КЛІМЕ́НКА Анатоль Віктаравіч (н. 9.2.1963, г. Караганда, Казахстан),

бел. спартсмен (стральба кулявая, вінтоўка). Майстар спорту СССР (1981). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1985). Чэмпіён свету (1990, Масква; 1994, г. Мілан, Італія) у камандным заліку (вінтоўка баявая — ВБ і вінтоўка пнеўматычная — ВП); сярэбраны прызёр (1994) у асабістым заліку (ВП). Чэмпіён Еўропы (1993, г. Брно, Чэхія); 3-разовы ў 1998, г. Лахці, Фінляндыя — у камандным заліку, ВБ; 1998, Талін — у камандным заліку, ВП. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1997, Лахты — у камандным заліку (вінтоўка малакаліберная — ВМ); 1998, Лахты — у асабістым заліку і 2-разовы ў камандным (ВБ); бронз. прызёр (1995, г. Цюрых, Швейцарыя) у асабістым заліку (ВМ). Уладальнік Кубка свету (1993, г. Мюнхен, Германія, ВП) у асабістым заліку; пераможца і прызёр этапаў Кубка свету (1993—2002).

А.​А.​Дубовік.

А.В.Кліменка.

т. 18, кн. 1, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАЖЫ́ЛАЎ Віктар Віктаравіч (н. 22.9.1939, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.),

бел. спартсмен і трэнер (вадналыжны спорт). Засл. трэнер СССР (1982). Засл. трэнер Беларусі (1972). Засл. работнік фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1965). З 1964 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі па вадналыжным спорце. У 1972—90 гал. трэнер зборнай каманды СССР. Старшыня трэнерскага савета Федэрацыі вадналыжнага спорту СССР (1972—90), віцэ-прэзідэнт Федэрацыі вадналыжнага спорту СССР (1976—90). З 1991 прэзідэнт Федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі. Падрыхтаваў 86 чэмпіёнаў свету і Еўропы, 27 рэкардсменаў свету і Еўропы, 4 засл. майстроў спорту СССР І.Потэс, М.​Басінская, Ю.​Грамыка, В.​Паўлава) і засл. майстроў спорту Беларусі (Т.​Аўдоніна, І.​Турэц). Пад яго кіраўніцтвам зборная каманда Беларусі — чэмпіён свету (1998, 2000; электрацяга), 10-разовы чэмпіён Еўропы (8 разоў — электрацяга, 2 разы — класічныя лыжы), уладальніца Кубка свету (1994, электрацяга).

В.В.Наважылаў.

т. 18, кн. 1, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БОРГ (Borg) Б’ёрн (н. 6.6.1956, г. Сёдэртэлье, Швецыя),

шведскі спартсмен (тэніс). Чэмпіён свету (1976), пераможца турніраў у Уімблдане (1976—80), турніру «Мастэрс» (1979, 1980), адкрытага першынства Францыі (1974—76, 1978—80) у адзіночным разрадзе. У 1977—81 лідэр у рэйтынгу лепшых тэнісістаў свету.

т. 3, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛО́Ў Вячаслаў Аляксандравіч (н. 25.2.1938, С.-Пецярбург),

бел. спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Ерэванскі ін-т фіз. культуры (1966). З 1967 у Бел. савеце фізкультурна-спарт. т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1969) у камандным першынстве ў складзе зборнай СССР.

т. 3, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАХЛЯКО́Ў Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 26.1.1942, в. Цютчава Гамбоўскай вобл., Расія),

бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Майстар спорту міжнар. класа (1965). Пераможца Велагонкі Міру ў камандным (1965—66), сярэбраны прызёр у асабістым (1966) пяршынствах. Чэмпіён СССР у групавой і каманднай гонках на 100 км (1966).

т. 6, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

champ

I [tʃæmp]

1.

v.

1) ча́ўкаць, чвя́каць, го́ласна жава́ць

2) куса́ць ке́лзы (пра каня́)

2.

n.

чвя́каньне n.

II [tʃæmp]

n, informal

чэмпіён -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАСІ́НСКІ Ігар Мікалаевіч (н. 11.4.1963, г. Гродна),

бел. спартсмен (стралковы спорт). Засл. майстар спорту (1986). Скончыў Мінскае агульнавайск. вучылішча (1986). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1988), неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы ў асабістым і камандным заліку ў стральбе з малакалібернага пісталета, тройчы ўстанаўліваў сусв. рэкорды.

т. 2, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНТЭМІ́РАЎ Ірбек Алібекавіч (н. 2.6.1928),

расійскі цыркавы артыст. Нар. арт. Расіі (1980), нар. арт. СССР (1989). Майстар спорту, чэмпіён СССР па конным спорце (1948—52). У цырку з 1936. Коннік-джыгіт. З 1972 кіраўнік нумара «Джыгіты Асеціі Алі-Бек». Дзярж. прэмія Паўн. Асеціі 1981.

т. 8, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫХО́ДЗЬКА Сяргей Якаўлевіч (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1970). Засл. трэнер Беларусі. З 1977 трэнер Мінскага абл. савета фізкульт.-спарт. т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1970, Анкара; 1975, Будапешт) у камандным першынстве.

т. 13, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЗЬКО́ Яўген Мікалаевіч (н. 22.1.1942, Ашгабат),

бел. спартсмен (водна-маторны спорт). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1972). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1967). З 1968 старшыня Федэрацыі водна-маторнага спорту Беларусі. Чэмпіён свету (1972, г. Аўронца, Італія), СССР (1961, 1971, 1976) у класе скутэраў.

т. 13, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)