возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 26 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,24 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 360 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км, Пл. вадазбору 11,5 км² Схілы катлавінывыш. 15—25 м, пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. На З упадае ручай з возера без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Ушача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЦІ́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,23 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны невыразныя, нізкія, пад забалочаным лесам. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Уздоўж зах. берага цягнецца озавая града выш. 10—15 м. Выцякае р. Нячэрская, злучае яго з воз. Тутча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯХО́ВІЧЫ,
возера ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 30 км на ПдЗ ад г. Пінск. Пл. 0,32 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 520 м, найм. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Схілы катлавінывыш. да 1 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі пясчаныя, высокія, на Пн забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50% дна выслана сапрапелем. На Пн сцёк з возера па канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕ́РЖАЎ,
возера ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 28 км на ПдУ ад г. Нароўля. Пл. 0,32 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Схілы катлавіны на Звыш. да 4 м, на У — 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У С. растуць вадзяны арэх, сальвінія плывучая, занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУВІ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
у гарах Паўд. Сібіры, Рэспубліка Тыва, у Расіі. Абмежавана хрыбтамі Зах. Саяна, Алтая, Тану-Ала і гарамі Усх. Тывы. Даўж. каля 400 км, шыр. да 70 км. выш. 600—900 м. Рэльеф раўнінны, месцамі драбнасопачны; нізкагорным масівам Адар-Даш падзелена на зах. — Хемчыкскую і ўсх. — Улуг-Хемскую катлавіны. Дрэніруецца р. Верхні Енісей (Улуг-Хем) з прытокам Хемчык. Занята злакава-палыновымі і караганнікавымі стэпамі, часткова разарана (пасевы пшаніцы, ячменю, проса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАКА́РСТ (ад тэрма... + карст),
утварэнне прасадачных форм рэльефу і падземных пустот у пластах горных парод у выніку раставання падземнага лёду або адтайвання грунту пры павышэнні сярэднегадавой т-ры паветра. Пры Т. ўтвараюцца катлавіны з тэрмакарставымі азёрамі, аласы, западзіны, сподкі, правалы і падземныя поласці (гроты, нішы, ямы). Пашыраны ў зоне вечнай мерзлаты, зрэдку трапляецца ў раёнах з сезонным прамярзаннем глеб і грунтоў; характэрны пераважна для пераўвільготненых рэгіёнаў, дзе шмат азёр і балот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАСЕ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Халасцінскае возера. У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 28 км на ПдУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 13,5 км². Схілы катлавіны амаль не выражаны, месцамі выш. да 2 м. Берагі нізкія, на У забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякае ручай у р. Галбіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦЕМЛЯ,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Дняпро, каля в. Чорнае, за 10 км на Пн ад г. Рэчыца. Пл. 0,4 км², даўж. 4,55 км, найб.шыр. 120 м, даўж. берагавой лініі 9,3 км. Катлавіна тыпу старыцы, вузкая, стужкападобнай формы, выцягнутая з Пд на ПнЗ. Схілы катлавінывыш. да 17 м (усходнія да 2 м), пад хмызняком. Берагі на У нізкія, на З зліваюцца са схіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Патачанка, за 1 км на Пд ад в. Замошша, за 26 км на З ад г. Докшыцы. Пл. 0,28 км², даўж. 660 м, найб.шыр. 640 м, найб.глыб. 2,4 м, даўж. берагавой лініі 2,04 км. Пл. вадазбору 5,9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны невыразныя. Дно чашападобнае, выслана сапрапелем. Зарасло. Злучана меліярац. канавай з воз. Станіслаўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЕ ВО́ЗЕРА.
У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка, за 2 км на ПдЗ ад в. Блізніца. Пл. 0,2 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на ПнУ, складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавінывыш. да 5 м, пад лесам. Бяссцёкавае.