ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 4.12.1929, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Засл. машынабудаўнік Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1961). З 1950 у вытв. аб’яднанні «Белаўтамаз» (з 1982 ген. дырэктар аўтазавода). З 1994 прэзідэнт Бел.навук.-прамысл. асацыяцыі.
Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЦЫ́ТЫ [ад мана... + ...цыт(ы)],
адзін з тыпаў незярністых лейкацытаў. Утвараюцца ў чырв. касцявым мозгу; дыям. 10—20 мкм, шарападобныя. Афарбоўка ядра чырвона-пурпуровая, цытаплазмы — бледная блакітна-шэрая. У крыві чалавека ў норме М. складаюць 3—11% агульнай колькасці лейкацытаў. Здольныя да фагацытозу, мігрыруюць з крыві ў тканкі і пераўтвараюцца ў макрафагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛАНХО́ЛІК,
адзін з асн. тыпаў тэмпераменту; чалавек, які характарызуецца (паводле Гіпакрата) меланхоліяй, схільнасцю да дэпрэсіі, нізкім узроўнем псіхічнай актыўнасці, стрыманасцю маторыкі і мовы, хуткай стамляльнасцю. М. ўласцівы трывожнасць, глыбіня і трываласць эмоцый пры слабым іх знешнім выяўленні; пераважаюць адмоўныя эмоцыі. Пры неспрыяльных умовах у М. можа развіцца павышаная эмацыянальная ранімасць, замкнёнасць, адчужанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў ІЗЯСЛА́ВІЧ (?—1069),
полацкі князь, сын кіеўскага вял.кн. Ізяслава Яраславіча, адзін з кіраўнікоў задушэння Кіеўскага паўстання 1068—69. На чале сваёй дружыны ўварваўся ў горад, загадаў пакараць смерцю найб. актыўных паўстанцаў, а некат. асляпіць. У 1069, пасля перамогі над кн.Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі княжацкі прастол у Полацку, дзе неўзабаве і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЬГАЙМ (Mülheim),
горад на З Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, на р. Рур. Гар. правы з 1846. 177 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Адзін з цэнтраў цяжкай прам-сці. Прам-сць: чорная металургія (з-ды канцэрнаў «Цісен», «Рэйншталь»), прыладабудаванне, эл.-тэхн., атамнае энергамашынабудаванне, дакладнай механікі і оптыкі, цэм., хім., лёгкая, харчовая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЫ ((Peri) Якопа) (20.8.1561, Рым — 12.8.1633),
італьянскі кампазітар, спявак; адзін з заснавальнікаў жанру оперы. Прадстаўнік т.зв. фларэнційскай камераты (гуртка). Напісаў (з Я.Корсі) музыку першай оперы «Дафна» (на тэкст паэта А.Рынучыні; паст. 1597—98; фрагменты музыкі П. не зберагліся), оперы «Эўрыдыка» (паст. 1600; выканаў у ёй партыю Арфея). Аўтар духоўнай музыкі, камерна-вак. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ХЦІН (Анатоль Якаўлевіч) (н. 8.3.1931, в. Калінаўка Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. канструктар выліч. тэхнікі. Брат В.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). У 1965—91 у Мінскім НДІЭВМ (нач. аддзела). Адзін з распрацоўшчыкаў мадэлей адзінай сістэмы ЭВМ і перыферыйных прылад да іх. Навук. працы па прыладах выліч. тэхнікі, сістэмах кіравання. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЮ́Р ((Saussure) Арас Бенядзікт) (17.2.1740, г. Жэнева, Швейцарыя — 22.1.1799),
швейцарскі прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў апісальнай геалогіі. У 1762—86 праф. натурфіласофіі ў Жэневе. Першым даследаваў геал. будову Альпаў, ахарактарызаваў пашыраныя там горныя пароды і ўмовы іх залягання. Навук. працы па батаніцы, метэаралогіі, руху ледавікоў і інш. Яго імем названы тонказярністы агрэгат мінералаў — сасюрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУ́РН,
адзін з найстараж. рым. багоў. Атаясамліваўся са стараж.-грэч. богам Кронасам. Паводле міфаў, С. быў пазбаўлены ўлады над сусветам сваім сынам Юпітэрам, пасля чаго стаў адным з першых цароў італьян. вобласці Лацый, дзе потым узнік Рым. Лічылася, што ён навучыў сваіх падданых земляробству, вінаградарству і цывілізаванаму жыццю. У яго гонар наладжваліся штогадовыя святы — сатурналіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА ПРА́ВА,
адзін з кірункаў навукі права 20 ст. Прыхільнікі школы лічылі, што дзеючыя прававыя акты не заўсёды адэкватныя эканам. і сац. умовам. У гэтай сувязі яны надавалі вял. значэнне свабодзе судзейскага меркавання, г.зн. меншай звязанасці суда прававымі нормамі для аховы інтарэсаў асобы. Буйнейшым прадстаўніком С.ш.п. з’яўляецца амер. вучоны Р.Паўнд.