Ахвя́ра (БРС, Грыг., Мядзв., Гарэц., Касп.), афяра (Нас., Касп., Мал., Сцяшк.), ’рэлігійны зарок; дар у царкву, касцёл’ (Нік. Очерки, 152), афяры ’рэчы, якія давалі ў царкву’ (Арх. ГУ), ахвярнік ’асоба, якая ходзіць па вёсках і збірае грошы на рэлігійныя патрэбы’ (КЭС, лаг.), ахвяраваць (БРС, Гарэц., Бяльк., Грыг.), афяраваць (Сцяшк.), ’даць зарок’ (Мал.), ст.-бел. з канца XV ст. офяра і офера (Гіст. мовы, 1, 198, 218), з першай палавіны XV ст. ѡферовати ’ахвяраваць, даваць зарок’ (Нас. гіст.; Гіст. мовы, 1, 52), укр. охвіра, офіра, охвірувати. Запазычана з польск. ofiara (ст.-польск. ofiera), ofiarować, гл. Цвяткоў, Запіскі, 1, 53; Гіст. мовы, 1, 181, дзе з чэш. ofěra, ст.-чэш. offěra, offerovati ад лац. offere ’запрапанаваць, прынесці ў дар’, параўн. Шцібэр, RÉS, 39, 8; Махэк₂, 410, Кюнэ, Poln., 82; Басай і Сяткоўскі (SEPS, 11 (1972), 14) дапускаюць для чэшскага слова нямецкае пасрэдніцтва (с.-в.-ням. Opfer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брытва́н ’бляшаны посуд для выпечкі мяса ці цеста’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. brytwana, brytfana, brutfana, brotfana < ням. Bratpfanne ’скаварада, патэльня’, гл. Брукнер, 43). Слова запазычана ў XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рхыт ’вэрхал, бесталковы шум, гам’ (Бяльк.). Запазычанне з польскай мовы: ва́рхыт < *ва́рхат < *ва́рхот. Параўн. польск. warchotny, warchotliwy ’неспакойны’ (слова таго ж кораня, што і warchoł, адкуль бел. ва́рхал). Аб польск. гняздзе слоў гл. Брукнер, 601–602.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́ды ’дрэнны’ (маст., Сцяшк. Сл.), зах.-укр. ле́дий ’тс’, польск. жэшаўск. lady ’абы-які’. Відавочна, з польск. мовы, дзе лексема з’яўляецца другасным прыметнікам ад lada ’абы які’, якое ўспрымалася як прыметнік ж. р. (Слаўскі, 4, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лімо́н ’расліна Cytrus limon і яе светла-жоўтыя плады’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), запазычана з рус. мовы. Аднак слова было вядома яшчэ ў ст.-бел. мове: лимонъ, лимония (з 1679 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́транка ’ветраная воспа’ (БРС, КТС, Інстр. II, Мат. Гом.). Рус. ветрянка ’тс’. Утварэнне на базе выразу ’ветраная воспа’ шляхам семантычнай кандэнсацыі з суф. ‑к‑; гл. Фасмер₁, 307, КЭСРЯ, 2, 78. Бел. вятранка, верагодна, з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гатава́льня ’гатавальня’ (БРС). Укр. готова́льня. Запазычанне з рус. готова́льня ’тс’, якое ўзята з польск. мовы (спачатку мела значэнне ’туалет з рознымі прадметамі’). Польск. gotowalnia пранікла ў рус. мову ў XV ст. Падрабязна Шанскі, 1, Г, 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Длонь ’далонь’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dłoń ’тс’ (а гэта да прасл. *dolnь: рус. дыял. доло́нь, бел. дало́нь, укр. доло́нь, доло́ня, чэш. dlaň, ст.-слав. длань і г. д.). Гл. Кюнэ, Poln., 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магістра́ль ’галоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін’ (ТСБМ), ’асфальтавая дарога’ (Інстр. I). Запазычана праз рус. мову з ням. Magistrale < лац. magistrālis ’галоўны’ (Фасмер, 2, 555). Не выключана магчымасць запазычання і з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўзале́й ’надмагільны помнік, збудаванне’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якую слова прыйшло з ням. Mausoleum ці з франц. mausolée < лац. mausōlēum < ст.-грэч. Μαυσώλειον ’грабніца Маўсола — цара Карыі’ (IV ст. да н. э.) (Фасмер, 2, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)