ВАЛЧЭ́ЦКАЯ (Алена Уладзіміраўна) (н. 4.12.1943, г. Гродна),
бел. спартсменка (спартыўная гімнастыка). Майстар спорту СССРміжнар.класа (1965). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1965). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у камандным заліку (1964), чэмпіёнка СССР у апорным скачку (1961, 1962, 1965), у практыкаваннях на бервяне (1963—64). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХВУ́СНАЎКІ,
устарэлая назва плоскіх чарвей класатрэматод, напр., Д. пячоначная (Fasciola hepatica), Д. крывяная (Schistosoma haematobium), Д. кашэчая, або сібірская (Opistorchis felineus), і інш. Селяцца ў органах чалавека і жывёл, выклікаюць цяжкія хваробы. Назва Д. звязана з тым, што прысоскі ў трэматод раней прымалі за 2 ротавыя адтуліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАРАВА (Любоў Анатолеўна) (н. 30.4.1954, с. Брухава Калужскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (скарасное падводнае плаванне). Майстар спорту міжнар.класа (1975). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1975). Чэмпіёнка свету ў камандным і бронзавы прызёр у асабістым пяршынствах (1976). Рэкардсменка свету ў эстафеце 4×100, 4×200 м (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пазёр, ‑а, м.
Той, хто схільны або любіць пазіраваць (у 2 знач.), разлічваючы на знешні эфект. [Мая Антонаўка:] — Я была класным кіраўніком Бондаравага класа і тады яшчэ не ведала, што свавольнікі і хуліганы заўсёды пазёры і крыху акцёры.Карпюк.
[Фр. poseur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВА́РТБУРГ»
(Wartburg),
марка нямецкіх легкавых аўтамабіляў. Выпускаліся ў Германіі ў 1899—1904, у 1956—90 прадпрыемствам «Аўтамабільвэрк Айзенах» у г. Айзенах, ГДР (у т. л. з 1979 мадэль асабліва малога класа з двухтактавым рухавіком); рабочы аб’ём рухавіка 1 л, магутнасць 37 кВт, скорасць да 130 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.3.1972, Мінск),
бел. спартсмен (плаванне). Майстар спорту міжнар.Класа (1996). Пераможца на дыстанцыі 200 м брасам і бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м брасам у 25-метровым басейне 1-га чэмпіянату Еўропы (1996), чэмпіён Еўропы на дыстанцыях 100 і 200 м брасам у 50-метровым басейне (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІ́ЦКІ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 15.2.1959, г. Гродна),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССРміжнар.класа (1978). З 1977 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у камандным першынстве. Чэмпіён свету сярод юнакоў (1977), сярод дарослых (1979), чэмпіён VII летняй Спартакіяды народаў СССР (1979) у камандным першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛА́ЗА,
фермент класааксідарэдуктаз, каталізуе рэакцыю раскладання таксічнага для жывых клетак перакісу вадароду на ваду і кісларод. Малекулярная маса 250 000. Прастэтычная група — гем. Знаходзіцца амаль ва ўсіх клетках і тканках аэробных арганізмаў. З аксідазамі амінакіслот ёсць у субклетачных арганоідах — пераксікомах. Вызначэнне актыўнасці К. ў эрытрацытах выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯБА́НАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 8.10.1952, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (воднае пола). Майстар спорту СССРміжнар.класа (1975). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Удзельнік XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіён свету (1975, г. Калі, Калумбія). Чэмпіён СССР (1976—78). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПА́ЗЫ,
ферменты класагідралаз. Выяўлены ў чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Удзельнічаюць у засваенні тлушчу, каталізуюць гідроліз складанаэфірных сувязей у трыгліцэрыдах з утварэннем тлушчавай к-ты і гліцэрыну. У млекакормячых знаходзяцца пераважна ў соку падстраўнікавай залозы, функцыянуюць у кішэчніку і страўніку. Уздзейнічаюць на тлушчы, эмульгаваныя солямі жоўцевых кіслот.