расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Беларус па паходжанні. З 1900 у трупе МХАТа. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Мастацтва К. вызначалася глыбокім трагізмам, майстэрствам пераўвасаблення, псіхал. і жыццёваю дакладнасцю. Сярод лепшых роляў: Трафімаў, Тузенбах («Вішнёвы сад», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон, Захар Бардзін («На дне», «Ворагі» М.Горкага), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Гамлет, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Іван Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванава). Майстар маст. слова. Стварыў жанрэстр. выканання драм. твораў, т. зв. мантажы, дзе выканаў некалькі роляў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧЭРКА́Р (італьян. ricercar ад ricercare расшукваць),
жанрстараж.зах.-еўрап. музыкі поліфанічнага складу, блізкі да фантазіі, папярэднік фугі. Зарадзіўся ў Італіі ў 16 ст. ў лютневай музыцы, пазней пашырыўся ў творах для скрыпкі, віяланчэлі, аргана, клавіра, інстр. ансамбля. Форма Р. складаецца з некалькіх (3—7) раздзелаў, у якіх ужываюцца імітацыі і стылявыя рысы, значныя для фугі. Шматтэмны Р. блізкі да матэта. Сярод буйнейшых прадстаўнікоў Р. 16—18 ст. А.Габрыэлі, Я.П.Свелінк, Дж.Фрэскабальдзі, І.Я.Фробергер, І.Пахельбель, І.С.Бах. У 20 ст. да Р. звярталіся Ф.Маліп’ера, Б.Марціну, І.Стравінскі, Ю.Буцко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВЮ́ (франц. revue агляд),
від тэатральна-эстраднага прадстаўлення, якое складаецца з асобных самаст, драм. і сатыр. сцэн з песнямі, танцамі і цыркавымі нумарамі, аб’яднанымі скразной тэмай і адзіным складам выканаўцаў. Як муз.-драм.жанр аб’ядноўвае ў сабе элементы аперэты, балета, кабарэ і вар’етэ. Распаўсюдзіўся ў Францыі ў 19 ст. У канцы 19 ст. пад уплывам вар’етэ і мюзік-хола ўзнікла т.зв. пастановачнае Р. — пышнае забаўляльнае прадстаўленне. У ЗША склалася нац. разнавіднасць жанру Р. — шоу. Прадстаўнікі жанру Р. ў СССР: кампазітары М.Блантэр, І.Дунаеўскі, С.Кац, Дз.Пакрас, Л.Уцёсаў, рэжысёр М.Акімаў, драматург М.Эрдман, акцёры Р.Зялёная, А.Менакер, М.Міронава, Р.Ярон і інш. (гл. таксама Агляд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыя́рыуш
(лац. diarium = дзённік)
жанр гістарычна-дакументальнай прозы ў старажытнай беларускай літаратуры, у якім падзеі жыцця пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці праз суб’ектыўнае ўспрыняцце пэўнай асобы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
о́пера-се́рыя
(іт. opera seria = сур’ёзная опера)
жанр італьянскай оперы 17—18 ст., у якім пераважалі героіка-міфалагічныя і легендарна-гістарычныя сюжэты і сольныя нумары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́нтрыка
(с.-лац. excentricus, ад лац. ex = з, па-за + centrum = цэнтр)
1) уласцівасць эксцэнтрычнага;
2) жанр тэатральнага, цыркавога спектакля, пабудаваны на выкарыстанні эксцэнтрычных прыёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЮ (франц. nu аголены),
акт, жанрвыяўл. мастацтва і фатаграфіі, прысвечаны адлюстраванню аголенага цела (пераважна жаночага); частка эратычнага мастацтва. На яго развіццё, змест і форму значна ўплывае рэліг., філас. і маст. культура грамадства на пэўных гіст. этапах.
Вытокі Н. ў наскальных малюнках, культавых сімвалах, рэльефах і пластыцы першабытнага мастацтва, у мастацтве Стараж. Егіпта, Крыта, Вавілона, Фінікіі, Індыі і інш. Увасабленнем эстэт. нормы, жыццёвага і маст. ідэалу стаў у ант. скульптуры, жывапісе і вазапісе. У эпоху сярэднявечча адлюстраванне аголенага цела пашырылася ў міфалагічных сцэнах у мастацтве Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі; у Еўропе было абмежавана нешматлікімі сюжэтамі хрысціянскай іканаграфіі («Адам і Ева», «Страшны суд», выявы параненага цела Хрыста). У эпоху Адраджэння ў межах міфалагічнага і алегарычнага жанраў праз аголенасць увасабляліся ідэальныя, паэтызаваныя, філас. ўяўленні аб прыгажосці і гарманічнасці чалавека (С.Батычэлі, Джарджоне, А.Карачы, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Тыцыян у Італіі, Я. ван Эйк у Галандыі, А.Дзюрэр у Германіі і інш.). Як жанр Н. сфарміраваўся ў 17—18 ст. у творах мастакоў барока (Д.Веласкес у Іспаніі, Я.Іорданс, П.П.Рубенс у Фландрыі, Рэмбрант у Галандыі і інш.) і ракако (Ф.Бушэ, Ш.Даменік, Ж.М.Маро Малодшы, Ж.Эйзен у Францыі і інш.). Адлюстраванне аголенага цела набыло характар самаст. задачы, зацвердзілася як вывучэнне натуры і адна з асноўных форм маст. педагогікі. У акад. мастацтве 19 ст. зацвердзіліся нормы ідэалізацыі, заснаванай на ўспрыняцці рэальнай натуры праз прызму класічнага мастацтва. Паралельна развіваліся тып Н. салоннага мастацтва (увасабляў пачуццёвасць, але недаступнасць і нерэальнасць прыгажосці жаночага цела) і яго рэаліст. варыянт (аблічча рэальнай, свабоднай жанчыны). У 19 — пач. 20 ст. рысы Н. найб. яскрава выявіліся ў творах А.Бугро, П.Гагена, Э.Далакруа, А.Кабанеля, Э.Кар’ера, Г.Курбэ, А.Маёля, Э.Манэ, А.Рэнуара, Ж.А.Энгра ў Франпыі, Б.Генелі, Ю.Шнора фон Каральсфельда, Ф. фон Штука ў Германіі, Ф.Гоі ў Іспаніі, К.Брулова, Б.Кустодзіева, У.Лебедзева, З.Серабраковай, К.Сомава, В.Сярова ў Расіі і інш. У 20 ст.жанр пашырыўся ва ўсіх кірунках фігуратыўнага мастацтва і атрымаў вял. свабоду эмац. выражэння — ад яго класічнага гарманічнага тыпу да выяўлення трагізму светаўспрымання. У Н. працавалі М.Брыяшон, А.Мадыльяні, А.Масон, А.Матыс, П.Пікасо, А.Радэн у Францыі, Г.Клімт у Аўстрыі, Г.Альтэнбург, Э.Л.Кірхнер, О.Мюлер, Л. фон Гофман, Г.Цыле ў Германіі, П.Дэльво, Р.Магрыг у Бельгіі, Л.Фрэйд у Вялікабрытаніі, У.Башлыкоў, Г.Глахцееў, І.Лубенікаў, Дз.Мітрохін, А.Слепышаў, І.Яфімаў у Расіі і інш. У 20 ст. пашырыўся таксама ў фотамастацтве, часта пад назвай «акт» (Р.Мэплтарп, Х.Рытц, Л.Фрыдляндэр у ЗША, Вольс у Германіі, Э.М’юбрыдж у Вялікабрытаніі, У.Рывас у Іспаніі, А.Р.Мінкінен у Фінляндыі, Ю.Аракчэеў у Расіі і інш.).
На Беларусі скульпт. выявы аголеных жанчын вядомы з эпохі палеаліту. Да 20 ст. як жанр практычна не развіваўся, пачаў складвацца ў 2-й пал. 20 ст.Найб. выразна Н. прадстаўлена ў творах В.Альшэўскага, Ю.Анушкі, В.Борздага, Р.Вашкевіча, В.Герасімава, М.Дундзіна, П.Жураўлёва, Р.Заслонава, В.Захарынскага, А.Ксяндзова, С.Малішэўскага, Ю.Падоліна, С.Рымашэўскага, А.Сушкова, У.Тоўсціка, Л.Хобатава, Л.Шчамялёва, А.Эротыча (Тарановіча) і інш., у фотамастацтве — А.Адамчык, В.Ганчарэнкі, Ц.Грыба, А.Дудкіна, А.Ільіна, Р.Ліўшыца, З.Мігуновай, У.Парфянка, А.Шчукіна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клауна́да
(ад клоун)
1) жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на выкарыстанні прыёмаў эксцэнтрыкі 2, буфанады 1, гратэску 1;
2) цыркавое прадстаўленне з удзелам клоунаў (гл.антрэ 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПРАЦО́ЎКАў музыцы,
у шырокім сэнсе — змяненне арыгінальнага нотнага тэксту муз. твора з пэўнай мэтай: прыстасаванне яго для выканання інш. складам выканаўцаў (аранжыроўка), прывядзенне ў адпаведнасць з тэхн. узроўнем пэўнага кантынгенту выканаўцаў (аблегчанае пералажэнне або, наадварот, віртуозная транскрыпцыя), стварэнне акордавага суправаджэння да аднагалосай мелодыі (гарманізацыя), мадэрнізацыя твора. Апрацоўкай называюць таксама далучэнне інстр. суправаджэння да нар. песні або яе харавое выкладанне.
Апрацоўкай нар. мелодый займаліся з канца 18 ст. многія вядомыя кампазітары (І.Гайдн, Л.Бетховен, І.Брамс, М.Балакіраў, М.Рымскі-Корсакаў, П.Чайкоўскі, А.Лядаў і інш.). Падобныя апрацоўкі паступова вылучыліся ў самаст.муз.жанр, які атрымаў вял. развіццё ў многіх нац. кампазітарскіх школах, у т. л. ў беларускай.
рускі пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1950). Даследаваў жанр балады, паўн.рус. фальклор («Гісторыя развіцця жанру рускай балады», 1966, і інш.). Аповесць «Спадар Вялікі Ноўгарад» (1967), раман «Марфа-пасадніца» (1972) прысвечаны гісторыі Вольнага Ноўгарада. Аўтар шматтомнай гіст. эпапеі «Гасудары маскоўскія»: «Малодшы сын» (1975), «Вялікі стол» (1979), «Цяжар улады» (1981), «Сімяон Ганарлівы» (1983), «Вецер часу» (1987), «Адрачэнне» (ч. 1—2, 1988—89) пра фарміраванне рус. нацыі з яе асновамі (сям’я, абшчына, праваслаўе, адзінаўладдзе). Гэта спроба асэнсаваць гісторыю станаўлення Расіі паводле пасіянарнай тэорыі этнагенезу. У аснове эпапеі факталагічная дакладнасць і строгі храналагічны прынцып адлюстравання падзей.