ПЕРАЛІ́ЎНІЦЫ (Apatura),

род дзённых матылёў сям. німфаяід. Пашыраны ў Еўразіі; на тэр. ад Усх. Еўропы да Д. Усходу трапляецца 5 відаў. Жывуць у разнастайных ландшафтах умеранай зоны. На Беларусі 2 віды; П. вялікая, або вярбовая (A. iris), занесеная ў Чырв. кнігу, і малая, або таполевая (A. ilia). Трапляюцца на лясных палянах, лугах, у парках, садах, уздоўж дарог.

Размах крылаў да 85 мм. Афарбоўка яркая. Верхні бок крылаў самцоў з фіялетавым або сіняватым адлівам. Дарослыя кормяцца сокамі раслін, нектарам кветак, вусені — лісцем дрэў і травяністых раслін.

С.​Л.​Максімава.

Пераліўніцы: 1 — малая (а — яе вусень; б — кукалка); 2 — Шрэнка.

т. 12, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пло́скані, плосксткі ’маніцы, мужчынскія калівы канапель’ (Нас.; гом., Рам. 4), плоскую ’тс’ (Бір.; ваўк., Хрзст. дыял.; Янк. 1; Нас.; Сцяшк. МГ; Мат. Гом.; ДАБМ, камент., 869–870; Ян.; ТС; чырв., Знар. сл.; ст.-дар., Нар. сл.), ’палатно з гілоскуняў’ (Уладз.), параўн. польск. дыял. ploskony ’маніцы’, відаць, запазычанае з усходу, (Бел.-польск. ізал., 53) і балг. плоску́нь ’малады, з малымі зярнятамі (пра зялёны боб, гарох і пад.)’, паводле БЕР, 5, 361 — пад уплывам плоськ, гл. плоскі. Да плосконі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шах

(перс. šah = цар, кароль)

1) тытул манарха ў некаторых краінах Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул;

2) нападзенне якой-н. фігуры на караля праціўніка ў шахматнай гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

заве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. завёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць куды‑н.; адвезці. Запрог Алесь калгаснага каня і завёз Андрэя на станцыю. Васілевіч. // Адвезці далёка або не туды, куды трэба; звезці. Завезці на край свету. Завёз невядома куды.

2. Прывезці, даставіць куды‑н. Завезці тавары ў магазін. // Прывезці адкуль‑н. здалёку, закупіўшы, набыўшы і пад. Янотападобнага сабаку на Беларусь завезлі ў 1936 г. з Далёкага Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н. для захопу, грабяжу, забойства і пад. На вялікім скрыжаванні адбыўся напад на нямецкую аўтакалону. Чорны. Загарэўся бензасклад — галоўны аб’ект нападу. Шамякін.

2. Абвінавачванні, папрокі, з якімі выступаюць супроць каго‑, чаго‑н. Напад ідэалагічнага праціўніка. □ Шумлівыя напады на апавяданне [Дудара] «Вецер з усходу» больш тлумачыцца тым, што крытыкі бачылі ў ім тое, чаго, па сутнасці, там не было. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Старанна ўхутваць у што‑н., добра ўкрываць чым‑н. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем. Лынькоў. Рэдкія пешаходы хуталі галовы ў настаўленыя каўняры — вуліцы пранізваў студзеньскі вецер. Васілевіч. / у перан. ужыв. Цішыня плыла з усходу, з лесу, разам з хмарамі і сонцам, і хутала сабою загуменне і шырокае поле. Пташнікаў. Свецяць зоры, і цёмны змрок хутае дрымоту. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альбара́да

(ісп. alborada = ранішняя песня)

1) песня іспанскіх пастухоў у гонар усходу Сонца;

2) характэрны для Іспаніі ранішні канцэрт на адкрытым паветры, аналагічны вячэрняму канцэрту (гл. серэнада 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЯРДЫ́Ш (польск. berdysz),

старадаўняя халодная зброя ў выглядзе насаджанай на драўлянае дрэўка сякеры з лязом у форме паўмесяца. Вядомы ў краінах стараж. Усходу, у 15 — пач. 18 ст. па ўсёй Еўропе. Пашыраны ў Рус. дзяржаве ў 16—17 ст., выкарыстоўваўся пешымі воінамі, пераважна стральцамі. На Беларусі ў 16 — пач. 18 ст. масавая зброя гараджан і сялян-паўстанцаў, гар. начной варты і брамнікаў. У час археал. раскопак знойдзены бярдыш 12, 14—17 ст. у Віцебску, Брэсце, Гродне, Мінску, Мядзеле і інш. Бел. збройнікі выраблялі бердышы простыя і «набіўныя срэбрам з абухамі». Блізкім да бердыша відам зброі была алебарда.

Бярдыш. 12 ст. Віцебск.

т. 3, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДЗІНАБО́РСТВЫ ЎСХО́ДНІЯ,

усходнія баявыя ўмельствы, сучасныя аздараўленчыя, спартыўныя і прыкладныя дысцыпліны. Сфарміраваліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове стараж. сістэм ваен. падрыхтоўкі ў краінах Д.​Усходу і Паўд.-Усх. Азіі. Тэхніка адзінаборстваў усходніх засн. на выкананні ўдараў рукамі ці нагамі, кідкоў, абарончых прыёмаў, уздзеянні на слабыя месцы цела і г.д. Некаторыя адзінаборствы ўсходнія (дзюдо, каратэ-до, таэквандо) прызнаны як алімпійскія віды спорту. На Беларусі з адзінаборстваў усходніх пашыраны дзюдо, каратэ-до, таэквандо, ушу. Ёсць асобныя групы айкідо, в’етводао, тайскага бокса і інш. Прадстаўнікі Беларусі ў адзінаборствах усходніх перамагалі на чэмпіянатах свету, Еўропы і інш. міжнар. спаборніцтвах.

А.​Я.​Вількін.

т. 1, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКВЕДУ́К (ад аква... + лац. duco вяду),

вадавод (канал, труба) для падачы вады ў населеныя пункты, арашальныя і гідраэнергет. сістэмы з размешчаных вышэй за іх крыніц. Акведукам наз. таксама частку вадавода ў выглядзе моста над ракой, дарогай, ярам. Акведук вядомы з 2-га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, Стараж. Грэцыі (з 7 ст. да н.э.) і Стараж. Рыма (з 4 ст. да н.э.). У сучасных арашальных і гідраэнергет. сістэмах маставыя часткі акведука робяць з бетону, жалезабетону, металу, каменю ці дрэва. Найб. пашыраны акведук, у якіх сценкі латка ці трубы — нясучыя пралётныя канструкцыі моста.

Акведук каля г. Нім. Францыя. 1—2 ст. н.э.

т. 1, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)