 1662 г. у тапоніме), ням.Zickzack ’тс’ (каля 1700 г.). Формы сиксак, зикзак у рус. ваенных дакументах для абазначэння формы акопаў з ням., дзе фіксуецца і Sicksac. Ням.Zickzack (першасна ў вышэй указ. ваенным значэнні) лічаць падваеннем Zacke ’зубец’ паводле мадэлі Wirwarr і г. д. Біржакава, 122, 277; Шанскі, 2, З, 91; Фасмер, 2, 96; Даза, 761 (у ням. гукапераймальнае?); Паўль, Wörterb., 767. Блок–Вартбург (673), грунтуючыся на ранняй фіксацыі ў франц. і спасылаючыся на мадэль tic‑tac (цік-так), не лічаць, што франц. < ням., у карысць чаго і ням. напісанне пры першай лексікаграфічнай фіксацыі (1727 г.) sicsac (Клюге, 435).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свентая́нскае зелле ‘святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Нас.; гродз., брэсц., мін., Кіс.; Нас., Дэмб. 1, Сл. ПЗБ, Жд., Сержп. Прымхі). З польск.świętojanskie źiele ‘тс’. Параўн. укр.сьвятояньске зілля ‘тс’, ст.-чэш.Svatého Jana korenie ‘тс’, Sv. Jana bylina ‘чарнабыльнік’, серб.-харв.трава светог Ивана ‘святаяннік’, ‘расліна Salvia sclarea L.’. Як піша Растафінскі (гл. Махэк, Jména, 148–149), зверабой называецца святаяннікам таму, што цвіце каля свята св. Івана. Махэк (там жа), улічваючы, што гэтая назва аб’ядноўвае розныя лекавыя расліны, мяркуе, што вытокі намінацыі трэба шукаць у павер’і аб неабходнасці капаць іх у ноч пад Івана Купалу. Не выключае ён і магчымасці нямецкага паходжання, г. зн. калькі ням.Sankt Johanneskraut ‘святаяннік’, літаральна ‘трава святога Яна’, параўн. Ян, Ян‑зе́лля ‘тс’ (віл., воран., мядз., ЛА, 1). Гл. святаяннік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сво́лак ‘падоўжная бэлька, якую клалі на сохі ў гаспадарчым будынку’ (ЛА, 4, ТС, Сл. Брэс., Ян.; гродз., баран., Сл. ПЗБ), ‘дзве папярочныя бэлькі ў адрыне’ (Скарбы), ‘апорная бэлька пад столлю, атрама’ (гродз., ЛА, 4; Сержп. Прымхі), сво́лак, свало́к ‘бэлька’ (Мат. Гом.), свёлак ‘шост каля печы для прасушвання адзення’ (воран., Сл. ПЗБ). Укр.сво́лок ‘бэлька, якая падтрымлівае столь; маціца’, рус.сво́лок паўдн. ‘бэлька, маціца’, паўн. ‘навой у кроснах, на які набіваецца аснова’, чэш.мар.svlak ‘папярочка на збітых дошках’. Зваротны дэрыват ад *свалачы, параўн. рус.своло́чь ‘сцягнуць’ з узнаўленнем этымалагічнага ‑к‑, параўн. прасл.*velkti ‘валачы’. Гл. яшчэ волак, навалак. Таго ж паходжання беласт.svołaki ‘валакуша для перавозкі плуга на поле’ (Смул.). Збліжэннем з ствол (гл.) тлумачыцца ство́лак ‘бэлька ў страсе на сохах’ (Пятк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
САМА́ЛІ́ (Soomaaliya),
Самалійская Дэмакратычная Рэспубліка (Jamhuuriyadda Dimoqraadiga ee Soomaaliya), дзяржава на У Афрыкі. Мяжуе на ПнЗ з Джыбуці, на З з Эфіопіяй, на ПдЗ з Кеніяй. На Пн абмываецца Адэнскім зал., на У — Індыйскім акіянам. Пл. 627,7 тыс.км². Нас. 9,7 млн.чал. (2000). Дзярж. мовы — самалійская і арабская. Дзярж. рэлігія — іслам. Сталіца — г.Магадыша. Краіна падзяляецца на 18 абласцей. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 ліп.).
Дзяржаўны лад. С. — рэспубліка. Канстытуцыя 1960 ва ўмовах грамадз. вайны не выконваецца. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Заканад. орган — аднапалатны Нар. сход.
