ЕРАШО́Ў (Іван Міхайлавіч) (26.9.1911, г. Лепель Віцебскай вобл. — 8.5.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча (1936), Ваен.-паветр. акадэмію (1943). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну камандзір штурмавога авіяпалка маёр Е. — удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны. У 1943 зрабіў 94 баявыя вылеты. У час аднаго з баёў трапіў у палон, уцёк, прабраўся да сваіх. Страціў нагу, але лятаў на баявыя заданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛУДЗЕЎ (Навум Ільіч) (13.1.1922, г. Гомель — 9.12.1985),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў армейскія курсы парторгаў і камсоргаў (1944), курсы перападрыхтоўкі каманднага саставу (1946), Мінскі юрыд.ін-т (1950). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Румыніі. Камандзір мінамётнага разліку мал. сяржант Ж. вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад г. Крамянчуг Палтаўскай вобл. (Украіна). Да 1970 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХО́ЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р. Дняпро, у Херсонскай, Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях Украіны. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1955—58. Пл. 2155 км², аб’ём 18,2 км³, даўж. 230 км, найб.шыр. 25 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3,3 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства, арашэння і водазабеспячэння (з вадасховішча пачынаецца Паўночна-Крымскі канал), рыбнай гаспадаркі і рэкрэацыі. На берагах К.в. гарады: Запарожжа, Нікапаль, Новая Кахоўка, Кахоўка, Берыслаў, Каменка-Дняпроўская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Аляксандравіч) (9 1.1920, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 22.7.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 1088 баявых вылетаў, правёў 139 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1962 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Міхаіл Ільіч) (1.1.1922, г. Барысаў Мінскай вобл. — 24.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1939). У Вял.Айч. вайну на Зах., Варонежскім, Цэнтр. і 1-м Укр. франтах. Артыл. батарэя на чале з старшым лейт. М. вызначылася ў жн.—вер. 1943 пры вызваленні Украіны. У баі за плацдарм на р. Сейм паранены М. працягваў кіраваць агнём батарэі, забяспечыў прарыў абароны праціўніка і вызваленне шэрагу нас. пунктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Пётр Паўлавіч) (29.7.1917, г. Віцебск —7.4.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на 1-м і 2-м Укр. франтах, штурман знішчальнага авіяпалка. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі. Зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1960 у Сав. Арміі, потым на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Сцяпан Апанасавіч) (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантонна-маставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́ВІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажароўскія, Нямцэвічы, Прушынскія, Ромеры, Саламярэцкія. У залатым полі чорны мядзведзь, на ім сядзіць жаночая постаць у чырв. сукенцы з распушчанымі валасамі ў залатой кароне. Клейнод — над прылбіцай з каронай паміж аленевымі рагамі палова чорнага мядзведзя з чырв. ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЧУКО́Ў (Пётр Сідаравіч) (11.7.1920, г. Гомель — 14.9.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943), Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1954). На фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Літве, Усх. Прусіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант С. зрабіў 163 баявыя вылеты, знішчыў 7 танкаў, 10 артыл. і мінамётных батарэй, 17 кропак зенітнай артылерыі, 19 аўтамашын і інш. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ЎСКІ (Рыгор Іванавіч) (24.6.1881, г. Ганчэшты, Малдова — 6.8.1925),
савецкі военачальнік. Скончыў с.-г. вучылішча (1900). У 1905 дэзерціраваў з рас. арміі і ўзначальваў узбр.сял. атрады ў Бесарабіі ў 1905—07 і 1915—16, прытрымліваўся тактыкі гайдукоў. Неаднаразова быў арыштаваны рас. ўладамі, у 1916 прыгавораны да пакарання смерцю (заменена на пажыццёвую катаргу). У маі 1917 вызвалены і накіраваны на Рум. фронт. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Бесарабіі. У студз.—сак. 1918 на чале партыз. атрада ваяваў з рум., аўстр. і герм.акупац. войскамі ў Бесарабіі. У крас. 1918—сак. 1919 кіраваў ваен.-дыверсійнай дзейнасцю сав. падполля ў Адэсе, у крас. 1919 на чале сфарміраванага ім партыз. атрада ўдзельнічаў у заняцці горада Чырв. Арміяй. З ліп. 1919 камандзір стралк. і кав. брыгад, кав. дывізіі, удзельнік баёў за Петраград і на ПдУкраіны, сав.-польск. вайны 1920, ліквідацыі Антонава паўстання і руху Н.І.Махно. З 1922 камандзір 2-га кав. корпуса ў Малдове. Чл.ЦВКСССР, Украіны і Малд. АССР. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. Забіты каля Адэсы. У Вял.Айч. вайну на тэр. Беларусі імя К. насілі 161-я партыз. брыгада і больш за 20 партыз. атрадаў.