ПАХІЛЕ́ВІЧ (Дзмітрый Леанідавіч) (22.9.1897, в. Вадатыі Карастышаўскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 29.5.1974),
украінскі гісторык. Д-ргіст.н. (1951), засл. дз. нав. УССР (1974). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. асветы (1924). У 1921—45 працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. З 1946 заг. кафедры Львоўскага ун-та. Даследаваў агр. адносіны і гісторыю сялянства Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы 16—18 ст. Распрацаваў перыядызацыю агр. гісторыі Беларусі і Літвы 16—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
Тв.:
Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957;
Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЛАМУ́ТРАЎКІ,
група родаў матылёў сям. німфалід. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, пераважна ва ўмеранай зоне. Жывуць у разнастайных ландшафтах. На Беларусі каля 14 відаў. П. балотная (Boloria aquilonaris) і П. Фрыга (Clossiana Frigga) занесены ў Чырв. кнігу.
Размах крылаў да 12 см (на Беларусі да 8 см). Верхні бок іх звычайна рыжаваты з чорнымі плямамі і палосамі, ніжні — рознай афарбоўкі, часта з бліскучымі перламутравымі (адсюль назва) або серабрыстымі плямамі і перавязямі. Вусені жывуць на травяністых раслінах (кормяцца пераважна на фіялках).
С.Л.Максімава.
Перламутраўкі: 1 — палявая (1а — яе вусень); 2 — Фрыга; 3 — Адыпа; 4 — Аглая (4а, 4б — яе вусень і кукалка); 5 — балотная; 6 — зеленаватая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТЭРС (Георгій Барысавіч) (27.7.1897, г. Масква — 18.5.1978),
удзельнік баёў у Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік вызвалення Беларусі ад герм. і польскіх інтэрвентаў у 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з ген.-маёрам П. вызначылася ў чэрв.—ліп. ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 пры вызваленні г. Орша і фарсіраванні Нёмана, у крас. 1945 у час штурму крэпасці Пілаў (цяпер г. Балтыйск, Расія). Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ВЕНЬ (Надзея Віктараўна) (н. 16.10.1941, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д-рмед.н. (1993). Скончыла Новасібірскі мед.ін-т (1965). З 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АНБеларусі (з 1987 заг. лабараторыі), адначасова з 1998 у Міжнар. ун-це імя А.Дз.Сахарава. Навук. працы па імунных механізмах рэгулявання арганізма, навук. асновах стварэння новых сродкаў імунахім. аналізу біярэгулятараў, метадалогіі іх выкарыстання ў практычнай медыцыне. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Специфические антитела в методах радиоиммунологического анализа // Мед. радиология. 1986. № 12;
Свободные легкие цепи иммуноглобулинов: Пробл. клинич. интерпретации их проявления в организме (разам з І.П.Вігдаровіч, Ю.П.Рэзнікавым) // Иммунология. 1990. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў (Міхаіл Міхеевіч) (н. 25.1.1933, г. Арцёмаўск Краснаярскага краю, Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1957). Працаваў у Новасібірску. З 1975 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар ін-та), з 1978 кіраўнік майстэрні, з 1988 гал. архітэктар праектаў. Асн. работы: у Новасібірску — манумент Славы (1967), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай (1973), адм. будынак (1980, усе ў сааўт.); на Беларусі: у Бабруйску — т-р драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979, інтэр’ер), у Мінску — станцыі метро «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа» (1984, у сааўт.), Палац Рэспублікі (2000, кіраўнік аўтарскага калектыву); прафілакторый у Валожынскім р-не (1986, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЧУ́К (Мікалай Раманавіч) (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнік бел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБеларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац.АНБеларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКУ́РАЎ (Васіль Фёдаравіч) (25.8.1926, в. Негаціна Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
бел. пісьменнік, публіцыст. Засл. дз. культ.Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1963). У 1957—62 у ганцавіцкай раённай газеце, з 1966 яе рэдактар; у 1962—66 у ляхавіцкай раённай газеце. Друкаваўся з 1950. Аўтар зб-каў нарысаў «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984; за апошнія дзве Дзярж. прэмія Беларусі 1986), асн. тэмы якіх — духоўнае жыццё і праца сучасніка, ахова прыроды, галерэя партрэтаў жыхароў Палескага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ЖЫ (Анатоль Аляксеевіч) (н. 15.1.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1999). Чл. Нью-Йоркскай АН (1997). Скончыў БПІ (1975). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АНБеларусі. З 1999 у БПА (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні новых тыпаў алгарытмаў аптымізацыі лічбавых сістэм у частковай логіцы. Распрацаваў праграмныя сродкі высокаўзроўневага сінтэзу вылічальных сістэм, мадэлі сеткавых асінхронных паралельных алгарытмаў і метады іх сінтэзу з рознай ступенню распаралеленасці.
Тв.:
Транслятор логических знаний и задач // Автоматика и вычислительная техника. 1988. № 3;
Методы преобразования логических алгоритмов в САПР СБИС // Весці АНБеларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1992. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́ДКА (Канстанцін Рыгоравіч) (14.2.1942, в. Пацавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.9.2000),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі, з 1970 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па оптыцы відарысаўтваральных сістэм. Распрацаваў метады даследавання перадатачных функцый, якія апісваюць заканамернасці пераўтварэння энергет. і прасторавых структурных уласцівасцей аб’екта, апаратуру для кантролю асн.інфарм. характарыстык шэрагу элементаў відарысаўтваральных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974.
Тв.:
Характеристики записи оптического изображения на электроночувствительных слоях // Распространение света в дисперсной среде. Мн., 1982;
Оптика люминесцентного экрана. Мн., 1984 (разам з А.П.Івановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЦЕ́ХІН (Сяргей Іванавіч) (н. 21.7.1949, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт.Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1967), у 1972—78 і з 1993 выкладае ў ім. З 1967 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1987—92 працаваў у спарт. дзіцячай юнацкай школе алімп. рэзерву. П. вылучаюць выразная пластыка, добрыя сцэнічныя даныя. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Абат («Карміна Бурана» К.Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Э.Грыга).