ПУ́ЛКА-ДЗМІ́ТРЫЕЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (12.9.1893, с. Вялікая Слабада Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 13.11.1962),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1927, 1934) і Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел., 1-м і 3-м Прыбалт. франтах: нач. штаба ўпраўлення тылу фронту, нам. камандуючага арміяй па тыле, нач. штаба арміі. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, Берлінскай аперацыі. Да 1954 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1954—56.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІЯ́НАЎ Іван Мікітавіч (11.9.1900, в. Шчупалы Смаленскага р-на, Расія — 21.3.1984),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейтэнант (1943), Герой Сав. Саюза (1978). Скончыў курсы «Выстрал» (1932), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Пад яго камандаваннем 100-я стралк. дывізія і механізаваны корпус у чэрв. трымалі Мінска абарону 1941. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Ельняй, у Маскоўскай, Сталінградскай, Курскай бітвах, у вызваленні Украіны, Венгрыі, Аўстрыі. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПАЎ Уладзімір Іванавіч (12.12.1911, в. Стараселле Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.3.1995),
генерал-лейтэнант (1963). Засл. работнік культуры РСФСР (1968). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1932), Ленінградскі ін-т фізкультуры (1960). У Чырв. Арміі з 1929. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Прыбалт. франтах: камандзір танк. батальёна, нам. камандзіра, камандзір брыгады, камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі арміі. Пасля вайны да 1962 у Сав. Арміі, да 1970 старшыня спарт.к-таМін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Сямён Ільіч (30.4.1921, г. Красны Кут Саратаўскай вобл., Расія — 5.5.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Засл. ваенны лётчык СССР (1972). Ген.-палк. авіяцыі (1975). Скончыў Сталінградскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), ваен. акадэміі паветр. (1955) і Генштаба (1961). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір эскадрыллі старшы лейтэнант Х. вызначыўся разведвальнымі палётамі ў час Бел. аперацыі 1944 у раёне рэк Проня, Бася, Дняпро; да ліст. 1944 зрабіў 574 баявыя вылеты. Пасля вайны на адказных пасадах у ВПССССР, ЦК ДТСААФ СССР па авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іго́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.да іголка.
•••
З іголачкі — а) пра зусім новую, толькі што пашытую вопратку. Гарнітурчык з іголачкі, аж блішчыць.Арабей; б) ва ўсё новае, толькі што пашытае. Над сталом у пакоі схіліліся два афіцэры — немалады ў пацёртым мундзіры капітан і апрануты з іголачкі лейтэнант.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́це, часціца.
1. Тое, што і на 2 (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх. [Карэспандэнт:] — Вось наце, прачытайце, я напісаў апавяданне.Сабаленка.[Родны:] Наце вам і мае гранаты. Бывайце, таварыш лейтэнант!Крапіва.
2. Ужываецца пры выказванні здзіўлення, гневу і пад. Наце ж вам, такое здарэнне ў такі позні час!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папру́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Памянш.да папруга; папруга. Вадзік .. зняў са штаноў папружку і аддаў узамен на ножык.Гамолка.Па грэблі ў бок мястэчка ідзе чалавек. На ім просты, не першага веку шынель, падпяразаны папружкай з патранташам.Чарнышэвіч.Лейтэнант падцягнуў папружку. Рукою прыгладзіў валасы на галаве.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМЕ́ЛЬЧЫК Міхаіл Сцяпанавіч (н. 8.6.1921, в. Бушмін Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Засл. работнік культ. РСФСР (1983). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1939), Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў імя П.Асіпенка (1941), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1953), Смаленскі пед.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Ноўгарада, Пскова, Пінска, Любліна, Варшавы, Познані, баёў на Одэры, штурму Берліна. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст.лейтэнант К. зрабіў 100 баявых вылетаў, правёў 10 групавых паветр. баёў. Да 1958 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Ганаровы грамадзянін г. Познань і Лодзінскага ваяводства (Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН Антон Іванавіч (18.1.1897, в. Каменная Брэсцкага р-на — 9.4.1965),
генерал-лейтэнант (1942), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1925, 1947), Вышэйшыя акад. курсы (1947). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. З 1941 камандуючы арміямі на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі, правядзенні Усх.-Прускай аперацыі. У час Беларускай аперацыі 1944нам. камандуючага 43-й арміяй, удзельнічаў у акружэнні віцебскай групоўкі праціўніка і вызваленні Віцебска (гл.Віцебскі «кацёл»). Вызначыўся пры авалоданні г. Кёнігсберг. Удзельнік вайны з Японіяй на Д. Усходзе. Да 1954 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАНАКО́Ў Пракоп Авяр’янавіч (6.6.1917, в. Грачухі Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 12.10.1961),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Вышэйшую афіцэрскую артыл. школу (1951). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. ўзвода лейтэнант С. з групай разведчыкаў вызначыўся ў кастр. 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл., дзе пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыі палка, удзельнічаў у адбіцці контратак ворага, у баях за пашырэнне плацдарма, замяніў параненага камандзіра роты і павёў байцоў роты ў атаку. Да 1958 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.