(н.-лац. typhus, ад гр. typhos = зацямненне свядомасці)
умоўнае абазначэнне некаторых вострых інфекцыйных хвароб (напр. брушны т., сыпны т.), якія характарызуюцца высокай тэмпературай цела і парушэннем свядомасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хулаху́п
(англ. hula-hoop, ад hula = назва палінезійскага танца + hoop = абруч)
1) гімнастычны абруч, які круцяць вакол тулава;
2) фізічныя практыкаванні, кручэнне абруча вакол цела без дапамогі рук.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экстэрарэцэ́птары
(ад лац. exter = знешні + рэцэптары)
рэцэптары, якія ўспрымаюць раздражненні знешняга асяроддзя; размешчаны на паверхні цела, уключаючы і слізістую абалонку носа, поласці рота і паверхні языка (параўн.інтэрарэцэптары).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэфарма́цыя
(лац. deformatio)
1) змяненне формы і памераў цела пад уздзеяннем знешніх сіл (напр. д. тары пры пагрузцы, д. пазваночніка);
2) перан. непажаданае змяненне якіх-н уласцівасцей, уяўленняў, паняццяў (напр. д. асноўных прынцыпаў маралі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Hemdn -(e)s, -en руба́шка, кашу́ля, саро́чка;
im blóßen ~ у адно́й кашу́лі;
j-n bis aufs ~ áusziehen* абдзіра́ць каго́-н. да ні́ткі;
◊
das ~ ist éinem näher als die Wéste≅ сваю́ кашу́ля бліжэ́й да це́ла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ме́сяцм.
1. (нябеснае цела) Mond m -(e)s;
по́ўны ме́сяц Vóllmond m;
2. (адрэзак часу) Mónat m -(e)s, -e;
бягу́чы ме́сяц láufender Mónat;
насту́пны ме́сяц kómmender [nächster] Mónat;
у пача́тку ме́сяца am Mónatsanfang;
у канцы́ ме́сяцаÉnde des Mónats;
ме́сяц таму́ (наза́д) (heute) vor éinem Mónat;
◊
мядо́вы ме́сяц Flítterwochen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АПО́СУМЫ (Didelphidae),
сямейства млекакормячых атр. сумчатых. 12 родаў, 84 віды. Пашыраны ў Амерыцы і на М. Антыльскіх а-вах. Самая стараж. група сумчатых. У Паўн. Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну. Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4 тыс.м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.
Даўж.цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці ўкарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вял. памераў, проціпастаўлены іншым. Ёсць сумка. Саскоў ад 5 да 27. За год 1—3 прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят. Усёедныя. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛА́Н-БЕЛАХВО́СТ (Haliaeetus albicilla),
птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі надзвычай рэдкі гнездавальны від, вядома каля 20 пар, якія гняздуюцца, з іх палова ў Віцебскай вобл. Трапляецца спарадычна. Жыве каля вял. азёраў, у далінах рэк, на вял. балотах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж.цела 0,8—1 м, маса да 6,5 кг, размах крылаў да 2,5 м. Апярэнне цёмна-бурае. Хвост у дарослых белы (адсюль назва), кароткі, клінападобны. Дзюба і лапы жоўтыя. Прылягае ў сак.—красавіку. Гнёзды масіўныя, на верхавінах высокіх (15—25 м) дрэў. Утварае пастаянныя пары. Нясе звычайна 2 (радзей 1, 3) белыя яйцы. Птушаняты вылятаюць у канцы чэрв. — пач. жніўня. Здабыча на Беларусі забаронена з 1978. Ахоўваецца ў шэрагу краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІ́РЫС,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста.
Да арт.Асірыс. Гор вядзе памерлага да трона Асірыса. Малюнак з «Кнігі мёртвых». Каля 1450 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЗЯ́ГІ (Spongillidae),
сямейства прэснаводных каланіяльных губак. У сусв. фауне 16 родаў. Пашыраны ўсюды. У вадаёмах Беларусі не вывучаліся. Найб. вядомыя 2 віды: бадзяга азёрная (Spongilla lacustris), якая жыве ў стаячых вадаёмах, і бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных.
Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае з непрыемным пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы. Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаваннем) спосабамі. Маюць вял. здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арган. рэшткамі. Увосень утвараюць унутр. пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі. Засмечваюць гідратэхн. збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арган. рэчываў. Высушаныя — нар.лек. сродак ад рэўматычных і інш. боляў. У медыцыне выкарыстоўваюцца мазі з бадзягамі.