Наносіць слой цынку на паверхню металічнага вырабу для аховы яго ад атмасфернай, грунтавой ці марской карозіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалапу́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць шалапутнага. Боўдзілам звалі вяскоўцы Сямёна Кірэйку даўно. Звалі так за яго гультаяватасць, шалапутнасць ды цягу да гарэлкі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wáckelnvi хіста́цца, гайда́цца;
mit dem Kopf ~ ківа́ць галаво́й;
ihm wáckelt der Kopf у яго́ трасе́цца галава́ (ад старасці);
◊
da wáckelt die Wánd!≅ гэ́та паруша́е ўсе́ асно́вы!, гэ́та про́ста ашаламля́льна [небыва́ла]!;
bei dem soll's ~ у яго́ спра́вы ма́быць [здае́цца] дрэ́нныя [так сабе́]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЭНАНСА́ЦЫЯ (ад франц. dénoncer абвяшчаць, касаваць),
адмова аднаго з бакоў міжнароднага дагавора ад яго выканання. Звычайна права Д., яе формы і тэрміны прадугледжваюцца ў самім дагаворы. Д. шматбаковых дагавораў мае сілу толькі для той дзяржавы, якая яго дэнансавала; паміж ягоінш. ўдзельнікамі дагавор працягвае дзейнічаць. Д. міжнар. дагавораў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Палатай прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляні́ска, ляні́ско ’льнянішча’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал.; астрав., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ), ’трава, скошаная на полі, дзе быў лён’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лён (гл.). Суфікс ‑іска пад уплывам польск. мовы — параўн. лінгвагеаграфію яго на картах ДАБМ 270–273 (зах. і паўн.-зах. пашырэнне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіць балг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асну́ты ’ахоплены сном’ (Сцяшк.). Сувязь са сном, відаць, другасная, народнаэтымалагічная; хутчэй тут дзеепрыметнікавае ўтварэнне ад дзеяслова *аснуць з коранем *snu‑/snov‑ (гл. снаваць). Польск.osnuć ’снуючы нітку, абкружыць ёй’, адкуль ’ахутаць’. Магчыма, у сувязі з абмежаваным пашырэннем слова трэба лічыць яго польскім запазычаннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Асяча́ць, осѣча́ць ’апутваць сецямі, браць уладу, ачароўваць’ (Нас.). Магчыма, як лічыў Насовіч, сапраўды ад сець з першапачатковым значэннем ’акружаць сеццю’, але, магчыма, роднаснае рус.посетить, посещать, якое ўзводзяць да сѣтъ ’госць’ (Фасмер, 3, 338), ці вытворнага ад яго дзеяслова сѣтити (КЭСРЯ, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бадзякі ’ежа з палявога маладога асоту; яго сякуць і вараць з квасам’ (Шн. 3, Малчанава, Мат. культ.). Да бадзя́к ’Cirsium’ (расліна Cirsium называецца і бадзяком і асотам). Наўрад ці можна думаць пра сувязь з іншай назвай ежы — бадзыго́н (гл.), укр.бадзьоні, бадзі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Базграні́на ’ўсялякая ўсячына, мешаніна’, лухта, бязглуздзіца’ (Нас.). Запазычанне з польск.bazgranina ’каракулі, мазня’ (bazgrać ’незразумела пісаць, пэцкаць паперу’; у польск. мове гэта наватвор з XVIII ст., паходжанне яго няяснае, гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 29; вельмі няпэўна Махэк₂, 49: пераробка слова skrabač).