1. У старажытнарымскай міфалогіі — адна з трох багінь помсты.
2.перан.Разм. Злосная і сварлівая жанчына. У пакой ускочыла раз’юшаная, як фурыя, пані Пшыбыльская...Шынклер.
[Лац. Furia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАДЖЫ́-МАГАМЕ́Д (? — 1877),
імам Дагестана і Чэчні. Сын шэйха Абдурахмана Хаджы Сагратлінскага, паплечніка Шаміля. Вучоны-багаслоў, аўтар паэмы ў гонар трох імамаў (Газі-Магамед, Гамзат-бек і Шаміль). У 1877 узначаліў паўстанне горцаў у Дагестане і Чэчні супраць рас. улад. 4.11.1877 узяты ў палон, паводле рашэння ваенна-палявога суда пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ШКЕ, Нішке-паз, Верэпаз,
у мардоўскай (эрзя) міфалогіі вышэйшы бог, які стварыў неба і зямлю, запусціў у сусв. акіян трох рыб, на якіх трымаецца зямля, насадзіў лясы, стварыў чалавечы род (эрзю), загадаў мужчынам займацца земляробствам, а жанчынам — хатняй работай. Яго малілі аб ураджаі, здароўі людзей і жывёлы, паміналі ў замовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
triplex
[ˈtrɪpleks]1.
adj.
патро́йны, трайны́; з трох ча́стак
2.
n.
1) Mus. трохдо́льны такт
2) трохпавярхо́вы або́ трохкватэ́рны дом
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трая́кі ‘які мае адносіны да трох крыніц, які праяўляецца ў трох відах, гатунках і інш.’ (ТСБМ, Барад., Скарбы₂, Варл.; ігн., паст., Сл. ПЗБ), ‘патройны’ (Некр. і Байк.), ст.-бел.троꙗки ‘тс’ (КГС). Неабавязкова з польск.trojaki, як мяркуе Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 5, 124). Параўн. укр., рус.троя́кий, серб.тро̏јак ‘тс’, славац.trojaký ‘тс’, балг.троя́к ‘тс’, што да прасл.*troj > ст.-бел.трой ‘траякі’ (ГСБМ) (гл. трое), якому адпавядае славен.troji ‘траякі’ (Сной₂, 786; Фасмер 4, 104).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трохвуго́льны ‘трыкутны, трохкутны’ (ТСБМ), трёхвуго́льный ‘тс’ (Бяльк.), трохуго́лʼны ‘тс’ (Вруб.), сюды ж трохвуго́льнік ‘трыкутнік’ (ТСБМ), трохуго́лʼнік ‘тс’ (Вруб.). Наватворы з трох і вугал (гл.) пад уплывам рус.треуго́льный, треуго́льник.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трохро́дны ‘траюрадны’ (Пан.). Па ўзоры двухро́дны брат < ст.-бел.братъ зъ двуродныхъ (двурожоныхъ); двух‑ на месцы дву‑ па аналогіі з займенным скланеннем прыметнікаў (Карскі 2–3, 242). Гл. трох-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІДРАТЫ́ПІЯ (ад гідра... + грэч. typos адбітак),
выраб фатаграфічных каляровых выяў (пазітываў) з выкарыстаннем водарастваральных фарбавальнікаў. Заключаецца ў паслядоўным перанясенні трох часткова афарбаваных выяў (чырвонай, зялёнай і сіняй) у выглядзе жэлацінавых рэльефаў (матрыц), пакрытых фарбавальнікамі, на фотапаперу або кінаплёнку. Добра перадае колеры выяў, забяспечвае іх устойлівасць супраць выцвітання. Асабліва прыдатная пры масавым друкаванні каляровых кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЕР (галанд. boeier),
1) лёгкая кабіна ці платформа з парусамі на трох каньках (лыжах, пнеўмаколах). Кіраванне робіцца заднім каньком (лыжай, колам) і парусам. Скорасць руху перавышае 100 км/гадз. Выкарыстоўваецца як спарт. прылада (гонкі на буерах па лёдзе), для перавозкі грузаў.
2) Невял. аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак (устар.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫКАДО́Н (ад анты... + кадон),
участак малекулы транспартнай рыбануклеінавай кіслаты (тРНК). Складаецца з трохнуклеатыдаў, якія маюць незамешчаныя вадародныя сувязі. Антыкадон камплементарны адпаведнаму кадону матрычнай рыбануклеінавай кіслаты (мРНК) і таму спецыфічна звязваецца з ім. Узаемадзеянне кадон — антыкадон, што адбываецца на рыбасомах у працэсе трансляцыі, забяспечвае правільнае размяшчэнне кожнай амінакіслаты ў поліпептыдным ланцугу пры біясінтэзе бялку.