1. Умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі, а таксама гэты гук.
Высокая н.
Гучная н.
2. толькі мн. Тэкст музычнага твора ў нотным запісе.
Іграць па нотах.
3.перан. Тон, інтанацыя мовы, якія выражаюць якое-н. пачуццё.
Н. незадаволенасці ў голасе.
◊
Як па нотах — без цяжкасцей, вельмі лёгка.
|| памянш.но́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым.но́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Sangm -es, Sänge спеў, спе́вы; паэт. спеў;
◊
mit ~ und Klang пад гу́кі пе́сняў і му́зыкі; перан. з шу́мам і трэ́скам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рэп
(англ. rap)
стыль эстрадна-танцавальнай музыкі; характарызуецца дэкламацыяй рытмічных вершаў у суправаджэнні сінтэзатара.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фанк
(англ. funk)
стыль джазавай музыкі, спалучэнне блюза і рэпа з падкрэсленым рытмічным малюнкам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
музыка́льны
(лац. musicalis)
1) здатны да музыкі, здольны ўспрымаць і правільна перадаваць яе (напр. м. слых, м. чалавек);
2) прыемны на слых, меладычны (напр. м. голас).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пе́сеннік, ‑а, м.
1. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеянай музыкі. Паэт-песеннік. Кампазітар-песеннік.
2.Разм. Выканаўца песень; аматар спяваць песні. — Едзе [Анікей] і пяе, песня плыве над ракой.. Песеннік быў... Ах, колькі радасці ён прывозіў з сабой!..Ракітны.Для паноў ён [прадзед] быў першы разбойнік, Для людзей жа — музыка і песеннік.Блатун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАКА́ЛЬНА-ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ АНСА́МБЛЬ,
эстрадны калектыў, у якім кожны музыкант звычайна выконвае некалькі функцый без падзелу на салістаў-вакалістаў і акампаніятараў-інструменталістаў. Узніклі ў сярэдзіне 1960-х г. на аснове спалучэння стылістыкі ранняй рок-музыкі з жанрам эстраднай песні. Сярод тэмбравых асаблівасцей ансамбляў шырокае выкарыстанне электраінструментаў (пераважна гітары і клавішных) і электронных гукавых эфектаў, сярод стылістычных — спалучэнне элементаў фальклору, джаза, аўтарскай песні, танц.музыкі, шматлікіх эстрадных плыняў. У рэпертуары найчасцей апрацоўкі нар. песень і эстрадныя песні, а таксама песенныя сюіты, мюзіклы, разгорнутыя інстр. кампазіцыі. Вял. ўплыў на станаўленне такіх ансамбляў зрабіла творчасць бел. ансамбля «Песняры». Сярод інш.бел. ансамбляў: «Верасы», «Сябры», рок-групы «Бонда», «Мроя», «Уліс», «Крама», «Новае неба», «Палац».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛО́ЎНІКАЎ (Ігар Уладзіміравіч) (н. 5.11.1954, Мінск),
бел. піяніст, арганіст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1986). Праф. (1994). Сын У.У.Алоўнікава. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. і аргана (1978). З 1980 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (у 1987—92 заг. кафедры). Творчасць Алоўнікава спалучае высокі прафесіяналізм, віртуознае майстэрства, тонкае пачуццё стылю, артыстызм. У рэпертуары фп. творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Шапэна, В.А.Моцарта, С.Рахманінава, бел. кампазітараў Г.Вагнера, Л.Абеліёвіча, Картэса і інш. Аўтар шматлікіх транскрыпцый твораў муз. класікі і бел. кампазітараў для фп. і аргана. Складальнік і рэдактар зборнікаў бел.фп.музыкі «Віртуоз», «Піяніст», «Сувенір». Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДКО́Ў (Яўген Пятровіч) (н. 10.10.1941, в. Іванькава Пермскай вобл., Расія),
бел. цымбаліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968, клас І.Жыновіча), з 1966 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1980 заг. кафедры, праф. з 1987). Выступае з сольнымі канцэртамі. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай айч. і зарубежнай музыкі (яму належаць многія пералажэнні і выканальніцкія рэдакцыі). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў (Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дарохіна, С.Картэса, Э.Тырманд, К.Цесакова і інш.). Манера ігры адметная тэхн. свабодай, тэмпераментам, выяўляе тонкае адчуванне бел.нар. меласу. Аўтар «Школы ігры на цымбалах» (1983), метадычных дапаможнікаў, складальнік і рэдактар зборнікаў цымбальных твораў бел. кампазітараў. Чл. прэзідыума Сусв. асацыяцыі цымбалістаў (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ШКІН (Мікалай Дзмітрыевіч) (9.12.1839, г. Варонеж, Расія — 15.3.1920),
рускі муз. крытык, педагог. Вучыўся ў К.Дэйнера, пазней у А.Дзюбюка. З 13 гадоў даваў урокі музыкі, выступаў як піяніст. Выкладаў у муз. класах Маскоўскага аддз.Рас.муз.т-ва (з 1863), у Маскоўскай кансерваторыі (1866—1906, праф. з 1875). З 1862 выступаў у перыяд. друку з артыкуламі пра рус. музыку (пра творчасць П.Чайкоўскага, М.Глінкі, М.Рымскага-Корсакава). Аўтар успамінаў пра М.Рубінштэйна, С.Танеева, А.Барадзіна, прац па гісторыі Маскоўскай кансерваторыі, падручніка па элементарнай тэорыі музыкі (1875). Пераклаў на рус. мову многія працы Л.Буслера, Г.Рымана і інш.