Прырода. Краіна займае большую ч. п-ва Самалі. У рэльефе пераважаюць ступеньчатыя плато (выш. 500—1500 м). На Пн асобныя горныя масівы, дзе ў масіве Суруд знаходзіцца г. Шымбірыс (2416 м). Карысныя выкапні: жал., уранавыя, ванадыевыя, тытанавыя, ніобіевыя, алавяныя руды, прыродны газ, соль і інш. Клімат субэкватарыяльны, сухі, на Пн трапічны. Сярэдняя т-ра ўсіх месяцаў 25—32 °C. Ападкаў ад 40 да 500 мм за год, выпадаюць пераважна ў крас.—чэрв., кастр.—снежні. Бываюць шматгадовыя засухі. Рэкі — часовыя вадацёкі (акрамя Джубы і Уэбі-Шабеле). Больш за 90% тэр. — пустыня і паўпустыня з рэдкімі травамі і калючымі хмызнякамі; у аазісах фінікавыя пальмы. Ёсць участкі саваннаў, па берагах рэк — галерэйныя лясы. Характэрныя прадстаўнікі жывёльнага свету — антылопы, зебры, буйвалы, жырафы; паўсюдна — грызуны, змеі, яшчаркі і інш. Рэзерваты — Уэбі-Шабеле, Страусавы і інш.
Насельніцтва. С. — этнічна аднародная краіна, самалійцы складаюць 98—99%, падзяляюцца на плямёны. Жывуць невял. групы суахілі, арабаў, італьянцаў, англічан. Сярэднегадавы прырост больш за 4% за год. Сярэдняя шчыльн. 15,5 чал. на 1 км², на Пд месцамі да 50 чал. на 1 км², на Пн у пустынях і паўпустынях — 1—2 чал. на 1 км². Каля 70% насельніцтва — качэўнікі і паўкачэўнікі. У гарадах 26% насельніцтва, найб. Магадыша (больш за 700 тыс.ж. з прыгарадамі, 2000), Кісмайо, Харгейса, Бербера, Марка. У сельскай гаспадарцы (пераважна пашавая жывёлагадоўля) заняты 71% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці і сферы паслуг — 29%. У сувязі з грамадз. вайной каля 1 млн.чал. сталі бежанцамі, жывуць у лагерах, часткова на тэр. суседніх краін.
Гісторыя. Чалавек насяляе тэр. С. з часоў палеаліту. З 7 ст.н.э. С. ў зоне ўплыву араба-мусульм. цывілізацыі, паступова тут пашыраўся іслам. На ўзбярэжжы ўзніклі буйныя гарады Барбара (Бербера), Магадыша, Бараўэ (Брава), Марка і інш.Унутр. раёны насялялі шматлікія плямёны самалі, якія не мелі ўстойлівых дзярж. утварэнняў. З канца 15 ст. ў С. пранікалі партугальцы, якія падпарадкавалі прыбярэжныя гарады. У 17 ст. іх выгналі туркі, якія сталі кантраляваць гарады на Пн С ; Пд С. ўвайшоў у сферу ўплыву Амана. У выніку калан. экспансіі ў канцы 19 ст.тэр. рассялення самалійскіх плямён падзелена на некалькі частак: паўн. раёны адышлі да Вялікабрытаніі як пратэктарат Самалілэнд, паўд. і ўсх. — да Італіі як Італьян. С., зах. раёны (Агадэн) — да Эфіопіі. У 2-ю сусв. вайну Італьян. С. ў 1941 занята брыт. войскамі. У 1949 ААН перадала б.Італьян. С. пад апеку Італіі на 10 гадоў. 21.6.1960 абвешчана незалежнасць Самалілэнда, 1.7.1960 — Італьян. С.; у той жа дзень абое С. аб’яднаны ў адзіную Самалійскую Рэспубліку. Унутр. становішча дзяржавы было нестабільнае. Пасля забойства першага прэзідэнта А.А.Шэрмарка (1969) уладу захапілі ваенныя на чале з ген. М.С.Барэ, які ўзначаліў Вярх.рэв. савет; была абвешчана Самалійская Дэмакр. Рэспубліка. Урад Барэ абвясціў курс на пабудову сацыялізму: нацыяналізаваны банкі, буйныя прадпрыемствы, праведзены інш. захады сацыяліст. характару, наладжаны цесныя сувязі з СССР. Адзінай дазволенай партыяй стала створаная ў 1976 Самалійская рэв.сацыяліст. партыя на чале з Барэ. Вайна 1977—78 з Эфіопіяй за прав. Агадэн, у якой СССР падтрымаў Эфіопію, прывяла да разрыву з СССР і пераарыентацыі С. на ЗША.
