ФЁДАРАЎ Пётр Паўлавіч (парт.псеўд.Дняпроўскі, Фёдар; 1885, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 28.4.1920),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуніст. падполля на Беларусі ў грамадз. вайну. Увосень 1919 накіраваны ЦК КП(б)ЛіБ у г. Бабруйск для арганізацыі камуніст. падполля і партыз. руху. Чл. Бабруйскага падп.к-та КП(б)ЛіБ. Узначальваў Ясенскі райком (15 ячэек), ствараў партыз. атрады. 25.4.1920 схоплены польск. жандарамі ў час канфер. Бабруйскай падп. арг-цыі, расстраляны. Пахаваны ў Бабруйску, на брацкай магіле помнік.
трапічная расліннасць на паўночным усходзе Бразіліі, што складаецца з нізкарослых дрэў і кустоўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бана́н
(парт. banan, ад афр. banam)
травяністая расліна сям. бананавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама мучністы салодкі плод гэтай расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАГДАНЧУ́К Аляксандр Іванавіч (парт.псеўд.Волкаў, Віктар, Стах; 15.6.1905, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці — 26.11.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую нелегальную партшколу КПЗБ (1934). У 1926—35 сакратар Слонімскага райкома КСМЗБ, чл. Баранавіцкага, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акр. к-таў КПЗБ, інструктар ЦККПЗБ. Адзін з кіраўнікоў Нарачанскіх рыбакоў выступлення 1935. Няраз быў арыштаваны, каля 7 гадоў правёў у турмах. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны ў СССР і засуджаны на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЮ́К Нестар Ільіч (парт.псеўд.Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр.к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУ́Н Сяргей Раманавіч (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́НСКІ (Lucinschy) Петру (н. 27.1. 1940, с. Старыя Радуляны Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Кандыдат філас.н. Скончыў Кішынёўскі ун-т (1962). З 1960 на камсамольскай і парт. рабоце ў Малдове, з 1978 у апараце ЦККПСС. 2-і сакратар ЦККамуніст. партыі Таджыкістана (1986—89), 1-ы сакратар ЦККамуніст. партыі Малдовы (1989—90), сакратар ЦККПСС (1991). З 1992 пасол Малдовы ў Рас. Федэрацыі, у 1993—96 старшыня Парламента Малдовы. З 1997 прэзідэнт Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНКО́ВІЧ Сцяпан Сцяпанавіч (13.5. 1905, в. Беразіно Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.4.1978),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1946). З 1929 на сав. і гасп. рабоце, з 1939 сакратар Бягомльскага райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну ў тыле ворага, з сак. 1942 у партызанах, камісар атрада, у вер. 1942—снеж. 1943 — партыз. брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падп. райкома КП(б)Б. Пасля вайны на сав. і парт. рабоце. На радзіме перад школай пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАРА́ДАЎ Аляксандр Сяргеевіч (2.2.1919, г. Красны Холм Цвярской вобл., Расія — 12.3.1998),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956, кл. Я.Віцінга). Творчую дзейнасць пачаў у 1940. У 1944—50 на парт. рабоце. З 1952 саліст Дзярж.акад.нар. хору Беларусі, у 1954—73 — Бел.дзярж. філармоніі, у 1976—92 артыст хору Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У канцэртным рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, арыі, рамансы і песні рас. і бел. кампазітараў, нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Сцяпан Пятровіч (27.7.1898, в. Барылы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 23.9.1965),
бел. пісьменнік. Брат М.Сямашкі. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1932). У 1921—26 на парт. рабоце ў Полацку, у 1926—29 рэдактар газ. «Чырвоная Полаччына», з 1930 супрацоўнік час. «Шляхі калектывізацыі», газет «Калгаснік Беларусі», «Звязда». У 1945—46 адказны сакратар Камісіі па гісторыі Вял.Айч. вайны. Друкаваўся з 1926. Аўтар вершаў, апавяданняў, аповесці «Пад панскай пятой» (не скончана). Кн.апавяд. «Пералом» (1932) прысвечана калектывізацыі.