Пустасме́х ’несур’ёзны чалавек, што часта і без прычыны смяецца’ (ТСБМ, Сцяц., Бяльк.; в.-дзв., Шатал.; стаўб., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.), ’жартаўнік’ (ЛА, 3), пустосме́х ’тс’ (ТС). Ад пусты́ ’бессэнсоўны’ і смех (гл.), магчыма, праз стадыю ўстойлівага словазлучэння пусты смех ’несур’ёзны, беспрычынны смех’: і возьме нейкі пусты смех (Колас) з пераносам назвы з’явы на яе носьбіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЖЭМА́ЙТЭ [Žemaité; сапр. Бенюшавічутэ-Жымантэне

(Beniuseviciuté-Zymantiené)] Юлія (4.6.1845, маёнтак Букантэ, Плунгескі р-н, Літва — 7.12.1921),

літоўская пісьменніца. Друкавалася з 1894. Асн. тэматыка яе твораў — жыццё літ. вёскі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цяжкі лёс літ. сялянства, бяспраўе жанчыны, самабытнасць вясковага побыту, рэліг. перажыткі па-мастацку асэнсаваны ў яе апавяданнях і аповесцях «Нявестка» (1896), «Пятрас Курмяліс» (1901), «Няшчасныя дзеці» (1903), «Ахвяра святому Юргісу» (1908) і інш. Яе творы адметныя каларытным апісаннем прыроды, побыту, звычаяў, знешняга аблічча герояў, аб’ектыўнай, з элементамі іроніі і камізму, апавядальніцкай манерай. Аўтар шматлікіх нарысаў, фельетонаў, публіцыст. артыкулаў. На бел. мову асобныя творы Ж. пераклалі А.​Клышка, Я.​Скрыган.

Тв.:

Rastai. Sej. 1—6. Vilnius, 1956—57.

т. 6, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІБЕ́ЛА, Ківева, Дындымена, Ідзейская маці, Вялікая маці багоў,

фрыгійская багіня, увасабленне прадукц. сіл прыроды, чый культ у старажытнасці быў пашыраны ў М. Азіі (тут знаходзілася вобласць Фрыгія, дзе ён нарадзіўся), Грэцыі, з 204 да н.э. ў Рыме. Першапачаткова лічылася суровай уладаркай гор, лясоў і звяроў, рэгулявала іх урадлівасць. У яе гонар жрацы наладжвалі містэрыі з абрадамі, у якіх важную ролю адыгрывалі самакатаванні, абмыванне ў крыві ахвяр і самалягчанне. У Рыме яе культ зліўся з мясц. культам багіні пасеваў і жніва Опс. К. шанавалі як апякунку дабрабыту дзяржавы, якая дорыць людзям усе плады зямлі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з зубчастай вежападобнай каронай на галаве. Вобраз К. адлюстраваны і развіты ў творах Авідзія і Лукрэцыя.

т. 8, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́Ф’Я АЛЯКСЕ́ЕЎНА (27.9.1657, Масква — 14.7.1704),

правіцельніца Расіі ў 1682—89. Дачка цара Аляксея Міхайлавіча ад першага шлюбу. Вызначалася розумам і энергіяй, была адукаванай жанчынай (выхаванка Сімяона Полацкага). Абвешчана рэгенткай пры двух царах — яе малалетніх братах Іване V і Пятру I у час інспіраванага яе прыхільнікамі Маскоўскага паўстання 1682. Апіралася на кн. В.​В.​Галіцына і думнага дзяка Ф.​Л.​Шаклавітага. Пры ёй аблегчана становішча пасадскіх людзей, паслаблены вышук збеглых сялян, заключаны «Вечны мір» 1686 з Рэччу Паспалітай і Нерчынскі дагавор 1689, праведзены малаўдалыя паходы 1687 і 1689 супраць Крымскага ханства. Скінута Пятром I і зняволена ў Новадзявочым манастыры. Пасля паражэння ўзнятага яе прыхільнікамі стралецкага паўстання 1698 пастрыжана ў манашкі.

т. 15, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адкрышы́цца, ‑крошыцца; зак.

Адламацца, адпасці кавалачкамі, драбкамі ад чаго‑н. крохкага, цвёрдага. / у перан. ужыв. [Суздалеў:] — Вячэрняя зорка не вытрымала, і ад яе адкрышыліся маленькія кавалачкі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго. Забіць (з прамысловай або якой‑н. іншай мэтай) на паляванні пэўную колькасць якой‑н. дзічыны.

2. Скончыць, перастаць страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аранжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) аранжыроўку. Вялікі рускі кампазітар Глінка гаварыў, што музыку стварае народ, а кампазітары яе толькі аранжыруюць. «Беларусь».

[Ад фр. arranger — прыводзіць у парадак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айчы́м, ‑а, м.

Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анабапты́зм, ‑у, м.

Рэлігійны рух, які пачаўся ў Германіі ў 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў і набыў форму сацыяльная пратэсту супраць феадальнага прыгнёту.

[Ад грэч. anabaptizo — зноў хрышчу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́каўзнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Выслізнуцца. Спалоханая Палагея ўсплёснула рукамі і пачала хутка, прыбіраць са стала. Але міска з баршчом выкаўзнулася з яе рук. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)