ВА́ЛАХ ((Wallach) Ота) (27.3.1847, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, — 26.2.1931),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1869). З 1870 у Бонскім ун-це (з 1876 праф.), з 1889 у Гётынгенскім ун-це. Навук.працы па хіміі тэрпенаў. Адкрыў ліманэн, феландрэн, фенхан, тэрпіпален і інш., указаў на іх генетычную сувязь з ізапрэнам (1891), рэакцыю аднаўляльнага амініравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909). Нобелеўская прэмія 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́ВА (Нінэль Міронаўна) (н. 16.10.1930, г. Смаленск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1973). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыла БПІ (1953). З 1957 у БПІ, з 1976 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук.працы па фізікахіміі шклопадобнага стану рэчываў, сіталаў, кампазіц. матэрыялаў.
Тв.:
Физическая химия силикатов и тугоплавких соединений. Мн., 1984;
Бесщелочные ситаллы и стеклокристаллические материалы. Мн., 1992 (разам з Л.М.Сіліч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (26.8.1926, в. Баркова Пашскага р-на Ленінградскай вобласці — 8.7.1993),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1961 на парт. рабоце. У 1967—93 выкладаў, загадваў кафедрай паліталогіі і сацыялогіі ў Бел. палітэхн. акадэміі. Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сац. палітыкі і выхавання асобы. Аўтар манаграфій па пытаннях фарміравання работніка матэрыяльнай вытв-сці, станаўлення сац. аднароднасці працы, артыкулаў па паліталогіі, эстэтыцы і эстэт. выхаванні працоўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Юрый Станіслававіч) (8.12.1920, г.Вял. Лукі, Расія — 7.12.1987),
бел. матэматык. Д-р фізіка-матэм. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1956). З 1956 у Ленінградскім аддзяленні Матэм. ін-та АНСССР. З 1958 у БДУ. Навук.працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Адзін з заснавальнікаў сучаснай асімптатычнай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Лекции по математическому анализу. Ч. 1—2. Мн., 1974—78;
Дифференциальные уравнения. Мн., 1983 (разам з Ю.Б.Сыраідам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЫ́КІН (Міхаіл Кірылавіч) (н. 1.7.1930, в. Кавалі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1965), праф. (1990). Засл. будаўнік (1980) і засл. работнік нар. адукацыі (1991) Беларусі. Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1955). З 1956 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1980—93 прарэктар). Працы па разліках тэмпературнага ўплыву на лінейна-дэфармавальныя сістэмы трубаправодаў рознага тэхнал. прызначэння.
Тв.:
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАЖЭ́ЎСКІ (Юрый Іванавіч) (н. 9.1.1957, г.п. Радунь Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. імунолаг, патолаг. Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1980). Працаваў у гэтым ін-це, з 1990 рэктар Гомельскага мед. ін-та. Навук.працы па этыялогіі і патагенезе ўнутрывантробнага развіцця, імуннай рэгуляцыі антагенезу, функцыянаванні арганізма ва ўмовах інкарпарацыі радыенуклідаў.
Тв.:
Иммунная регуляция онтогенеза. Гомель, 1994;
Клинико-экспериментальные аспекты влияния инкорпорированных радионуклидов на организм. Гомель, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 9.10.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1971). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук.працы па тэхналогіі атрымання малака высокай якасці, ачыстцы малака ад радыенуклідаў, машыннага даення кароў.
Тв.:
Производство кормов из поукосных и пожнивных культур. Мн., 1985 (у сааўт.);
Интенсивная технология производства молока. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Фёдар Андрэевіч) (1879, Вільня — 9.12.1952),
патафізіёлаг і клініцыст. Засл. дз. нав. РСФСР. Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). Вучань рус. патолага А.Б.Фохта. Працаваў у мед. ін-тах Масквы, Свярдлоўска. У 1934—38 заг. кафедры ў Мінскім мед. ін-це. У 1913 распрацаваў новы метад ажыўлення арганізма артэрыяльным нагнятаннем крыві. Навук.працы па вывучэнні ролі ЦНС у патагенезе захворванняў унутр. органаў, патафізіялогіі і фізіялогіі сэрца, лёгкіх, аліментарнай дыстрафіі, пра ролю канстытуцыі чалавека ў развіцці паталаг. працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЙКА (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 13.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Сын Ф.А.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). З 1978 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання і аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.:
Теория поворота гусеничных машин. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым);
Методы моделирования систем с сосредоточенными параметрами // Применение математических методов и ЭВМ: Вычислительные методы проектирования оптимальных конструкций. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗДО́Ў (Георгій Мікалаевіч) (н. 5.10.1949, г. Баранавічы),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1971), працуе ў ім, з 1994 на пасадзе прафесара. Навук.працы па электрадынаміцы і акустыцы анізатропных асяроддзяў, уласцівасцях гіратропных і біанізатропных матэрыялаў. Распрацаваў аператарныя метады рашэння прамых і адваротных гранічных задач у электрадынаміцы суцэльных асяроддзяў, уключаючы выпадак рухомых асяроддзяў.
Тв.:
Эволюционные операторы электромагнитных волн в кристаллах. Ч. 1—3 // Кристаллография. 1990. Т. 35, вып. 3.