кхме́ры, ‑аў; адз. кхмер, ‑а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кампучыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́ртнасць ж. Stérblichkeit f -; Mortalität f - (насельніцтва ад якой-н. хваробы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ту́быльскі éingeboren, éinheimisch;

ту́быльскае насе́льніцтва éingeborene [éinheimische] Bevölkerung;

ту́быльскія звы́чаі [но́равы] éinheimische Sítten [Gebräuche]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

геагра́фія, -і, ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню Зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, насельніцтва, эканамічныя рэсурсы і матэрыяльную вытворчасць.

Фізічная г.

Эканамічная г.

|| прым. геаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алта́йцы, -аў, адз. -та́ец, -та́йца, м.

Карэннае насельніцтва Рэспублікі Алтай (у складзе Расійскай Федэрацыі).

|| ж. алта́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. алта́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камчада́лы, -аў, адз. -да́л, -а, м.

У 18 ст. назва карэннага насельніцтва Камчаткі; ітэльмены.

|| ж. камчада́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. камчада́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнамо́ўны, -ая, -ае.

1. Які складаецца з людзей, якія гавораць на розных мовах.

Разнамоўнае насельніцтва.

2. Які змяшчае словы розных моў.

Р. слоўнік.

|| наз. разнамо́ўе, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуа́сы, -аў, адз. -пуа́с, -а, м.

Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых астравоў Меланезіі.

|| ж. папуа́ска, -і, ДМ -а́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. папуа́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.

|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мі, нескл., адз. і мн.

Народ фіна-ўгорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Комі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| прым. ко́мі, нязм.

Комі мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)