every [ˈevri] pron. ко́жны;

every other day/week праз дзень/праз ты́дзень;

Take the medicine every other day. Прымай гэта лякарства праз дзень;

every now and then/again час ад ча́су, калі́-нікалі́, зрэ́дку

every other ко́жны другі́;

They come here every other Tuesday. Яны прыходзяць сюды кожны другі аўторак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

со́рга

(іт. sorgo)

травяністая расліна сям. злакавых, знешне падобная на кукурузу, якая пашырана пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах; кармавая, харчовая, тэхнічная; на Беларусі зрэдку вырошчваецца на Палессі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фегаптэ́рыс

(н.-лац. phegopteris)

папараць сям. тэліптэрысавых з доўгім двойчыперыстым лісцем, пашыраная ў Паўн. паўшар’і; на Беларусі зрэдку трапляецца ў лясах, сярод хмызняку ў далінах рэк; дэкаратыўная расліна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ша́ндра

(інд. sandra, ад санскр. kandras = бліскучы)

травяністая расліна сям. ясноткавых з дробнымі белымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; зрэдку трапляецца на Беларусі; лекавая, эфіраалейная, фарбавальная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мазо́к, ‑зка, м.

1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам. Кожны мазок, пакладзены на палатно, сведчыў аб паспешлівасці аўтара. Асіпенка. // перан. Штрых, мастацкая дэталь. Сябра .. ні разу яшчэ не расшчодрыўся на .. расказ [пра падполле]. Так зрэдку кідаў некалькі мазкоў, эпізодаў, дэталей. Шамякін.

2. Тонкі слой вадкага выдзялення (слізі, крыві і пад.), нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагляда́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Той, хто ўмее наглядаць (у 1 знач.). Абставіны прымусілі Саламона быць пастаянна насцярожаным і наглядальным. Бядуля. Ва ўсіх апавяданнях Я. Маўра ёсць захапленне старога наглядальнага і разумнага чалавека светам думак і пачуццяў дзіцяці. Кучар.

2. Які служыць для наглядання за кім‑, чым‑н. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Пячы на агні (пра сала і пад.). [Сабастыяніха] скварыла сала на вялікай скаварадзе. Чорны.

2. што. Запраўляць сквараным салам. Скварыць кашу.

3. перан.; каго-што і без дап. Апякаць прамянямі, паліць (пра сонца). Няшчадна скварыла сонца. □ На ясным блакіце зрэдку паказваліся белыя хмурынкі, але да паўдня рассейваліся, і сонца проста скварыла ўсё жывое. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНАПЛА́ЗМЫ (Anaplasma),

род паразітычных мікраарганізмаў сям. анаплазмавых. Блізкія да рыкетсій. Аблігатныя ўнутрыклетачныя паразіты эрытрацытаў крыві жывёл. Выклікаюць анаплазмоз. У эрытрацытах буйн. раг. жывёлы паразітуе A. marginale, A. centrale, у авечак і коз — A. ovis.

Форма цела круглаватая, радзей вуглаватая або выцягнутая, велічыня 0,1—1,25 мкм. Сапраўднага ядра і арганел у анаплазмаў няма. Размнажаюцца простым дзяленнем. У эрытрацытах трапляюцца па 1—2, радзей 3—4 паразіты, зрэдку больш; пашкоджваецца да 50—80% эрытрацытаў.

т. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРХА́НЫ (цюрк.),

мацерыковыя дзюны, паўмесяцавыя або серпападобныя ўзгоркі з сыпкага, навеянага ветрам пяску. Характэрныя для пясчаных пустыняў. Наветраны схіл барханаў выпуклы ў плане, доўгі, пакаты (5—14°), падветраны — увагнуты, кароткі, стромкі (30—33°), пераходзіць у выцягнутыя «рогі». Выш. да 10—20 м, зрэдку 40 м. Звіваючыся, утвараюць барханныя ланцугі. Пад уздзеяннем ветру перамяшчаюцца да сотняў метраў за год.

Барханы наступаюць на аазіс у Сахары.
Да арт. Барханы. Пясчаны бархан у пустыні Каракумы.

т. 2, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЯЛУ́ШКА (Bombycilla garrulus),

птушка атрада вераб’інападобных. Пашырана ў хвойных лясах Паўн. Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі трапляецца на веснавым (крас.) і асеннім (ліст.) пралётах, асобныя зрэдку зімуюць. Трымаецца чародкамі да 200 асобін.

Даўж. да 21 см, маса да 73 г. Апярэнне густое, мяккае, ружова-шэрае. На крылах і хвасце невял. жоўтыя, белыя і чырвоныя плямкі. Высокі чуб на галаве. Гняздуецца на дрэвах. Нясе 5 яец. Корміцца ягадамі рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу і пупышкамі раслін.

Амялушка.

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)