феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе, якая ў канцы 15 ст. стала ядром Рускай цэнтралізаванай дзяржавы. Цэнтр — г.Масква. Утварылася каля сярэдзіны 14 ст. ў выніку росту Маскоўскага княства, якое ў 2-й пал. 13 ст. вылучылася як удзел Уладзіміра-Суздальскага княства. У час княжання Данілы Аляксандравіча [1276—1303] Маскоўскае княства стала незалежным, да яго былі далучаны Каломна (1301), Пераяслаўль-Залескі (1302) і Мажайск (1303). Асновы паліт. і эканам. магутнасці Масквы заклаў кн.Іван I Данілавіч Каліта [1325—40], які дамогся ад хана Залатой Арды права збору тат. даніны з зямель паўн.-ўсх. Русі. Па яго ініцыятыве цэнтр агульнарус. правасл. мітраполіі ў 1326 перанесены ў Маскву. Паслядоўная палітыка Івана Каліты і яго пераемнікаў па пашырэнні тэр. М.в.к. шляхам скупкі і захопу зямель, дынастычных шлюбаў і г.д. абумовіла ператварэнне Масквы ў гал.паліт., эканам. і рэліг. цэнтр паўн.-ўсх. Русі. Вял.кн.Дзмітрый Іванавіч Данскі [1359—89] замацаваў за Масквой вял. Уладзімірскае княжанне, за якое яна з пач. 14 ст. вяла барацьбу з Цвярскім, а ў 1350—60-я г. і з Суздальска-Ніжагародскім княствамі. Яго перамога над войскам Залатой Арды ў Кулікоўскай бітве 1380 спрыяла замацаванню вядучай ролі М.в.к. паўн.-ўсх. Русі. З 14 ст. М.в.к. вяло барацьбу за ўплыў на сумежныя рус. землі з ВКЛ, якое да сярэдзіны 15 ст. мела перавагу. Пры вял.кн.Васілю II Васілевічу Цёмным [1425—62] у выніку працяглай феад. вайны была падаўлена апазіцыя ўдзельных князёў. Вял.кн. Іван III [1462—1505], які скінуў манг.-тат. няволю (1480), далучыў да М.в.к. Наўгародскую феадальную рэспубліку (1478), у асн. завяршыў аб’яднанне вакол Масквы інш.рус. зямель і адваяваў значныя тэрыторыі ў ВКЛ, першы пачаў называць сябе вял. князем і «государём всяе Руси».
Літ.:
Черепнин Л.В. Образование Русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960;
Алексеев Ю.Г. Под знаменем Москвы: Борьба за единство Руси, М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падге́рац ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (ТСБМ, Янк. 2), падгэ́ріц (Бяльк.), падагэ́рц (Шат.), падгэ́рц (Шат., Янк. 2), подге́рэц, подгэ́рэц (ТС), подге́рец (Мат. Гом.), подге́рац (Сл. ПЗБ), підгі́рць, подгі́рць, подго́рец, пудге́рец (Сл. Брэс.), пудге́рац (Тарнацкі, Studia). Рус.курск.подги́риц (без тлумачэння значэння у КСРНГ), смал.подге́р ’жалезная паласа под коламі, якая злучае пярэднюю і заднюю часткі колаў’, укр.підге́рц, пудге́рец ’тс’. Няясна. Па фанетычных прыкметах, запазычанне, хутчэй усяго германізм. Але канкрэтную крыніцу вызначыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́джанне ‘пакуты’ (Гарэц.), труджэ́нне ‘праца, гараванне’ (Некр. і Байк.), тружэ́нне ‘непакой, турбота’ (Нас.), ст.-бел.тружание, тружанье ‘праца, намаганне, старанне’ (ГСБМ, Альтбаўэр); сюды ж ст.-бел.тружатисѧ ‘працаваць’, варыянт да трудитисѧ: во всемъ тружаньи его што трудитсѧ под солнцем (Альтбаўэр). Непасрэдным адпаведнікам дзеяслова з’яўляецца польск.trużyć ‘мучыць’, адносна якога выказана меркаванне пра ўсходнеславянскія ўплывы (Брукнер, 577) або сувязь з *tryzniti (Варбат, Этимология–1983, 41), аднак семантыка і формаўтварэнне сведчаць аб паходжанні ад *trudъ (гл. труд1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспо́д ’ніз’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), ’дно (падлога) у печцы’ (Гарэц., Касп.), ’ніжняя частка якой-н. пасудзіны’ (Нас. Доп.), іспо́т ’под’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.и́спо́д ’падкладка адзення’, ’ніз’, ’дно чаго-н.’, ’чарэнь’, ’падлога’. Ст.-рус.исподъ ’ніз’, ’выварат, спод’, ’адваротны бок якой-н. рэчы’, ’ніжняе адзенне, бялізна’, исподь ’ніз’ адзначана з XI ст. (першая фіксацыя ў Ізборніку Святаслава 1076 г.). Утворана шляхам зрашчэння складанага прыназоўніка из (ис) — подъ у ст.-рус. мове. Гл. спод, ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зняво́льваццанесов., страд. лиша́ться свобо́ды, заключа́ться (в тюрьму, под стражу и т.п.), заточа́ться (в тюрьму и т.п.), подверга́ться заключе́нию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паказыта́цьсов., прям., перен. пощекота́ть;
п. пад па́хай — пощекота́ть под мы́шкой;
п. чыё-не́будзь самалю́бства — пощекота́ть чьё-л. самолю́бие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кано́плі (род. канапе́ль) ед.нет; конопля́ж., мн.нет;
◊ як Пілі́п з канапе́ль — сло́вно из земли́ (из-под земли́)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падазрэ́ннеср. подозре́ние;
п. на захво́рванне — подозре́ние на заболева́ние;
◊ быць пад ~ннем (на ~нні) — быть под подозре́нием (на подозре́нии)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ранжы́р, -ру м., воен., уст., перен. ранжи́р;
◊ па ~ру — по ранжи́ру;
пад адзі́н р. падве́сці — под оди́н ранжи́р подвести́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)