1. Той, хто канструюе што‑н., стварае канструкцыю (у 1, 2 знач.). Інжынер-канструктар. □ [Студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — будаўнік, хто — механік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг.Хадкевіч.
2.Набор дэталей і матэрыялаў для канструявання (дзецям). У Колі быў дзень нараджэння, і яму прынеслі шмат падарункаў. І металічны канструктар, і вялікі зялёны самазвал, і кубікі.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
судо́к, ‑дка, м.
1. Невялікая міска з ручкай (для страў, подлівак і пад.).
2. Прыбор з невялікімі пасудзінамі (для перцу, гарчыцы і пад.).
3.толькімн. (судкі́, ‑оў). Набор каструль, якія злучаюцца ручкай асобай канструкцыі. У двух судках яна прынесла танкістам ваду .. Судкі былі маленькія, літры па тры кожны.Беразняк.Усе яны неслі пакункі, судкі, вёдры.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадо́н
(ад код)
адзінка генетычнага кода, набор з трох нуклеатыдаў у інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаце, які вызначае месца дадзенай амінакіслаты ў бялковай малекуле (параўн.антыкадон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
валапю́к
(ад англ. world = свет + speak = размаўляць)
1) штучная міжнародная мова, якую стварыў у 1879 г. Й. Шлеер;
2) перан.набор незразумелых слоў, тарабаршчына.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
serwis, ~u
Iм.
1. сэрвіс; абслугоўванне;
2. камплект; набор;
3. сервіз
IIм.спарт.
падача
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
р. набо́р на дзве паласы́ — разогна́ть набо́р на две полосы́;
2. (разрезать вдоль) распили́ть;
р. бервяно́ — распили́ть бревно́;
3. распаха́ть;
р. радо́к (гра́дку) бу́льбы — распаха́ть ряд карто́феля;
◊ р. кроў — разогна́ть кровь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АПЕРАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс праграм на ЭВМ, якія забяспечваюць усе працэсы пры выкананні любой праграмы карыстальніка. Пастаянна знаходзіцца ў памяці машыны, звязвае ўсе яе вузлы ў адзінае цэлае, забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне выліч. сістэмы і шырокі набор паслуг. Складанасць і структура аперацыйнай сістэмы залежаць ад функцый і характарыстык працэсараў, сістэмы камандаў, спосабу размяшчэння праграм у памяці, прыстасаванняў уводу-вываду інфармацыі, метадаў доступу да выліч. сістэмы і інш.Тэарэт. аснову распрацоўкі аперацыйнай сістэмы складаюць графаў тэорыя, масавага абслугоўвання тэорыя і інш. Апаратныя сродкі і матэм. забеспячэнне ствараюцца для пэўнай аперацыйнай сістэмы, якая складаецца са стартавай праграмы (запуск ЭВМ і яе самакантроль; кантролеры знешніх прыстасаванняў), дыспетчара (устанаўлівае чарговасць выканання праграм), рэдактара (работа са структурнымі аб’ектамі), адміністратара (улік часу работы працэсара і выкарыстанне памяці) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАШЧЭ́ПІНСКІ СКАРБ,
залатыя, сярэбраныя і інш. каштоўныя рэчы, знойдзеныя ў 1912 каля с. Малая Перашчэпіна (Палтаўская вобл., Украіна). Уключае: залаты і сярэбраны посуд сасанідскай і візантыйскай вытв-сці, конскі рыштунак, жал. шаблю з залатымі ножнамі, залатыя грыўню, бранзалеты, спражкі, пярсцёнкі, паясны набор, шкляны посуд і візант. манеты ад часоў імператараў Маўрыкія (582—602) да Канстанта II (641—668). Агульная вага залатых рэчаў каля 25 кг, сярэбраных — каля 50 кг. Адны даследчыкі лічаць П.с. інвентаром багатага пахавання качэўнікаў канца 7 — пач. 8 ст., другія — ваен. здабычай слав. правадыра, атрыманай у час паходу на Візантыю і ўхаванай у канцы 7 ст. Скарб захоўваецца ў Эрмітажы (С.-Пецярбург).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЎЧЫЯ ПТУ́ШКІ, пеўчыя вераб’іныя (Oscines, або Passeres),
падатрад птушак атр.вераб’інападобных. Прадстаўнікі сучасных відаў вядомы з ранняга алігацэну (каля 35 млн.г. назад). 33—56 сям. (2 вымерлыя), 761—1017 родаў, больш за 4200 відаў (каля палавіны ўсіх відаў птушак на Зямлі). Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у разнастайных ландшафтах усіх кліматычных зон, большасць відаў — у тропіках. На Беларусі ўсе П.п. належаць да вераб’інападобных.
Маса ад 4 да 1500 г. Знешні выгляд, паводзіны, афарбоўка вельмі разнастайныя. Маюць спецыфічную будову галасавога апарату: ніжнія кольцы трахеі зрасліся і ўтварылі ніжнюю гартань; добра развіты 5—7 пар галасавых мышцаў, вонкавая і ўнутраная галасавыя перапонкі, што дае магчымасць П.п. выдаваць больш разнастайныя гукі, чым у інш. птушак. Пры дапамозе песні П.п. забяспечваюць камунікатыўныя функцыі. Кожнаму віду характэрны свая песня або набор гукаў.