(17.6.1932, в. Яварава Варненскай акругі, Балгарыя — 15.5.1981),
балгарскі паэт-перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1977). Скончыў Сафійскі ун-т (1955). Друкаваўся з 1951. Любоў да чалавека працы, пранікненне ў яго псіхалогію, філас. асэнсаванне з’яў і супярэчнасцей жыцця, гарманічнае спалучэнне формы і зместу — асноўнае ў зб-ках паэзіі «Парасткі» (1959), «Рабочы цягнік» (1962), «Раўнадзенства» (1965), «Ператварэнні» (1968), «Астравы» (1972), «Каменная зямля» (1975), «Выбуховая зона» (1977), «Другія чатырохрадкоўі» (1980) і інш. Пераклаў на балг. мову шэраг твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча (у зб-ках «Выбраныя вершы», 1962; «Беларускія паэты», 1971), Р.Барадуліна, В.Вярбы, А.Грачанікава, А.Куляшова, М.Танка і інш. На бел. мову творы Германава перакладалі Танк, Барадулін, Г.Бураўкін, Вярцінскі, Гілевіч, Грачанікаў, А.Разанаў, У.Паўлаў і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка. Мн., 1975.
1. Паўзучы, дасягнуць якога‑н. месца. Поўз [Міхась] на руках, з параненай нагой, толькі ў бялізне. Моўчкі дапоўз да ракі і, не могучы больш, пакаціўся зверху на лёд.Брыль.//перан. Паступова дайсці, пашырыцца да якога‑н. месца. Пад поўнач у некаторыя хаты дапаўзла нясмелая чутка, што «тут начуюць два бальшавікі».Чорны.
2.Разм. Марудна або з цяжкасцю дайсці, даехаць куды‑н. Толькі праз тыдн[і] два цягнік дапоўз ад Масквы да Мінска.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счапле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. счапляць — счапіць.
2. Прыстасаванне ці механізм, пры дапамозе якога счапляюць што‑н. Яшчэ хвіліна, і, бразнуўшы счапленнем, цягнік пакідае ціхі раз’езд.Карамазаў.[Уладзімір] націснуў старцёр, адпусціў счапленне, і машына, пагойдваючыся, пакацілася далей.Кавалёў.
3.Станпаводледзеясл. счапляцца — счапіцца (у 2 знач.). Слабае счапленне асобных слаёў у крышталічнай рашотцы графіту дазваляе ўжываць яго і для вырабу змазкі.«Маладосць».На мой погляд, паэма павінна несці не проста счапленне падзей у сюжэт, а эпас пачуццяў.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.
Улажыць, злажыць рэчы ў якую‑н. тару; спакаваць. Кожны хоча даць сваю параду: як і што лепш упакаваць, што пакласці на дно, а што зверху, каб не пацерлася.Шыловіч.— Як добра, што ты нідзе не затрымалася, — сустрэла Кацю Аўдоцця Сямёнаўна. Яна старанна забівала скрынку цвікамі. — Вось упакую і раскажу, што і да чаго.Гаўрылкін.// Умясціць поўнасцю што‑н. Усе.. рэчы я акуратна ўпакаваў у дарожную пляцёнку і ў поўдзень сеў на цягнік.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)