Пагаршэнне эканам. становішча С. разам з абвастрэннем міжплемянных супярэчнасцей прывяло ў канцы 1980-х г. да ўзбр. выступленняў супраць рэжыму Барэ, які ў 1991 быў вымушаны пакінуць краіну. С. стала арэнай барацьбы ўзбр. груповак (Самалійскі нац. альянс, Самалійскі альянс выратавання і інш.) за ўладу. Некат. раёны (у прыватнасці, б. Самалілэнд) абвясцілі сябе незалежнымі дзяржавамі. У 1992—95 узбр. сілы ЗША і іх саюзнікаў па НАТО правялі ў С. пад эгідай ААН 2 спец. аперацыі з мэтай выратавання насельніцтва ад голаду і пошуку шляхоў унутрыпаліт. ўрэгулявання, якія мелі частковы поспех. У 2000 у Джыбуці праведзена канферэнцыя асн.паліт. сіл С., на якой створаны часовы парламент краіны; часовым прэзідэнтам С. выбраны А.С.Хасан. Аднак іх улада прызнаецца толькі на ч.тэр. краіны, аднаўленне дзярж. адзінства застаецца актуальным пытаннем. С. — чл.ААН (з 1960), Арг-цыі афр. адзінства (з 1963).
Гаспадарка. С. — адсталая аграрная краіна са слабаразвітой эканомікай. Шматгадовая грамадз. вайна выклікала заняпад гаспадаркі, памяншэнне пагалоўя жывёлы, скарачэнне пасяўных плошчаў і колькасці прадпрыемстваў, інфраструктура амаль цалкам разбурана. Штогадовы даход на 1 чал.каля 600 дол. (1999). Сельская гаспадарка і рыбалоўства даюць каля 60% прыбыткаў краіны, прам-сць — каля 11%, сфера паслуг — 29%. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — качавая жывёлагадоўля. Пад пашай каля 400 тыс.км² — тэр. паўпустынь і саваннаў. У краіне каля 3—5 млн. вярблюдаў, 5 млн. галоў буйн. раг. жывёлы, 13 млн. авечак, 12 млн. коз. Птушкагадоўля. Пад пасевамі с.-г. культур каля 1,2 млн.га, з іх 180 тыс.га арашаецца. Земляробчыя гаспадаркі памерам да 3 га, на арашальных землях — да 1 га; ёсць плантацыі экспартных культур. Асн. земляробчы раён на Пд, у далінах і міжрэччы рэк Джуба і Уэбі-Шабеле. Асн. культуры (збор у пач. 1990-х г.): сорга і проса (каля 240 тыс.т), кукуруза (каля 255 тыс.т), цукр. трыснёг (каля 310 тыс.т), рыс (каля 13 тыс.т), бананы (каля 125 тыс.т), бавоўнік, маніёк, батат, арахіс, кунжут, бабовыя. Трапічнае арашальнае садоўніцтва, на ўзбярэжжы гаі какосавых пальмаў. Рыбалоўства ў прыбярэжных водах (каля 15 тыс.т штогод). Каля 65% сусв. збору араматычных смол (камедзі, міры, ладану) з дзікарослых раслін. Паляўніцтва. Прам-сць развіта слаба. Есць каля 200 прадпрыемстваў апрацоўчай прам-сці, каля палавіны іх знаходзіцца ў Магадыша — нафтаперапр.з-д, харч., гарбарна-абутковыя, метала- і дрэваапр., суднабуд. і суднарамонтныя. Працуюць: цукр.з-д, мясакамбінаты, рыбакансервавыя і малочныя з-ды, тэкст., абутковыя і бавоўнаачышчальныя ф-кі. На Пн здабыча ніобіевых руд і кухоннай солі. Развіта саматужна-рамесніцкая вытв-сць (цэнтр — г. Кісмайо): ткацтва, разьба па дрэве, кераміка, пляценне, выраб скур і інш.Вытв-сць электраэнергіі 258 млн.кВт∙гадз (1996) на невял. цеплавых электрастанцыях. Транспарт пераважна аўтамаб. і марскі, ва ўнутр. раёнах — уючны. Даўж. аўтадарог 22,1 тыс.км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём — 2,6 тыс.км. Гал. парты Бербера, Кісмайо і Магадыша. У краіне 61 аэрапорт, у т. л. 7 з цвёрдым пакрыццём лётнага поля. У 1995 экспарт склаў 123 млн. дал., імпарт — 60 млн.дол. У экспарце пераважаюць жывёла і прадукты жывёлагадоўлі (каля 88%), бананы (8%), рыба і рыбапрадукты; у імпарце — разнастайныя прамысл. і харч. тавары, нафта і нафтапрадукты. Гал.гандл. партнёры: Саудаўская Аравія, Йемен, Італія, Кенія, Джыбуці. Краіна штогод атрымлівае фін. і харч. дапамогу ад міжнар. арг-цый і асобных краін (Саудаўскай Аравіі, Вялікабрытаніі, Італіі і інш.). Грашовая адзінка — самалійскі шылінг.
К.А.Анціпава (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя).