Які мае адносіны да штэпселя; з’яўляецца штэпселем. Аўтамат злучаецца са званком пры дапамозе штэпсельнай вілкі, якая ўключаецца ў гэту разетку.«Маладосць».// Які робіцца пры дапамозе штэпселя. Штэпсельнае злучэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕМАЦЫЯНІ́НЫ,
дыхальныя пігменты гемалімфы некат. малюскаў і членістаногіх, якія ажыццяўляюць транспарт кіслароду ў арганізме. Паводле хім. прыроды — складаныя бялкі (металапратэіды). У гемалімфе знаходзяцца ў раствораным стане. Маюць больш нізкую кіслародную ёмістасць, чым гемаглабіны. Злучэнне кіслароду з гемацыянінамі абумоўлена прысутнасцю ў малекуле гемацыянінаў медзі, непасрэдна звязанай з бялком. Акісленыя гемацыяніны афарбаваны ў сіні колер, адноўленыя — бясколерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМІДАЗО́Л, 1,3-дыазол,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 90 °C, tкіп 257 °C. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем гліаксаля з аміякам і фармальдэгідам. Структурны фрагмент малекул гістаміну, гістыдзіну, вітаміну B12 і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць вытворныя І. як лек. прэпараты (дыбазол, прыскол, нірванол і інш.).
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАЗО́Л,
1,2-дыазол, гетэраараматычнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 70 °C, tкіп 185—187 °C. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і яго вытворныя — прамежкавыя прадукты ў сінтэзе лек. прэпаратаў (напр., анальгіну, амідапірыну) і пестыцыдаў. Выкарыстоўваюць вытворныя П. як фарбавальнікі для каляровай фатаграфіі, арган. люмінафоры. Іл.гл. да арт.Гетэрацыклічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫАЗО́Л, 1,3-тыазол,
араматычнае гетэрацыклічнае злучэнне, адзін з асн.азолаў. Бясколерная вадкасць, tкіп 117—118 °C, шчыльн. 1198 кг/м³ (20 °C). Раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Утварае солі з моцнымі к-тамі. Структурны фрагмент каферменту тыяміну. Вытворныя Т. выкарыстоўваюць як фарбавальнікі (напр., у каляровай фатаграфіі), лек. прэпараты (напр., норсульфазол — 2-сульфаніламідатыазол).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСА́ННЕвалакністых матэрыялаў,
раздзяленне касмылькоў валокнаў (бавоўны, воўны, лёну і інш.) на асобныя валокны, выдаленне смецця і інш. заган, злучэнне валокнаў у стужку ці ў роўніцу, адзін з асн. працэсаў падрыхтоўкі да прадзення. Выконваецца пасля трапання. Ч. робяць ігольчастымі паверхнямі рабочых органаў часальных машын. Ч. часам называюць і прачэсванне валакна грэбенем (гл.Грэбенечасальная машына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭЙН (ад ням. Stein камень) у металургіі, злучэннесульфіду некаторых каляровых металаў (пераважна медзі, нікелю) з сульфідам жалеза; прамежкавы прадукт (паўпрадукт) выплаўкі гэтых металаў з іх сульфідных (сярністых) руд і рудных канцэнтратаў. Ш. у канвертары прадзімаюць тэхн. кіслародам або паветрам і атрымліваюць чарнавы (з дамешкамі) каляровы метал, які ў далейшым ачышчаюць (гл.Рафінаванне).