Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вы́ступ (БРС), ’участак лесу, поля, лугу, які ўразаецца ў іншы масіў’ (Яшк.). Рус.вы́ступ, укр.ви́ступ ’выступленне’, польск.występ, в.-луж.wustup, чэш.výstup ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выступіць (гл. ступіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перасе́яцьсов.
1. (засеять повторно) пересе́ять;
п. уча́стак — пересе́ять уча́сток;
2. (просеять всё, многое или заново) пересе́ять;
п. усю́ муку́ — пересе́ять всю муку́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫЯ РАСКО́ПКІ,
даследаванне археалагічных помнікаў пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай; раздзел палявой археалогіі. Праводзяцца толькі з дазволу адпаведных дзярж. устаноў спецыялістамі-археолагамі дзеля далейшага даследавання і гіст. вывадаў. Ажыццяўляюцца пасля археалагічнай разведкі. Культурны пласт помнікаў выбіраецца гарыз. пластамі таўшчынёй ад 5 да 20 см і перабіраецца рукамі (або прамываецца вадой), каб выявіць усе, нават дробныя рэчы. Пасля даследаванняў раскоп закопваецца, участак рэкультывуецца, некат. тыпы помнікаў (гарадзішчы, курганы) звычайна ўзнаўляюцца.
Археалагічныя раскопкі Віцебскага Верхняга замка. 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЁКАЎСХО́ДНІ MAPCKÍ ЗАПАВЕ́ДНІК У зал. Пятра Вялікага, у Прыморскім краі Расійскай Федэрацыі. Засн. ў 1978 з мэтай захавання каштоўных відаў шэльфа Японскага м. (каля 250 відаў рыб, шматлікія беспазваночныя, каля 800 відаў водарасцей). Пл. больш за 64 тыс.га, у т. л. каля 63 тыс.га акваторыі. Уваходзіць 9 астравоў, 3 асн. ўчасткі. Архіпелаг Рымскага-Корсакава — зона поўнай запаведнасці, зал. Пасьета і в-аў Фуругельма — участак узнаўлення (аквакультура трэпанга, грабеньчыка, гіганцкай вустрыцы), в-аў Папова — музей прыроды мора і яе аховы.
1. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць тканінай і пад.
А. канапу.
2. Прывесці ў парадак на сабе адзенне, паправіць, пацягнуўшы ўніз.
3. Адцягнуць, апусціць.
Груз абцягнуў вяроўку.
4. Абгарадзіць.
А. дротам участак пашы.
|| незак.абця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.абця́гванне, -я, н.іабця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
біято́п
(ад бія- + -топы)
участак зямной паверхні з аднатыпнымі ўмовамі асяроддзя, населены біяцэнозам (напр. асаковае балота, заліўны луг, бярозавы гай).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
горст
(ням. Horst = гняздо)
участак зямной кары, абмежаваны тэктанічнымі разрывамі і крыху прыўзняты над суседнімі ўчасткамі, якія аселі (параўн.грабен).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЛОК ТЭКТАНІ́ЧНЫ,
участак зямной кары, абмежаваны разломамі. Памеры ад соцень квадратных метраў да мільёнаў квадратных кіламетраў. Форма ад трохвугольнай і паліганальнай да выцягнутай (гл.Ступень тэктанічная). Невял. блокі тэктанічныя вылучаюць у рудных і шахтавых палях, на нафтагазаносных плошчах, пры інжынерна-геал. раянаванні. Буйныя блокі (літасферныя пліты або геаблокі) — у крышталічным фундаменце платформаў і складкавых абласцях. Блокі тэктанічныя перамяшчаюцца адзін адносна аднаго ў верт. і гарыз. напрамках. Стыкі паміж блокамі часта ўтвараюць шыўную зону. На Беларусі найб. выразную блокавую будову мае фундамент Прыпяцкага прагіну.