Плы́ўны ’пакаты (страха)’ (барыс., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. *‑ьд‑ ад плы(ў)сці (гл.). Параўн. плыткі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Роўнадзе́ньне ’раўнадзенства’ (Байк. і Некр.) — неалагізм, утвораны накшталт польск.równonoc ’тс’, а суфікс з канчаткам — калька з адпаведнага рус.‑ствие.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чацвярту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Уст. Мера вагі ў чвэрць фунта. Ад асноў лічэбнікаў утвораны толькі два назоўнікі са значэннем колькасці або меры чаго‑н.: чацвяртушка (размоўн.), васьмушка (размоўн.).Граматыка.
2. Лісток паперы ў чвэрць ліста. Чацвяртушка паперы. □ У пакой зайшоў Буднік. Распранаючыся, ён дастаў з кішэні складзеную чацвяртушкай газету.Галавач.
3.Разм. Тое, што і чацвярцінка (у 2 знач.). [Перагуд:] Падай мне гэту слязу (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай).Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯГО́МЛЬСКІ РАЁН.
Існаваў у БССР у 1924—60. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр раёна г.п.Бягомль. Пл. каля 1,4 тыс.км², нас. 28 265 чал. (на 1.1.1925), 296 нас. пунктаў. Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Бягомльскі, Бярэзінскі, Бярозкаўскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі, Домжарыцы, Кадлубішчанскі, Нядальскі. Уваходзіў у Барысаўскую, у 1927—30 у Мінскую, з 1935 у Лепельскую акругі, з 1938 у Мінскай вобл. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 20.1.1960 Бягомльскі раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Докшыцкі, Барысаўскі і Лепельскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВА́І (Hawaii),
востраў у Ціхім ак., самы вял. ў архіпелагу Гавайскія астравы, тэр. ЗША. Пл. 10,4 тыс.км². Нас. каля 100 тыс.чал. (1992). Утвораны вяршынямі 5 шчытавых вулканаў: Маўна-Кеа (4205 м), Маўна-Лоа (4170 м), Кілаўэа, Хуалалаі, Кохала. Клімат трапічны марскі, вельмі вільготны на наветраных паўн.-ўсх. схілах; ападкаў да 3600 мм за год. Схілы ўкрыты трапічнымі лясамі. Плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу і інш. трапічных культур. Гал. горад — Хіла. Вулканалагічная абсерваторыя. Гавайскі вулканічны нацыянальны парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́КШЫЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1793—97. Утвораны ў складзе Мінскай губ. з частак Ашмянскага і Мінскага пав.ВКЛ пасля іх далучэння да Расіі ў час 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Цэнтр — мястэчка (з 1795 горад) Докшыцы. Найб. значнымі паселішчамі Д.п. былі мястэчкі Беразіно, Гайна, Даўгінава, Ілья, Лагойск, Плешчаніцы, сёлы Бягомль, Нябышына і інш. Скасаваны ў пач. 1797, яго тэр. падзелена паміж Вілейскім і Барысаўскім пав. Мінскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і ў 1935—56. Утвораны 17.7.1924 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. Цэнтр — в.Журавічы. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Пл. 635 км², нас. 33 755 чал. (1935); 189 нас. пунктаў. Скасаваны 8.7.1931, яго тэр. перададзена ў Быхаўскі, Кармянскі, Прапойскі і Рагачоўскі р-ны. 5.4.1935 Доўскі раён перайменаваны ў Ж.р. З 26.5.1935 падзяляўся на 14 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956, тэр. далучана да Быхаўскага і Рагачоўскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУЛЯТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ, савакупляльныя органы жывёл. У самцоў служаць для ўвядзення спермы ў цела самкі, у самак — для прыняцця К.о. самца і захоўвання спермы некат. час у жыццядзейным стане. Бываюць толькі ў жывёл з унутраным апладненнем: у многіх чарвей, малюскаў, членістаногіх, некат. рыб, птушак, бязногіх земнаводных і ўсіх паўзуноў (акрамя гатэрый) і млекакормячых. Адрозніваюць сапраўдныя К.о. (утвораны з канечных аддзелаў палавых праток) і не звязаныя анатамічна з палавой сістэмай (іх капулятыўная функцыя пабочная). Марфал. асаблівасці К.о. з’яўляюцца сістэм. адзнакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Мсціслаў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Мсціслаўскай правінцыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай губ. 12.12.1796 уключаны ў Беларускую губ. З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ. з аднаўленнем папярэдніх межаў. Пл. каля 2,5 тыс.км². Нас. на 1883 было 63 тыс.чал. 2.2.1919 М.п. разам з Магілёўскай губ. уключаны ў РСФСР (з 26.4.1919 у складзе Смаленскай губ.). 3.3.1924 М.п. у паменшаных межах вернуты БССР, 20.6.1924 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДЗЕНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у лютым — ліп. 1935 і 1938—60. Цэнтр — г.п.Рудзенск. Утвораны 12.2.1935, падзелены на 13 сельсаветаў: Азярычынскі, Вузлянскі (з 8.4.1957 Навапольскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі. 6.7.1935 перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11.2.1938 атрымаў ранейшую назву. З 1938 у Мінскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны, Смілавіцкі с/с перададзены Чэрвеньскаму, Навапольскі, Шацкі — Уздзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і г.п. Рудзенск — Пухавіцкаму р-нам.