гарба́р, ‑а, м.

Той, хто займаецца апрацоўкай і вырабам шкур, работнік гарбарнай вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канто́ршчык, ‑а, м.

Разм. Работнік канторы. Рыгор прыняў ад канторшчыка разліковую кніжку. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́ктар, ‑а, м.

Работнік друкарні або выдавецтва, які займаецца чытаннем і праўкай карэктуры.

[Ад лац. corrector — праўшчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метранпа́ж, ‑а, м.

Работнік друкарні, які вярстае набор. Метранпаж «Звязды» прынёс гранкі. Мехаў.

[Фр. metteur on pages — складальнік старонак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўле́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да праўлення (у 2 знач.). Праўленскі работнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэдакцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэдакцыі, рэдагавання. Рэдакцыйны работнік. Рэдакцыйная праўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nieetatowy

пазаштатны;

pracownik nieetatowy — пазаштатны работнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

etatowy

штатны;

pracownik etatowy — штатны работнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кінематаграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кінематаграфіі, работнік кіно.

|| ж. кінематаграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кінематаграфі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашта́тны, -ая, -ае (уст.).

Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.

З. работнік.

Заштатны горад (уст.) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)