ДЗЮКАМЕ́Н ((Ducommun) Элі) (19.2.1833, г. Жэнева, Швейцарыя — 7.12.1906),
швейцарскі паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з А.Габа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУК,
у шырокім значэнні — уся друкаваная прадукцыя, у больш вузкім — перыядычныя выданні, пераважна газеты і часопісы. Як адзін са сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды адыгрывае значную ролю ў развіцці асветы і культуры, фарміраванні светапогляду, пашырэнні навук. ведаў і інш.Гл.Выдавецкая справа, Газета, Кніга, Часопіс, Кнігадрукаванне, Перыядычны друк, Заходнебеларускі друк, Друк акупацыйны, Друк падпольны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЛЕ́Т (франц. doublet ад double двайны),
1) адзін з 2 аднолькавых прадметаў; другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, б-цы і інш. 2) Падроблены каштоўны камень, склеены з 2 частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца сапраўднай.
3) 2 выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВЕРСІФІКА́ЦЫЯ (лац. diversilicatio ад diversus розны + facio раблю),
разнастайнасць, рознабаковасць у развіцці. Д. ў эканоміцы — размеркаванне інвеставаных або пазычаных грашовых капіталаў паміж рознымі аб’ектамі ўкладанняў з мэтай змяншэння рызыкі магчымых страт капіталу або даходаў ад яго. Д. вытворчасці — адначасовае развіццё многіх, не звязаных адзін з адным відаў вытв-сці, расшырэнне асартыменту вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСЕ́КТАР (ад дыс... + лац. seco рассякаю),
адзін з відаў перадавальных тэлевізійных трубак без назапашвання эл. зараду. Мае лінейную залежнасць паміж уваходным (аптычным) і выхадным (эл.) сігналамі, малую інерцыйнасць. Пад уздзеяннем святла фотакатод выпрамяняе паток электронаў, частка якога накіроўваецца ў другаснаэлектронны памнажальнік, узмацняецца і пераўтвараецца на выхадзе Д. ў відэасігнал. Выкарыстоўваецца ў прыкладных тэлевізійных сістэмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІНА (Žilina),
горад на ПнЗ Славакіі, на р. Ваг. Каля 100 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., швейная, цэлюлозна-папяровая, хімічная. Музей транспарту. У 15 ст.адзін з цэнтраў гусіцкага руху. Касцёлы: раманскі св. Стэфана (13 ст.), раманска-гатычны (15—16 ст.). Турысцкі цэнтр сярэднягорнага раёна Малой Фатры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СТБАРН (Eastbourne),
горад і прыморскі кліматычны курорт у Вялікабрытаніі. На Пд ад Лондана і У ад Брайтана, на беразе прал. Ла-Манш. Вызначаецца мяккім марскім кліматам, спрыяльным для тэрапіі нерв. расстройстваў. Адзін з першых гарадоў у Вялікабрытаніі, дзе з 19 ст. пачалося эксперым. ландшафтнае буд-ва месца правядзення шматлікіх канферэнцый, у т. л. міжнародных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЙСЕРЫ (Kayseri),
горад у Турцыі, у цэнтр. Анатоліі. Адм. ц. іля Кайсеры. 421 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., харч. (мукамольная, цукр., мяса-малочная); буйны баваўняны камбінат, авіязборачны, хім., свінцова-цынкавы з-ды, дрэваапр. прадпрыемствы. Адзін з асн. цэнтраў дыванаткацтва. Шматлікія мячэці, медрэсэ, маўзалеі 12—16 ст.Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КСАВЫ ГАЗ,
гаручы газ, адзін з прадуктаў каксавання каменнага вугалю. Асн. кампаненты К.г. (у % па аб’ёме): вадарод (58—62), метан (24,5—26,5), аксід (5—7) і дыаксід вугляроду (1,5—3), азот (2—3,5). Выбухованебяспечны, таксічны. Найніжэйшая цеплата згарання 18—18,5 МДж/м³. Выкарыстоўваюць як паліва для прамысл. печаў, газавых рухавікоў, сыравіну ў хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЛАР, Лейлар (Lalor) Джэймс Фінтан (каля 1807, Тынакіл, Ірландыя — 27.12.1849), дзеяч ірландскага нац.-вызв. руху. З 1847 член левага крыла т-ва«Маладая Ірландыя», потым адзін з кіраўнікоў Ірландскай канфедэрацыі. Выступаў з заклікамі да паліт. барацьбы (разрыў англа-ірл. уніі 1801) і агр. рэвалюцыі (захоп зямлі ірл. сялянамі-арандатарамі). У чэрв. 1848 арыштаваны брыт. ўладамі.