Мета́л, мята́л, міта́л ’простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, праводнасць цеплыні і электрычнасці’ (ТСБМ; бабр., Воўк-Лев.; драг., Жыв. сл.). Ст.-рус. металъ, метала (металя) ’тс’ (XVI ст.). Праз ням. Metall ці франц. métal з лац. metallum ’метал’, ’мінерал, выкапень’, ’руднік’, якое са ст.-грэч. μέταλλον ’руднік’ (Фасмер, 2, 609). Крукоўскі (Уплыў, 83) бел. лексему выводзіць з рус. мовы. Не выключана і пасрэдніцтва польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мігда́л, мікда́ль, мікда́ліна, мігда́лік, мігда́лы ’міндаль (дрэва і плады)’, ’нябесная манна’, ’прысмакі, ласункі’ (Нас., Дун.-Марц.; гродз., Сцяшк. Сл.; слуц., Жыв. сл.; паўд.-усх., КЭС), ст.-бел. микгдалъ, мигдалъ ’міндаль’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. migdał ’тс’, якое з лац. amygdalum < ст.-грэч. ἀμύγδαλος, ἀμυγδάλη, άμυγδάλιον, — апошнія з семіцкіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 148; Кюнэ, Poln., 77; Фасмер, 2, 623; ЕСУМ, 3, 457).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мірт, мі́рта ’паўднёвая расліна, Myrtus communis’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ст.-слав. мирътъ ’тс’ (Пацлава, Paleoslovenica, 120). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. мирта ’тс’ (XVII ст.), якое было запазычана са ст.-польск. mirta < лац. mirta, myrta (Булыка, Лекс. запазыч., 148) < ст.-грэч. μύρτος ’дрэва мірта’ < μύῤῥα — гл. мі́рра. Сюды ж ст.-бел. мирсина (Булыка, БЛ, 9, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Але́нь, укр. олінь, рус. олень, ст.-рус. олень, ст.-слав. ѥлень, балг. елен, серб.-харв. јѐлен, славен. jelen, чэш. jelen, славац. jeleň, польск. jeleń, в.-луж., н.-луж. jeleń. Параўн. літ. élnis, álnis ’алень’, лат. alns ’лань’, грэч. ἐλλός ’малады алень’, арм. ełn ’лань’ і далей да ст.-в.-ням. еlо ’буры’, гл. Лескін, AfslPh, 3, 111; Брандт, РФВ, 22, 133; Бернекер, 1, 263.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дру́згаць ’разбіваць’ (Байк. і Некр.), друзгата́ць ’тс’ (БРС). Параўн. чэш. druzgati ’драбіць’, славац. druzgať ’ламаць’, ст.-польск. druzgać, серб.-харв. дру̏згати ’давіць, мяць’ і г. д. Прасл. *druzgati ’тс’. Роднасныя формы: літ. druzgė́ti ’распадацца на дробныя часткі’, грэч. θραύω ’разломваю’. Гл. Фасмер, 1, 543; Траўтман, 61; Трубачоў, Эт. сл., 5, 133–134. Бернекер (1, 222) непераканаўча лічыць рэканструяванай для рус. друзг ’галлё’ зыходнае *drǫzgъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дым ’дым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑s ’дым’, ст.-грэч. θυμός ’дух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́вапіс ’від выяўленчага мастацтва’ (ТСБМ). Рус. (з 1704 г.) жи́вопись, укр. жи́вопис, славен. živopis (< ст.-слав., Плетаршнік), серб.-харв. жи̏вопӣс, балг. живопѝс (з 1843 г.), макед. живопис ’тс’. Ц.-слав., ст.-рус. живописьць (1097 г.), живописъ ’мастак’, живописати. Рус., паводле Шанскага, словаўтваральная калька з грэч. ζωγραφία (Шанскі, РЯШ, 1956, 4, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Бел. слова, відаць, з рус. у XX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыд уст. ’яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъ ’яўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́та ’вялікія пышныя пакоі ў палацы, харомы; асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах’ (ТСБМ). Рус., укр. пала́та, ст.-рус. полата (XI ст.), ст.-слав. полата ’палац, пакой, шацёр’. З сяр.-грэч. παλατιον ад лац. palātium ’палац’ (гл. Фасмер, 3, 307; тут жа гл. і агляд літ-ры). У значэннях ’назва заканадаўчых або прадстаўнічых устаноў’, ’назва некаторых дзяржаўных устаноў’ запазычанне з рус. палата ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)