МАШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Альфрэдавіч) (н. 25.4.1940, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Данецкі мед.ін-т (1963, Украіна). З 1968 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1977 вучоны сакратар, з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па арганізацыі проціракавай барацьбы, дыягностыцы злаякасных новаўтварэнняў, камбінаваных і комплексных метадах лячэння злаякасных пухлін.
Тв.:
Усиление эффекта лучевой терапии злокачественных опухолей с помощью СВЧ-гипертермических воздействий (у сааўт.) // Вопр. онкологии. 1978. Т. 24, № 8;
Гормонально-метаболические сдвиги у онкологических больных при общей гипертермии и пути их коррекции (у сааўт.) // Инженернофиз. журн. 1996. Т. 69, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЯШЭ́ВІЧ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 1.4.1932, в. Нарутавічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1972 у Гродзенскім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па рэгіянальным патагенезе гнойна-запаленчых працэсаў скуры і падскурнай клятчаткі, хуткасці гаення ран у людзей рознага ўзросту, гістатапаграфіі, прафілактыцы і лячэнні панарыцыю і флегмоны кісці, органазахавальных аперацыях.
Тв.:
Посттравматические остро-инфекционные заболевания кисти. Мн., 1987 (разам з С.А.Паўловічам);
Бесшовный гемостаз при травме почки в эксперименте // Здравоохранение. 1997. № 3;
Панариций и флегмона кисти: В 3 ч. Ч. 1—2. Гродно, 1997—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮ́ЦІН (Аляксандр Антонавіч) (н. 2.8.1950, г.п. Свеса Ямпальскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі і радыебіялогіі. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў БДУ (1972). З 1994 у Міжнар. экалагічным ун-це (заг. кафедры, з 1996 прарэктар, з 1998 рэктар). Навук. працы па мембранных механізмах экстраклетачнай рэгуляцыі колькасці кальцыю, пошуку малекулярных і клетачных маркёраў уздзеяння адмоўных фактараў навакольнага асяроддзя на арганізм, малекулярных механізмах рознай радыеадчувальнасці органаў і тканак пры радыяцыйным уздзеянні.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормон. регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.Ф.Канаплёй, Г.Р.Гацко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮКЕ́ВІЧ (Мікалай Уладзіміравіч) (и. 18.5.1937, в. Бондары Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1960 у акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1991 нам. дырэктара). Навук. працы па тэорыі цеплаправоднасці і кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях. Распрацаваў метады апісання нераўнаважных працэсаў у порыстых асяроддзях.
Тв.:
Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.);
Physical kinetics and transfer in Phase transitions. New York, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВІЧ (Анатоль Навумавіч) (30.9.1936, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.7.1987),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1963 у сектары геранталогіі АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі), з 1975 у БДУ, з 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хім. уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергет. абмену.
Тв.:
Биоэнергетические процессы и старение организма. Мн., 1972;
Введение в экспериментальную геронтологию. Мн., 1975 (разам з Т.Л.Дубінай);
Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Мн., 1991 (у сааўт.).