МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ МА́СА ПАЛІМЕ́РА, адносная малекулярная маса палімера,
сярэдняе статыст. значэнне адносных малекулярных мас макрамалекул, што складаюць палімер; адназначная характарыстыка макрамалекулы, абумоўленая ступенню полімерызацыі.
Значэнне М.м.п. залежыць ад малекулярна-масавага размеркавання палімера — суадносін колькасці макрамалекул рознай малекулярнай масы ва ўзоры палімера і спосабу ўсярэднення, які абумоўлены эксперым. метадамі вызначэння малекулярнай масы. Паводле спосабу ўсярэднення адрозніваюць сярэднялікавую (), сярэднямасавую (); Z-сярэднюю (), якую атрымліваюць пры вымярэнні седыментацыйнай раўнавагі (гл.Седыментацыя). Усярэдненыя малекулярныя масы маюць розныя адносныя значэнні
. М.м.п. вызначае многія яго ўласцівасці. З яе павелічэннем хутка мяняюцца фіз. і хім. ўласцівасці палімера, якія, аднак, дасягаюць некаторых гранічных значэнняў, і далейшае павелічэнне М.м.п. істотна не ўплывае на іх (напр., для поліэтылену высокай шчыльнасці аптымальнае значэнне малекулярнай масы — ад 105 да 3∙105).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТЫ́Т (ад грэч. mastos сасок, грудзі),
грудніца, гнойна-запаленчае захворванне малочнай залозы. У жанчын найчасцей бывае пасля родаў (лактацыйны) ад пападання інфекцыі (стафілакокі, стрэптакокі і інш.) праз трэшчыны саскоў. Узнікненню садзейнічаюць застой малака, ускладненыя роды, агульныя хваробы. Звычайна развіваецца з аднаго боку. Зрэдку хварэюць дзяўчаты і нават мужчыны; бывае таксама М. нованароджаных. Цячэнне вострае, т-ра 38—39 °C, боль, зацвярдзенне і значнае павелічэнне малочнай залозы. Без лячэння ў залозе ўтвараецца балючы інфільтрат (інфільтрацыйны М.), скура чырванее, павялічваюцца падпахавыя лімфавузлы. Бывае таксама флегманозны (нагнаенне інфільтрату) і гангрэнозны (амярцвенне тканак). Лячэнне вострай і інфільтратнай форм тэрапеўтычнае, флегманознай і гангрэнознай хірургічнае. У жывёл М. бывае ў самак млекакормячых, часцей у кароў і коз у першыя тыдні пасля ацёлу (акоту) і ў час запускання. Часцей працякае скрыта. Прыводзіць да зніжэння ці страты малочнай прадукцыйнасці, пагаршэння якасці малака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпертрафі́я
(ад гіпер- + -трафія)
1) павелічэнне аб’ёму якога-н. органа ці тканкі цела ў выніку змянення іх функцыі або хваробы (параўн.гіпатрафія);
2) перан. празмернае развіццё чаго-н. (напр. г. чуллівасці).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ферма́та
(іт. fermata = літар. прыпынак)
музычны знак у нотным пісьме, які становіцца над нотай, акордам або паўзай і абазначае павелічэнне іх працягласці ў залежнасці ад характару твора, намераў і густу выканаўцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
nasilenie
nasileni|e
н.
1. узмацненне; павелічэнне;
~e choroby — узмацненне хваробы;
2. сіла; напружанне; інтэнсіўнасць;
godziny największego ~a — сама розрух; гадзіна пік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Су́чча вы́мя ’павялічаныя залозы пад пахай’ (чавус., Нар. медыцына), ’павялічаныя грудкі ў нованароджаных’ (там жа), су́ччае вымя (сучее выме) ’павелічэнне залоз пад пахай, пераходзячае ў скулу’ (Нас.), сучы́нае вы́мя ’нарыў пад пахай’ (ТСБМ), сучаі́м’е, сухаі́мʼе ’гідрадэніт, запаленне залоз пад пахай’ (шчуч., люб., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.палес.су́че ви́мйе ’нарыў пад пахай’, рус.су́чье вы́мя ’тс’. Варыянтнасць абодвух элементаў словазлучэння, параўн. укр.палес.собаче вымйе, суча цицька, рус.дыял.собачье вымя, сучья ти́тька, таксама тыпалагічныя паралелі тур.köpekmemesi ’нарыў пад пахай’, тат.эт имчэге ’тс’ (“сучча вымя”) сведчаць, паводле Беразовіч (Язык и трад. культура, 514), пра вобразны характар намінацыі хвароб, дадатковым матывуючым прызнакам пры ўтварэнні якіх з’яўляюцца негатыўныя канатацыі, звязаныя з вобразам сабакі. У беларускай мове звычайна характэрныя для ўтварэння назваў раслін (гл. сабачы). Крыніцы паходжання няясныя (першасная метафара?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пашырэ́ннен.
1.Áusdehnung f -; Áusweitung f - (ваенныхпадзей); Áusbau m -(e)s (развіццё); Erwéiterung f - (межаў); Expansión f - (сферуплыву);
2. (распаўсюджванне) Verbréitung f -, Áusweitung f -;
пашырэ́нне су́вязяўÁusweitung der Bezíehungen;
3. (павелічэнне) Zúnahme f -; Ánwachsen n -s; Erwéiterung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПАДЗО́РНАЯ ТРУБА́,
аптычная прылада для назірання далёкіх прадметаў адным вокам. Вядома з канца 16 — пач. 17 ст. У 1609 П.т. 32-кратнага павелічэння пабудаваў і выкарыстаў для астр. даследаванняў Г.Галілей. Іншы тып П.т. прапанаваў у 1610—11 І.Кеплер (пабудавана каля 1630).
Асн. элементы П.т. — аб’ектыў і акуляр. Аб’ектыў — збіральная сістэма; дае сапраўдны, паменшаны і перавернуты відарыс аддаленага прадмета паблізу факальнай плоскасці. У схеме Галілея акуляр — рассейвальная лінза, размешчаная паміж аб’ектывам і яго факальнай плоскасцю, дае прамы відарыс. У схеме Кеплера акуляр — збіральная лінза, у якую відарыс, атрыманы пасля аб’ектыва, разглядаецца, як у лупу (відарыс застаецца перавернутым); для атрымання прамога відарыса паміж аб’ектывам і акулярам змяшчаюць абарачальную сістэму. Сучасныя П.т. маюць поле зроку 90—100° і павелічэнне ў дзесяткі разоў.
Я.У.Чайкоўскі.
Падзорная труба: а — схема Галілея, б — схема Кеплера, в — труба Кеплера з абарачальнай лінзай; 1 — аб’ектыў, 2 — акуляр, 3 — абарачальная лінза.