касі́да

(ар. kasida)

верш панегірычнага, а таксама элегічнага або рэлігійна-павучальнага характару ў арабскай паэзіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінасеа́нс

(ад кіна- + сеанс)

час, на працягу якога дэманструецца фільм, а таксама сама дэманстрацыя яго.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

клёш

(фр. cloche)

асаблівы крой адзення з расшырэннем унізе, а таксама штаны, спадніца такога крою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кунстка́мера

(ням. Kunstkammer)

збор разнастайных гістарычных, мастацкіх, навуковых рэдкасцей, а таксама памяшканне для такога збору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лейб-гва́рдыя

(ням. Laibgarde)

асабістая ахова манарха, а таксама прывілеяванае войска ў шэрагу манархічных дзяржаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ду́ля

(польск. dula)

летні сорт груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай грушы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыамафо́с

(ад ды- + амафос)

канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне, а таксама падкормка для жвачных жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манікю́р

(фр. manicure)

чыстка і паліроўка ногцяў на руках, а таксама адпаліраваныя, пакрытыя лакам ногці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

махе́р

(англ. mohair, ад ар. muhayyer)

шэрсць ангорскай казы, а таксама выраб з гэтай шэрсці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтага́мія

(ад аўта- + -гамія)

самаапыленне і самаапладненне кветкавых раслін, а таксама самаапладненне некаторых аднаклетачных арганізмаў.