КЕРНІ́Т (ад назвы радовішча Керн, штат Каліфорнія, ЗША),
мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, Na2B4O7∙4H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белы. Бляск шкляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)