Шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, з дапамогай якога шкілетныя мышцы прымацоўваюцца да касцей. Балела .. калена і сухажылле над ім, хоць .. [Сотнікаў] адчуваў, што куля трапіла вышэй, у сцягно.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухама́, прысл.
Разм. Без вадкай і гарачай ежы. Снедалі спехам, часта сухама, падганяючы павольнага Васіна.Карпаў.[Фёкла:] — Вам, дзеду, мо капусты гарачанькай? Са здорам варыла... А то, мусіць, усё сухама ды сухама...Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуткакры́лы, ‑ая, ‑ае.
Хуткі ў палёце. Над галовамі са свістам праносяцца хуткакрылыя чыркі, кулікі, пралятаюць невялічкія чародкі шпакоў, лунаюць снежна-белыя чайкі.Ігнаценка.Уся мая пашана і табе, слаўны хуткакрылы Пегас!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шклі́сты, ‑ая, ‑ае.
1.Спец. Які складаецца са шкла, які ўтрымлівае шкло (пра горныя пароды). Шклісты базальт.
2. Падобны на шкло бляскам, празрыстасцю і пад. Ямкі-лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элегі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць элегічнага. Народнасць адчування жыцця — вось вызначальная стыхія стылю «Новай зямлі», дзе пачуцці, эмоцыі падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнічае са смуткам, патэтыка з афарбаванымі элегічнасцю радкамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ЙНАЎСКАЯ ПАКРО́ЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудавана ў 1-й пал. 19 ст. ў в. Вейна (Магілёўскі р-н). Цэнтрычны, у плане блізкі да квадрата будынак са скругленымі вугламі. У сілуэце дамінуе цыліндрычны барабан са сферычным купалам. Вуглавыя часткі гал. фасада завершаны круглымі вежамі з купальнымі пакрыццямі. Бакавыя ўваходы вылучаны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. У інтэр’еры фрэскавая размалёўка ў стылі класіцызму, выявы 4 евангелістаў і 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Размаляваны таксама скляпенні і сцены апсіды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОНСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана з дрэва ў 1826 у в. Блонь (Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Сіметрычны прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай апсідай. Над бабінцам званіца (васьмярык на чацверыку) са шпілем, над сяродкрыжжам 8-гранны светлавы барабан са шлемападобным купалам. Гал. фасад акцэнтаваны манум. порцікам, які ўтвараюць 4 мураваныя калонкі і трохвугольны франтон. Сцены гарызантальна ашаляваны, завершаны карнізам з поясам «сухарыкаў», разным фрызам. У інтэр’еры асн. частка 3-нефавая, над бабінцам хоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАЛА́НГ (ад аква... + англ. lung лёгкае),
аўтаномны апарат, з дапамогай якога чалавек дыхае пад вадой. Вынайдзены французамі Ж.І.Кусто і Э.Ганьянам (1943). Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 ат), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і інш. элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі і інш. выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе.
Акваланг: 1 — маска з загубнікам; 2 — дыхальны апарат; 3 — балоны са сціснутым паветрам; 4 — рамяні мацавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРМУЛЁЎ (Міхаіл Глебавіч) (8.11.1917, в. Арцёмаўка Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 7.4.1985),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на акупіраванай тэр. арганізаваў партыз. атрад «Буравеснік» (саснеж. 1941 яго камандзір), саснеж. 1943 камандзір брыгады «Буравеснік» (дзейнічала на тэр. Уздзенскага, Рудзенскага, Пухавіцкага р-наў), партызаны якой правялі больш за 150 баявых аперацый. Пасля вайны на сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮО́НІЙ, мезоній,
вадародападобная сістэма, якая складаецца з дадатнага мюона (μ+) і электрона. Хім. сімвал Mu. Мае хім. ўласцівасці, аналагічныя ўласцівасцям атама вадароду.
Утвараецца ў ортастане саспінам 1 (спіны μ+ і электрона паралельныя) ці ў парастане са спінам 0 (спіны антыпаралельныя), рознасць энергій паміж якімі роўная 3∙10−6эВ; паміж імі магчымы пераходы з выпрамяненнем частаты 4463,16 МГц. Актыўна ўступае ў хім. рэакцыі, характэрныя для атама вадароду. Скорасць рэакцыі вызначаецца па частаце прэцэсіі спіна ў магн. полі (гл.Мезонная хімія).