popis, ~u

м. паказ, публічнае выступленне; дэманстрацыя;

pole do ~u — магчымасць (паказаць) праявіць сябе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зубаска́л, ‑а, м.

Разм. неадабр. Пра таго, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць або панасміхацца з каго‑, чаго‑н.; перасмешнік. Жартаўнікам і зубаскалам выпала магчымасць паказаць свой талент. Шамякін. [Сцяпан] не які-небудзь зубаскал Дрыба, і гэта Мая павінна зразумець. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

левіра́т

(ад лац. levir = швагер)

звычай некаторых народаў, паводле якога ўдава мае магчымасць (ці нават абавязана) выйсці замуж за брата нябожчыка-мужа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алігафрэнапсіхало́гія

(ад аліга- + гр. phren = розум + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з інтэлектуальнымі недахопамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэкурэ́нтны

(лац. recurrens, -ntis = які вяртаецца)

які дае магчымасць адшукваць значэнне якой-н. велічыні па знойдзеных раней іншых значэннях гэтай жа велічыні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

факультэ́т

(ням. Fakultät, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць)

аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўнае кола навуковых дысцыплін па пэўнай спецыяльнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспрэ́с-ана́ліз

(ад лац. expressus = узмоцнены + аналіз)

сукупнасць метадаў колькаснага хімічнага аналізу, якія даюць магчымасць хутка кантраляваць пэўны вытворчы або тэхналагічны працэс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

empower [ɪmˈpaʊə] v.

1. fml упаўнава́жваць

2. дазваля́ць, дава́ць магчы́масць, пра́ва (рабіць што-н.);

The college is empowered to give degrees. Гэты каледж мае права прысвойваць (навуковыя) ступені.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

grasp​2 [grɑ:sp] v.

1. хапа́ць; хапа́цца; хвата́ць.

2. зразуме́ць, разабра́цца (у складанай праблеме, сітуацыі і да т.п.)

3. : grasp a chance/an opportunity скарыста́ць зру́чны мо́мант/магчы́масць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРКБУТА́Н (франц. arcboutant),

вонкавая паўарка. Перадае гарыз. распор сцяны гал. нефа базілікальнага храма на апорныя слупы — контрфорсы, што дае магчымасць аблегчыць канструкцыю сцен, павялічыць пралёт гал. нефа і паменшыць сячэнне слупоў, робіць інтэр’ер больш прасторным. Аркбутаны ўзніклі ў архітэктуры готыкі.

Аркбутан.

т. 1, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)